7.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    Градзянка на Асіповіччыне: перспектыўная тупіковая станцыя

    Популярное

    Заснежаны перон. Па адзін бок ад яго — роўненькія скірды стромкіх сасновых бярвенняў. На чыгуначным пуці — незвычайны састаў, які складаецца з аднаго пасажырскага і шэрагу грузавых вагонаў. Па гэтай прыкмеце можна беспамылкова вызначыць станцыю: акрамя Градзянкі, такія камбініраваныя цягнікі не ходзяць больш нікуды.

    Станцыя на сетцы чыгуначных дарог тупіковая, але перспектыўная па колькасці вагонаў, якія штодня адпраўляюцца адсюль. У гэтым яшчэ адзін парадокс гэтага чыгуначнага аб’екта.

     

    grodzyanka
    Дзяжурная Наталля Пісарэнка і начальнік станцыі Ірына Харытончык

    «Вялікая колькасць пагруза-разгрузачных работ абумоўлена суседствам, — тлумачыць начальнік Iрына Харытончык. — Чэрвеньскі і Бярэзінскі раёны не маюць чыгуначнага развіцця, а таму карыстаюцца паслугамі гэтай, бліжэйшай да іх, станцыі. Напрыклад, з веткі Гра-дзянка-Асіповічы пачынае свой шлях не толькі па нашай рэспубліцы, але і ў краіны Прыбалтыкі бітум з УП «Нафтабітумны завод», што размешчаны ў Чэрвеньскім раёне. За апошнія 3 месяцы аб’ём выгрузкі гэтай прадукцыі склаў 2288 вагонаў, адпаведна ў суткі — каля 25. Пагружана 2117 вагонаў, сярэднясутачны аб’ём — 23. Атрымоўваецца, кожную гадзіну выгружаецца і загружаецца ў сярэднім па вагону».

    Акрамя прадукцыі ўзгаданага прадпрыемства, зараз у Градзянцы вядуць па-грузку 14 лясгасаў з розных абласцей краіны. Тут загружаюць свае лесаматэрыялы не толькі мясцовы, але і Навагрудскі, Клімавіцкі, Бешанковіцкі, Петрыкаўскі і іншыя лясгасы, адсюль драўніна паступае на «ФанДОК» і «Пинскдрев», таму ролю гэтай станцыі Асіповіцкага чыгуначнага вузла немагчыма перабольшыць.

    За ўзгаданы перыяд тут быў адгружаны 1451 вагон будаўнічай драўніны, што-дзённа адсюль адпраўлялася каля 16 вагонаў з лесам на ўнутраныя рынкі, а таксама ў краіны Прыбалтыкі і Еўропы.

    У зваротным напрамку ідуць мінеральныя ўдабрэнні, якія паступаюць на станцыю ў вялікай колькасці: гэта адзіны шлях дастаўкі такой прадукцыі ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Бярэзін-шчыны і Чэрвеншчыны. «Райаграсэрвісы» абодвух раёнаў маюць уласныя пад’язныя пуці, на якіх сама-стойна займаюцца пагрузкай-разгрузкай.

    Грузавыя работы складаюць асноўную частку даходаў. Пасажырапаток тут невялікі, таму білеты на станцыі не рэалізуюцца — іх прадае раз’язны касір непасрэдна ў вагоне. Гэта чарговая адметнасць чыгуначнага аб’екта, але не апошняя.

    Тут штодня фарміруюцца саставы з розных вагонаў, толькі саставіцеляў цягнікоў у штаце няма. Гэтыя функцыі ўскладзены на памочніка машыніста, які мае спецыяльную падрыхтоўку. Ён, у адпаведнасці з атрыманым ад дзяжурнага манеўровым маршрутам, і праводзіць усе манеўровыя работы, замацоўвае вагоны і рыхтуе цягнік да рэйса.

    Працуе тут 9 чалавек. Ак-рамя начальніка, які абслугоў-вае яшчэ і станцыю Лапічы, пазменна нясуць вахту 4 дзяжурныя і 3 прыёмаздатчыкі грузу. Чысціню падтрымлівае станцыйны рабочы.

    Дзяжурныя ставяць на пэўныя пуці, расфарміроў-ваюць саставы, прыёма-здатчыкі адказваюць за падачу, выгрузку, уборку вагонаў, правяраюць адпаведнасць тэхумовам, аглядаюць цягнікі ў камерцыйных і тэхнічных адносінах. Цудоўна ведаюць сваю справу Таццяна Шаўчэнка, Аксана Баяшка, другія спецыялісты-чыгуначнікі.

    Тут жа працуе і брыгада № 3 дзясятага акалотка, у склад якой уваходзяць 5 манцёраў пуці і брыгадзір. Рабочыя абслугоўваюць 7 кіламетраў галоўнага ходу і столькі ж пад’язных пуцей, станцыю, а таксама 12 стрэлачных пераводаў.

    Калі асіпаўчане ў зімовыя дні мёрзнуць і хутаюцца ў паліто і кажушкі, для пуцейцаў — асабліва гарачая пара. Кожны дзень з лапатамі ідуць уздоўж пуцей, расчышчаючы паласу адводу і стрэлкі, убіраюць голле, якое з’яўляецца на рэйках пасля ветру і непагадзі.

    Але, як запэўнівае дарожны майстар Віктар Ермухаметаў, хлопцам не страшныя ні дождж, ні снег. «Загартаваліся, ніхто не хварэе, — адзначае ён. — А лепшых работнікаў, чым Пётр Самарукаў, Андрэй Хоміч, Уладзімір Марозаў, Міхаіл Барадаўка, наогул цяжка знайсці».

    Наведваюць станцыю па графіку і па выкліках і механікі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, якія абслугоўваюць усё адпаведнае абсталяванне.

    Словам, станцыя хоць і знаходзіцца ў лясной глы-бінцы, але жыве актыўным жыццём, якое не дае заснуць некалі буйному пасёлку, а сёння ўсё яшчэ вялікай па плошчы, але ўжо не такой шматлюднай вёсцы.

    Iна ЗаскевIч.

    Фота Ніны Царык.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

    Захоўванне любой незарэгістраванай зброі з’яўляецца незаконным і ў залежнасці ад катэгорыі зброі падлягае адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці: за захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі або боепрыпасаў да яе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь; баявой або паляўнічай зброі з наразным ствалом альбо боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых прылад і рэчываў, у тым ліку пораху, — крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

    Африканская чума свиней. Меры профилактики

    Данное заболевание не перестает быть актуальным: вспышки АЧС продолжают регистрировать в непосредственной близости от границ РБ в России, Польше, Литве и Латвии. Поэтому ветслужба района информирует население о необходимости соблюдения мер по предотвращению заноса инфекции в свои подсобные хозяйства:

    Ряды работников ОАО «ОЗАА» в этом году пополнились 28 молодыми специалистами, из них 11 — с высшим образованием

    Вчерашние студенты приехали на предприятие из разных городов и учебных заведений. Многие из них уже сейчас решили, что после отработки точно не покинут завод.

    Имидж ОЗАА

    У ліпені Еўрасаюз увёў санкцыі ў адносінах васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх быў ААТ “Мінскі аўтазавод”. Аднак адгукнуліся гэтыя сродкі эканамічнага ціску ўсім 11 заводам вытворчага аб’яднання “БелАўтаМаз”, чыёй галаўной кампаніяй з’яўляецца флагман айчыннага машынабудавання — МАЗ. Наш АЗАА выключэннем таксама не стаў.

    Пандемия коронавируса породила новые схемы выманивания денежных средств у граждан в Сети

    Для различного рода мошенников, желающих заработать, любая беда — благодатная почва. Наживаются они и на пандемии COVID-19, объявленной Всемирной организацией здравоохранения в марте 2020 года, придумывая и реализуя новые способы обмана пользователей интернета.