12.4 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Семінар-нарада дэпутатаў мясцовых Саветаў

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У канцы мінулага тыдня пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка адбыўся семінар-нарада дэпутатаў мясцовых Саветаў і членаў органаў тэрытарыяльнага самакіравання раёна. У мерапрыемстве прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Аляксандр Багдановіч. Ён азнаёміў прысутных з вынікам і некаторымі момантамі работы парламентарыяў, спыніўся на законапраектах, над якімі працуе камісія па нацыянальнай бяспецы, членам якой і з’яўляецца прадстаўнік Асіповіччыны, падзяліўся задачамі, што перад ёй пастаўлены.

    Пра стан законнасці і правапарадку ў раёне расказаў намеснік пракурора Генадзь Баршчэўскі. Ён звярнуў увагу на тое, што трэба больш сур’ёзна падыходзіць да прафілактыкі крадзяжоў, а самім грамадзянам не губляць пільнасці. Непакой выклікае вялікая колькасць сямейных скандалаў, якія часта прыводзяць да бойкі, а таксама ўжыванне наркатычных рэчываў моладдзю. Мясцовае самакіраванне павінна звярнуць на рашэнне гэтых праблем пільную ўвагу.

    Аляксандр Пузік падвёў вынікі работы органаў мясцовага самакіравання за мінулы год, намеціў задачы на бягучы. Сярод іх — працяг работы па добраўпарадкаванні месцаў агульнага карыстання, могілак, прыдамавых тэрыторый, закупка сельгаспрадпрыемствамі цялят у насельніцтва. Плануецца правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў у невялікіх населеных пунктах. На тэрыторыі кожнага сельсавета не менш як у дзвюх вёсках будуць праведзены святы, якія аб’ядноўваюць жыхароў, садзейнічаюць навядзенню парадку, а таксама ўносяць свежы струмень у жыццё сялян.

    Аляксандр Віктаравіч звярнуў увагу на тое, што трэба трымаць у полі зроку кожнага жыхара, калі ў кагосьці з’яўляецца праблема з працаўладкаваннем — дапамагчы знайсці месца работы або накіраваць на вучобу па перападрыхтоўцы.

    Пасля семінара дэпутат Аляксандр Багдановіч наведаў ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», дзе азнаёміўся са справамі працоўнага калектыву.

    *Ёсць меркаванне

    Аляксандр Багдановіч,

    дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

    Рэспублікі Беларусь:

    — На працягу некалькіх апошніх месяцаў адна з самых абмяркоўваемых беларусамі тэм — Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты заканадаўчы акт мае ў першую чаргу маральны, ідэалагічны аспект. Жыццёвых сітуацый сапраўды вельмі шмат, і мы павінны падыходзіць да кожнага чалавека індывідуальна, разглядаць кожны выпадак у залежнасці ад таго, хто ў якім рэгіёне жыве. Чалавек павінен быць пастаўлены ў аснову ўсіх нашых рашэнняў. На нарадзе па актуальных дзяржаўных пытаннях 9 сакавіка Прэзідэнт падкрэсліў, што дакумент будзе не адменены, а адкарэкціраваны.

    Апошнім часам работа па рэалізацыі дэкрэта актывізавалася. З грамадзянамі працуюць у тым ліку і дэпутаты ўсіх узроўняў, тлумачаць, куды людзі могуць звярнуцца ў выпадку складанай жыццёвай сітуацыі. Чалавеку, калі ён сапраўды меў занятак, а выпадкова патрапіў у спіс плацельшчыкаў падатку, не трэба баяцца адстойваць свае правы.

    У агульным лічу, што Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” даў пазітыўны эфект: многія жыхары краіны задумаліся над сваім прававым статусам, афіцыйна аформілі працоўную дзейнасць. Спісы ж сапраўдных утрыманцаў становяцца ўсё больш дакладнымі.

    Вядома, што выплачаныя падаткі застануцца ў раёнах і пойдуць на патрэбы дзяцей. Хіба гэта дрэнна? Думаецца, што і на Асіповіччыне ёсць куды ўкласці сродкі, каб гэта садзейнічала якаснаму і рознабаковаму выхаванню падрастаючага пакалення.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.