12.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 13 июня, 2021
Еще

    Карцінкі з асіповіцкай глыбінкі. Семіровічы: вёска з уласным тварам

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У першых дзвюх хатах, што стаяць насупраць, жывуць стараста вёскі і дэпутат — Наталля Сіняўская і Таццяна Мычко. Маці і дачка. Яны ў курсе ўсяго, што адбываецца ў населеным пункце, чым ён жыве, бо, па сутнасці, гэта кампактная вёсачка — нібы адзін вялікі дом, а сям’я, што засяляе яго, складаецца з крыху больш як двух дзясяткаў чалавек, многія знахо-дзяцца ў роднасных сувязях.

    Наталля Анатольеўна ведае шмат чаго пра Семіровічы. Яго жыццё — частка ўласнага. Расказвае пра аўталаўку і пенсіі, дачнікаў і рэйсавы аўтобус. Ён, дарэчы, толькі па чацвяргах заязджае сюды, таму дабірацца да Вязаўніцы ці Ліпеня даводзіцца нейкім іншым макарам. Часта выручала былы старшыня сельсавета Жанна Ліхадзіеўская, якая на ўласным аўтамабілі вазіла сялян на кропельніцы ў амбулаторыю ці на “шопінг” у горад.

    Дагледжаныя хаткі абступілі адзіную вуліцу, якая крыху недарэчна называецца Рэвалюцыйнай: хіба хто калі збіраўся тут бунтаваць ці будаваць барыкады? У дварах дзе-нідзе завіхаюцца гаспадары. Акрамя дзвюх, усе хаты “жывыя”.

    Адна сядзіба вылучаецца стракатым карагодам “мульцяшных” герояў, якія густа засялілі падворак і выбеглі на вуліцу, а больш спрытныя нават “ускочылі” на плот. Каго тут толькі няма! Парсючкі, восы, буслы, алені ды пінгвіны красуюцца, пераадолеўшы геаграфічныя і кліматычныя ўмоўнасці: разам пад пальмамі і сакурамі ў акружэнні рамонкаў, суніц і ананасаў. І, каб зусім заблытаць у прасторы і часе, па суседству з рознакаляровымі гладышамі размясціліся пацешныя лялькі, вусаты кот, нешта накшталт Пегаса і іншыя дзіўныя істоты.

    Ніна і Пётр Бродскія

    Аўтары гэтай інсталяцыі — Ніна і Пётр Бродскія, якія толькі ў самыя халодныя месяцы жывуць у райцэнтры, а большасць часу праводзяць у вёсцы, дзе займаюцца не толькі агародам. Іх арт-аб’ект палюбіўся жыхарам і гасцям. Напрыклад, калі да старасты прыязджае ўнук, то найперш ён імчыцца на веласіпедзе “да прыгажосці”, каб паглядзець, што змянілася за час адсутнасці. А там пастаянна ўзнікае штосьці новае. Спадарожніца ўсміхаецца: “Калі ўпершыню ўбачыла ў глыбіні двара роставую жаночую фігуру, прыняла яе за саму гаспадыню, нават у размову з ёй уступіла”.

    Для гэтай вёскі характэрны рознаўзроставы склад жыхароў. Амаль трэцяя частка іх — дзеці, якія жывуць у двух сем’ях.

    Сям’я Тупік

    Дом сям’і Тупік самы шматгалосы: шасцёра сыноў і дачок гадуюць бацькі. Праўда, у школу ходзяць ужо толькі трое — Кацярына, Алеся і Настачка. Старэйшай дачцэ 21, Павел і Віталь — навучэнцы Слуцкага і Кіраўскага ліцэяў, сваю будучыню плануюць звязаць з сельскай гаспадаркай — быць як тата, які працуе жывёлаводам ААТ “Белшына-агра”. Дзмітрый і Вікторыя змалку прывучаюць дзяцей да працы, ведаюць, што без яе не пражывеш. Дарэчы, гэта сям’я сёлета была ўдзельнікам раённага свята “Уладар сяла”.

    Таня і Максім Дрозд

    Таню і Максіма Дрозд — яшчэ двух юных семіраўчан — заўважылі здаля. Дзеці, ажыўлена перагаварваючыся, кармілі падсобную крылатую гаспадарку: курэй, індыкоў і куранят. “Птушку трымаюць многія, — канстатуе “гаспадыня” вёскі і, паказваючы на выган, уздыхае. — А вось карова засталася толькі адна”.

    Тут прыйшла з работы і матуля хлопчыка і дзяўчынкі. Наталля вырасла ў Бабруйску, а калі выйшла замуж за Юрыя, то пераехала да яго ў Семіровічы. У няспешнасці і размеранай абгрунтаванасці вясковага жыцця знайшла сваё хараство і рамантыку, не захацела вяртацца ў горад. Нават працаваць стала загадчыцай фермы, хаця гарадская дзяўчына, якая карову не тое, што даіць не ўмела, а нават і не бачыла блізка. Цяперашнім жыццём задаволена.

    Надзея Сяргееўна Мычко

    У канцы невялікай вёскі жыве 87-гадовая Надзея Сяргееўна Мычко — старэйшая тут жыхарка. Двор абсаджаны кветкамі, якія гаспадыня вельмі любіць. Усё жыццё адпрацавала бабуля Надзя ў калгасе, многа пабачыла на вяку. Успомніла пра родныя Баранцы — на вачах заблішчэлі слёзы. Як і ад іншых успамінаў, якія даюцца ёй нялёгка…

    Тым часам на вуліцы з’явіліся Іван Койпіш з унучкай Віялетай. Дзяўчына скончыла ўніверсітэт культуры, сёлета паступіла ў магістратуру, а ў цёплыя летнія дзянькі ахвотна наведвае вёску. Потым праехаў веласіпедыст, з якім стараста радасна павіталася. “Гэта Іван Фаміч Коктыш, наш фельчар, — патлумачыла. — Тут цешчын дом, які ён даглядае”.

    Ідучы па невялікай семіровіцкай вуліцы, Наталля расказала аб усіх яе жыхарах і дачніках, якія прыяз-джаюць сюды з Бабруйска, Мінска і нават Варкуты.

    Тым часам і дэпутат з работы прыйшла. Таццяна Мычко з роднай вёскі не з’язджала ніколі. Тут і дзяцей пагадавала, нядаўна аддала замуж дачку за вязаўніцкага хлопца, днямі бярэ шлюб сын — дарэчы, таксама з мясцовай дзяўчынай.

    …Узгадваючы дамы, дэкараваныя рознымі элементамі, вырабленымі ўласнымі рукамі з падручных матэрыялаў, утульную тэрасу, столік з жартоўным надпісам “Не садзіся!”, урны і кветкавыя гаршкі, распісаныя пад пацешныя мардашкі, гасцінныя фарбаваныя лаўкі, на якіх хопіць месца для ўсіх і зручна сабірацца разам пасля працоўнага дня, а самае галоўнае — жыццярадасных, актыўных, з агеньчыкам у вачах лю-дзей, даглядаючых сваю вёсачку, нібы родны падворак, ствараецца ўражанне маленькага, але даволі перспектыўнага сяла. Яно супраціўляецца ўрбанізацыі, паказваючы, што мае права на ўласную гісторыю і ўласны прыгожы твар, які не хоча губляць, зліваючыся з дзясяткамі іншых.

    Іна Заскевіч.

    Фота Ніны Царык.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку

    История образования в Дараганово

    Архіўных звестак пра гэты перыяд амаль няма, таму гісторыю адукацыі таго часу можна аднавіць толькі па ўспамінах мясцовых жыхароў і матэрыялах раённых газет.