1.7 C
Осиповичи
Суббота, 27 февраля, 2021
Еще

    Завадская вясна ў Асіповіцкім раёне

    Популярное

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    Бег — понятие всесезонное, и поклонникам данного вида спорта непогода не помеха. Несмотря на мороз и ветер, около полусотни мужчин решили принять участие в необычном забеге — с оголенным торсом. На старт вышли сотрудники РОВД, РОЧС, члены ОО "БРСМ" и другие любители активного отдыха. Дистанцию преодолели и юные спортсмены Тимофей Соколовский (7 лет), Михаил Яковюк (8 лет) и осиповичский аксакал легкой атлетики Борис Липский (79 лет).

    Депутат Могилевского облсовета депутатов Владимир Рыжанков провел встречи с осиповчанами

    Падчас чарговай рабочай паездкі дэпутата Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Уладзіміра Рыжанкова на Асіповіччыну адбылася яго сустрэча з супрацоўнікамі РАУС і калектывам ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. Уладзімір Сяргеевіч уваходзіў у склад дэлегацыі нашага рэгіёна на шостым Усебеларускім народным сходзе і зараз дзеліцца з выбаршчыкамі думкамі-разважаннямі наконт прынятых у Палацы Рэспублікі рашэнняў.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Шклозавод “Ялізава” скончыў год з вельмі прыстойнымі паказчыкамі. Атрымаў чысты прыбытак 693 тысячы рублёў пры рэнтабельнасці продажаў 9 працэнтаў, забяспечыў работай 344 ялізаўчан (дадзеныя на 1 снежня 2017 года).

    Па агульным меркаванні завадчан, банкруцтва, якога першапачаткова ўсе баяліся, дазволіла прадпрыемству перавесці дух і падрыхтавацца да новага этапу існавання.

    Толькі наперад!

    Завод усё яшчэ не атрымаў новага ўласніка і знаходзіцца пад знешнім кіраваннем. Колькі будзе доўжыцца такая сітуацыя — невядома. Патэнцыяльны інвестар ёсць, а вось сродкаў на набыццё завода ён ніяк не можа сабраць.

    Няпэўнасць юрыдычнага статусу дае пэўныя перавагі, аднак і стварае досыць сур’ёзныя перашкоды. Адна з іх — немагчымасць узяць крэдыт на развіццё вытворчасці. А патрэба такая ёсць.

    Зараз на заводзе працуе адна шклаварная печ магутнасцю 160 тон шкла ў суткі, да якой “падключана” дзве лініі па вытворчасці слоікаў аб’ёмам да 2 літраў і бутэлек (цэх № 2). Абсталяванне за-гружана цалкам, аднак попыт на шклатару настолькі вялікі, што ад многіх заказаў даводзіцца адмаўляцца. З надыходам сезона попыту на слоікі — ён пачынаецца 1 красавіка — рознасць паміж магчымасцямі шкларобаў і незадаволеным попытам на іх прадукцыю прагназуецца на мяжы крытычных памераў.

    Каб не страціць месца на айчынным рынку шклатары, завод вымушаны прыступіць да раскансервацыі і мадэрнізацыі цэха № 4. Абсталяванне два гады знаходзілася ў прастоі, і яго “рэанімацыя” (з набыццём неабходнай аснасткі для выпуску  востра запатрабаваных 3-літровых слоікаў) патрабуе каля 1,5 мільёна еўра дадатковых укладанняў. За мінулы год назапасіць усю гэтую суму не паспелі, таму даводзіцца дзейнічаць напалеонаўскім метадам: галоўнае пачаць, а далей дзейнічаць па абставінах.

    Стаўкі ў гэтай “гонкі з часам” насамрэч высокія. Калі ўсё атрымаецца, каштоўнасць завода як пляцоўкі для далейшых інвестыцый яшчэ больш узрасце. Якія ж наступствы будзе мець няўдача — пытанне адкрытае.

    Аднак ялізаўскія шкларобы настроены рашуча. У іх, па вялікім рахунку, няма іншага выйсця — патрэбна толькі перамога.

    Вандроўка ў халоднае “пекла”

    Цэх № 4 у апошні раз давялося наведаць у тыя часы, калі ён працаваў на поўную магутнасць. Таму кантраст успамінаў і ўбачанага зараз атрымаўся востры. Вытворчасць шкла па вызначэнні справа шумная і спякотная, таму цішыня і прахалода ў гэтым вялікім памяшканні ўспрымаліся дысанансам. Пакуль тут працуе нямнога людзей — каля двух дзясяткаў. Не таму, што работы мала, проста яе патрэбна выконваць у пэўнай чарговасці і па дакладным графіку.

    Намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Жэлабковіч тлумачыць:

    — Калі цэх быў спынены, яго найбольш каштоўнае абсталяванне — дзве шклофармовачныя машыны — схавалі ў спецыяльныя “коканы” з індывідуальным падагрэвам. Усё астатняе па магчымасці закансервавалі. Аднак доўгі час вымушанага прастою ў памяшканні, якое не ацяпляецца, на “здароўі” любой тэхнікі адбіваецца не лепшым чынам.

    Слабае месца шкларобчага абсталявання — нізкая трываласць да павышанай вільготнасці паветра. Таму пры ўводзе ў эксплуатацыю яго трэба належным чынам высушыць. У асноўным гэта адбудзецца аўтаматычна, падчас прагрэву шклаварнай печы.

    Увод апошняй у рабочы рэжым — мудрагелісты і    жорстка рэгламентаваны працэс. Доўжыцца ён амаль месяц і складаецца з двух этапаў. Спачатку сушка, падчас якой з дапамогай спецыяльнага цеплавентылятара ў печ напампоўваецца паветра з тэмпературай 50°С. Потым ідзе “вывадка” — плаўны ўздым тэмпературы да 1500°С. На другім этапе печ грэецца ў загружаным стане, і спыніць працэс немагчыма. Так што ўсе ўзнікаючыя непаладкі ў рабоце цэхавага абсталявання трэба будзе ліквідаваць максімальна хутка. Пуск будзе цяжкі, але шкларобы да яго добра падрыхтаваліся.

    …Учора, калі вярстаўся нумар “раёнкі”, пачаўся нагрэў шклаварнай печы да рабочай тэмпературы. Цяпер зваротнага шляху ў прадпрыемства няма.

    Завод і яго людзі

    Цэх № 2, як узгадвалася вышэй, працуе з поўнай нагрузкай, таму адарвацца ад сваёй справы для стасункаў з прэсай можа далёка не кожны работнік.

    Атрымалася паразмаўляць “за жыццё” з кантралёрам Ксеніяй Шостак, майстрам Ігарам Кухаравым, начальнікам вытворчага ўчастка Віталем Чарнашэем і начальнікам цэха № 2 Вячаславам Шукліным. Людзі рознага ўзроўню кампетэнцыі, з розным стажам работы і жыццёвым вопытам, аднак аднолькавыя ў галоўным: прафесіяналізме, жаданні працаваць і ўспрыняцці рэалій завадскога жыцця. Вось іх думкі пра сённяшнія справы і далейшыя перспектывы прадпрыемства.

    Знешні ўпраўляючы Мікалай Шаўкуноў сваю справу ведае выдатна, як і прызначаны ім выконваючы дырэктар Вадзім Сенкевіч. Апошні, з чыёй дзейнасцю завадчане па зразумелых прычынах знаёмы лепш, карыстаецца павагай як выдатны эканаміст і сітуацыйны лідар. Не кожная з прымаемых ім мер успрымаецца ў калектыве з энтузіязмам, аднак уплыў рэалізуемай ім стратэгіі на скарачэнне выдаткаў і павышэнне эфектыўнасці работы прадпрыемства сумненняў не выклікае.

    Увогуле, сённяшняе становішча завода задавальняе бадай усіх работнікаў. Даўгі спісалі, прынятыя дзяржавай меры па абароне ўнутранага рынку шклатары забяспечылі добры попыт на ялізаўскую прадукцыю і адпаведна — нядрэнную аплату працы. У сярэднім па прадпрыемстве за мінулы год атрымлівалася 711 рублёў.

    А вось аб тым, што чакае “Ялізава” ў будучыні, яго работнікі разважаюць з пэўнай доляй заклапочанасці. Нагод для таго некалькі, прычым самых розных. Узгаданая вышэй затрымка са з’яўленнем новага ўласніка. Па-трэба праз некалькі гадоў набываць новае абсталяванне замест зношанага: мадэрнізацыя патрабуе вялікіх грошай, а іх трэба яшчэ зарабіць. Ну і, зразумела, кошт прыроднага газу, ад якога ўвогуле залежыць лёс айчыннага шкларобства.

    Пры гэтым жадання змяніць сферу дзейнасці ў ялізаўскіх шкларобаў няма. Яны любяць сваю работу, ганарацца яе вынікамі. І гэтым сказана ўсё!

    Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

    Реклама

    Последнее

    Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

    Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.

    Год с COVID-19

    Коронавирус - это вирусная инфекция, которая вызывает выраженную интоксикацию организма и проблемы с дыхательной и пищеварительной системами.

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Лукашенко: главная задача на предстоящие месяцы — сформировать боеспособный спортивный «десант» в Токио

    Первоочередная задача для спортивной отрасли Беларуси на предстоящие месяцы - сформировать боеспособный спортивный "десант" в Токио. На это обратил сегодня внимание Президент Беларуси, президент Национального олимпийского комитета Александр Лукашенко на Олимпийском собрании НОК, передает корреспондент БЕЛТА.

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).