15 C
Осиповичи
Вторник, 15 июня, 2021
Еще

    Перадвелікодны тыдзень

    Популярное

    у Беларусі называлі па-рознаму — «святы тыдзень», «белы тыдзень». Назва «белы» ў дадзеным выпадку мае некалькі значэнняў. З аднаго боку, да чыстага чацвярга ўсе сілы людзей скіроўвалiся на ўпарадкаванне ў гаспадарцы. Прычым навядзенне парадку ў хатах праводзілася на «глабальным узроўні»: вымываліся падлогі, сцены і г.д. З другога боку, «белы» ўказвае на ідэю навалецця: пачынаецца новы цыкл, новы земляробчы сезон, белы свет як бы ствараецца наноўку.

    Надзвычай цікавым і важкім у велікодным календары быў так званы чысты чацвер, калі трэба было прывесці ў парадак і сябе. Пажадана і абавязкова памыцца да ўзыходу (!) сонца.

    Перад чыстым чацвяргом на вуліцу выносілі хлеб і соль. Лічылася, што яны набываюць энергію дадзенага перыяду.

    З пятніцы пачыналася актыўнае духоўнае прыгатаванне да свята — Вялікая пятніца. Існавала традыцыя так званага чацвяргавання, калі, прыйшоўшы са службы, пераходзілі на вельмі строгі пост, фактычна на адну ваду. Усялякая фізічная праца катэгарычна забаранялася.

    У суботу пяклі булкі, фарбавалі яйкі ў колеры сонца — чырвоны, жоўты, аранжавы. Дарэчы, дадзеная ідэя звязана з дахрысціянскімі ўяўленнямі. З прыняццем хрысціянства чырвоны колер яек стаў суадносіцца з крывёю Хрыста.

    Фото использовано в качестве иллюстрации

    Галоўныя стравы — яйкі, булкі, мясныя пачастункі.

    У велікодную ноч у хаце не палілі святло, не замыкалі дзверы. Стараліся вытрымліваць бадзёрасць, каб адчуваць сябе добра цэлы год.

    У ноч з суботы на нядзелю ва ўсіх храмах адбываліся службы. Самая цікавая і відовішчная іх падзея — хрэсны ход. Людзі прыходзілі, каб асвяціць яйкі, булкі, іншыя велікодныя стравы і як бы ачысціцца, пранікнуцца атмасферай светлага свята. Традыцыі ўсяночных, асабліва ў тых мясцовасцях, дзе былі цэрквы, даволі строгія.

    Велікодная раніца была вельмі насычанай і распачыналася яна па-святочнаму. Пасля ўсяночнай трэба было як мага хутчэй ісці або ехаць дамоў, каб быць першым ва ўсіх гаспадарчых справах. Меркавалася, што з набажэнства трэба прынесці свечку. Калі данясеш запаленай і распаліш ад яе іншыя свечкі ў хаце — добрая прымета. Асвечаныя яйкі клалі ў ваду, а потым ёй мылі твар, каб быць здаровенькімі, чырвоненькімі. У асобных выпадках яйка каталі на твары.

    Вялікдзень — гэта сямейнае свята, калі за сталом збіраліся ўсе родныя. Адно яйка дзялілі на колькасць членаў сям’і, каб яны былі заўсёды разам. Потым разгаўляліся, спрабавалі скаромінку.

    Да абеду жыццё заціхала. А ўвечары пачыналіся велікодныя гульні. Распаўсюджаны ўнікальны валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, які суправаджаўся выкананнем валачобных песень. Яго ўдзельнікі — мужчыны сярэдніх гадоў і маладыя хлопцы. У адрозненне ад калядоўшчыкаў, сярод валачобнікаў не было пераапранутых. Узначальваў групу «пачынальнік», або «запявала», які кіраваў усім абрадам, сам пачынаў спевы, прымаў узнагароду ад гаспадароў. Яму дапамагалі музыканты (з дудой і скрыпкай) і «механоша», у абавязкі якога ўваходзіла нашэнне мяшка з атрыманымі за спевы падарункамі. Валачобнікі хорам выконвалі адпаведную песню:

    Гаспадар ты наш з гаспадыняю,
    Не тамі нас доўга, адары нас борздка
    Невялікім скарбам — чырвоным яйкам.
    Са двара пойдзем, прыпяваючы,
    Пана гаспадара велічаючы.

    У гэты дзень па вёсцы таксама хадзілі і дзеці, якіх хросныя бацькі, сваякі, суседзі і нават незнаёмыя людзі частавалі яйкамі, булкамі, цукеркамі і іншымі прысмакамі.

    На Вялікдзень прынята вітаць адзін аднаго «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!» і абменьвацца трохразовымі пацалункамі. Гэты звычай увасабляе тую даніну, якую вернікі аддаюць Усявышняму за тое, што ён зрабіў для людзей, і за тыя ахвяры, якія прынёс дзеля іх.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичская «районка» отметила свое 90-летие

    Круглая дата раённай газеты падвяла чарговую вяху работы, вызначыла мэты на перспектыву

    В Осиповичах прошел районный этап конкурса «Властелин села»

    Семья — самое ценное богатство, которое есть у человека. А что может быть лучше времени, проведенного вместе? Тем более когда нужно показать свою сплоченность

    В Осиповичском районе наезд Audi на лося привел к гибели пассажира автомашины

    11 июня в 23:20 в Осиповичском районе на 117 км автодороги «Минск-Гомель» 33-летний минчанин, управляя Audi, совершил наезд на внезапно выбежавшего на проезжую часть лося.

    Пьяный водитель в Осиповичах перевозил 12-летнего сына

    В Осиповичах пьяный водитель перевозил 12-летнего сына. Автомобиль Seat Cordoba привлек внимание наряда ГАИ на улице Сташкевича.

    1 июня Детский правовой сайт запускает конкурс видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право “

    Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (НЦПИ) предлагает творчески и с пользой провести летние каникулы и приглашает юных граждан страны к участию в конкурсе видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право“.