21.2 C
Осиповичи
Воскресенье, 16 мая, 2021
Еще

    “Сяржант Джэйн” з Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў

    Популярное

    Калі карыстацца вайсковай тэрміналогіяй, сярод структурных падраздзяленняў ААТ “АЗАА” на вастрыні эканамічнага наступлення знаходзіцца цэх пластмас: менавіта ён летась забяспечваў найвышэйшую рэнтабельнасць і даваў прадпрыемству адчувальныя прыбыткі. Не змянілася выніковасць і цяпер, таму персанал цэха працуе з поўнай нагрузкай, на размовы часу няма. Вось і гаворка з ліцейшчыцай пластмас Iрынай МIХАДЗЮК ішла з улікам такога дэфіцытужанчына раз за разам паглядвала на прэсавы аўтамат, з якога літаральна сыпалісякасеты” з нейкай пластыкавай драбязой.

    — Дэталі мацавання абшыўкі салона, — расшыфроўвае назву прадукцыі Iрына Фёдараўна. — Iх за змену каля 8 тысяч. Чым буйней дэталь, тым меней паспяваеш здаць. Сядзенняў, напрыклад, не болей двухсот дваццаці.

    Ключавое слова тут “здаць”, інакш кажучы, давесці вырабленую прэсам дэталь да прадугле-джаных тэхнічнымі ўмовамі кандыцый. Здаецца, што складанага: неабходна ўсяго толькі адрэзаць аблой — тэхналагічныя прылівы з бакоў вырабу. Аднак, калі тых вырабаў тысячы, колькасць непазбежна патрабуе якасці — правільнай арганізацыі працы, дасканалага выканання тэхнікі бяспекі, канцэнтрацыі ўвагі. Абрэзка вядзецца ўручную — з дапамогай цэлага набору  вострых як брытва нажоў, так што справа гэта траўманебяспечная. А калі вырабы з цвёрдага пластыку, патрабуецца яшчэ і немалая фізічная трываласць.

    Сярод ліцейшчыкаў пластмасы тых, хто не любіць сваю справу, няма: не тая гэта работа, якую можна выконваць з абыякавасцю ў сэрцы. Але ж Iрына выдзяляецца на фоне нават самых спрактыкаваных калег. Яна амаль заўсёды паспявае зрабіць крыху болей, чым уносіць важкі ўклад у агульны вынік дзейнасці брыгады, у складзе якой працуе. А яе каэфіцыент працоўнага ўдзелу стабільны — найвышэйшы.

    Прычын поспеху жанчына не хавае:

    Чвэрць стагоддзя маю справу з пластмасай, вопыт ёсць, ведытаксама. Магу самастойна праводзіць настройку прэсавага абсталявання. Калі наладчыкі занятыя, прастой па тэхнічных прычынах можа цягнуцца больш чым паўгадзіны. Для нашага высокавытворнага абсталявання гэта недапушчальнае марнатраўства.

    Да сказанага можна смела дадаць яшчэ два матыватары: Iрына Фёдараўна ганарыцца сваёй прафесіяй і па натуры з тых, хто не любіць прайграваць. Дарэчы, свае напрацоўкі яна ахвотна распаўсюджвае — вучыць пачынаючых ліцейшчыкаў. На сёння яе “працоўны ўніверсітэт” прайшлі ўжо тры добра падрыхтаваныя спецыялісты.

    Калегі Міхадзюк паважаюць, а вось у адміністрацыі адносіны да жанчыны больш складаныя.   Безумоўна прызнаючы за-слугі перадавой ліцейшчыцы, кіраўніцтва цэха лічыць, што яна прынесла б больш карысці ў якасці ўпраўленца — на пасадзе брыгадзіра, калі не вышэй. Аднак ад падобных прапаноў Iрына Фёдараўна катэгарычна адмаўляецца, хаця, калі трэба, абавязкі брыгадзіра часова выконваць згаджаецца.

    …Як вядома, у адносінах да ўласнай кар’еры людзі дзеляцца на тры катэгорыі. “Афіцэры” любяць кіраваць, “радавых” задавальняе роля выканаўцаў, а “сяржанты” стаяць паасобку, бо знайшлі для сябе аптымальны баланс адказнасці і паўнамоцтваў. I наша гераіня якраз з тых, хто жыве сваім розумам, ведае, чаго жадае, і ўсяго ў жыцці дабіваецца ўласнымі сіламі. Гэта называецца самадастатковасцю асобы — не самая распаўсюджаная ў наш час, але вельмі сімпатычная якасць чалавечай натуры.

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    1 КОММЕНТАРИЙ

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    БРСМ дает старт республиканскому семейному сельскохозяйственному проекту «Властелин села»

    Осиповичская районная организация ОО «БРСМ» приглашает к участию в проекте молодые семьи с детьми, в которых хотя бы один из супругов находится в возрасте до 31 года и является членом ОО «БРСМ», проживающими и работающими в сельской местности более 3-х лет, ведущими личное подсобное хозяйство. Супруги могут работать в разных отраслях деятельности: социальной сфере, сфере строительства, транспорта, коммуникаций, сельском хозяйстве, промышленности. Приглашаются к участию также и индивидуальные предприниматели, ведущие собственное фермерское хозяйство.

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.