27.7 C
Осиповичи
Понедельник, 6 июля, 2020
Еще

    Новабудоўлі ў Асіповічах: плюсы і мінусы

    Популярное

    Празднование Дня Независимости Республики Беларусь в Осиповичах

    Церемония возложения цветов и венков на мемориальном комплексе " Аллея Героев"

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    В Осиповичах обновили внешний вид СШ №3

    Стварэнне гарадскіх муралаў* — адметная “фішка” апошняга часу. Прыемна, што папулярны яны не толькі ў сталіцы, але і звычайных райцэнтрах. Асіповічы таксама далучыліся да гэтага арт-руху: землякі даўно заўважылі шыкоўныя малюнкі на дамах па вул. Сумчанкі. А на мінулым тыдні змяніўся знешні выгляд і адной з устаноў адукацыі.

    Александрия собирает друзей. Программа мероприятия

    11 – 12 июля 2020 г. агрогородок Александрия Шкловского района Могилевской области

    Горад павінен увесь час будавацца ці перабудоўвацца — гэта адзін з асноўных індыкатараў яго нармальнага развіцця. А вось у тэмпах, размаху і якасці працэсу магчымы варыянты. Калі ёсць грошы, правільна пастаўленая мэта і жаданне яе дасягнуць — усё адбываецца вельмі хутка, як рэканструкцыя цэнтра банкаўскіх паслуг асіповіцкага філіяла ААБ “Беларусбанк”. Калі ж чагосьці з гэтых складнікаў не хапае, вынік атрымліваецца значна менш уражваючы.

    Амаль паўтара года таму “раёнка” рабіла агляд спраў на найбольш загадкавых, цікавых ці важных для Асіповіч будпляцоўках. (“Стройки живые и мертвые”, “АК” № 31 ад 24.04.2015 г.). Часу прайшло дастаткова, каб ацаніць, наколькі спраўдзіліся тагачасныя прагнозы ды надзеі на іх своечасовае заканчэнне.

    Спачатку — пазітыў. Сярод праектаў, якія ўжо прыносяць грошы сваім інвестарам, можна скласці свайго роду рэйтынг адпаведнасці планаў на этапе будаўніцтва і таго, што атрымалася ў выніку.

    Прадпрымальнік Віталь Камыш будаваў гандлёвы цэнтр на “Баме”, адразу плануючы размясціць у ім не толькі ўласную краму “Віта Мэбля”. Частка свабодных плошчаў планавалася для здачы ў арэнду падыходзячай па профілі бізнес-структуры, і так і атрымалася: сёння тут размяшчаецца магазін аўтазапчастак “Аўтамаркет”.

    vitamebel витамебель

    Гаспадар станцыі тэхабслугоўвання аўтатэхнікі “Універсал” Аляксандр Шайкоўскі праявіў залішні аптымізм у прагнозе тэрміну пачатку работы, аднак для такога складанага праекта выхад з “бюджэту часу” на некалькі месяцаў не мае асаблівага значэння. У астатнім у яго ўсё пайшло ў поўнай адпаведнасці з задуманым, так што ў абодвух інвестараў — заслужанае першае месца.

    Першапачатковыя планы бізнесмена Аляксея Якубоўскага здаць у арэнду пабудову, узведзеную каля гандлёвага цэнтра “Рахмат”, здзейсніліся з пэўнай карэкцыяй: замест дзіцячага кафэ і прадуктовага магазіна тут размясціліся дзве крамы: прадуктовы маркет “Дабраном” і магазін бытавой тэхнікі “Тэхнаград”. З пункту гледжання аддачы ад камерцыйнай нерухомасці абмен раўназначны, а ўсё ж шкада, што задумка з дзіцячым кафэ не атрымалася. Другое месца, словам.

    На трэцюю прыступку п’едэстала прадуманасці-паспяховасці інвестпраектаў прэтэндуе гандлёвы цэнтр Яўгена Лоскутава, які будуецца ў мікрараёне вуліцы Чарняхоўскага. Ён узводзіцца марудна, аднак, нягледзячы на мноства разнастайных перашкод, упэўнена рушыць да завяршэння. Новабудоўля ўжо выйшла на фінішную прамую, і не выключана, што новы гандлёвы цэнтр прыме першых пакупнікоў яшчэ сёлета.

    А вось цэнтр адпачынку ў былым Доме афіцэраў на той жа “Чарняхоўцы” — галоўны прэтэндэнт у намінацыі “за волю да перамогі”. У адпаведнасці з генпланам забудовы новага мікрараёна, меркавалася падключыць яго да інжынерных камунікацый пасля таго, як па суседству будзе пабудаваны шматкватэрны жылы дом. Прывязка да іншай пабудовы навязала інвестару досыць павольны тэмп работы. Сапраўды, навошта спяшацца, калі камунікацыі запланавана праводзіць толькі праз 2-3 гады?

    Аднак па словах начальнка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Івана Малаковіча, УКП ЖКГ працягнула новыя цепласеткі для двух дамоў найкарацейшым — не прадугледжаным ген-планам — шляхам. Для парушэння разлічанай спецыялістамі схемы цеплазабеспячэння былі, безумоўна, важкія прычыны, аднак паблізу ад нерухомай маёмасці ТАА “Алаюр Плюс” камунікацыі праводзіцца ўжо не будуць. Такім чынам, інвестару даводзіцца самастойна рашаць усе пытанні па пракладцы вадаправоду, каналізацыі, электрычнасці і, галоўнае, — будаваць уласную кацельню. Каб звесці да мінімуму непажаданыя наступствы такога форс-мажору, плануецца “даводзіць да розуму” цэнтр адпачынку не адначасова, а пускавымі комплексамі. Першы — кафэ і дзіцячая пляцоўка — можа быць здадзены  хутка, як будзе з астатнімі — пакажа час.

    Да пазітыву, хоць і з  сур’ёзнымі агаворкамі, можна аднесці доўгачаканую здачу ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання на паўднёвым водазаборы і блока па прыгатаванні ежы ў раённай бальніцы. Гэта не надта радыкальныя крокі на шляху да вырашэння найбольш вострых праблем горада, аднак у справе паляпшэння якасці пітной вады і стварэнні нармальных умоў для аказання стацыянарнай медыцынскай дапамогі нават самы маленькі прагрэс нельга пакідаць без увагі.

    Ну а тое, што станоўчым назваць няма ніякага жадання, можна таксама ацаніць. Зразумела, у адмоўным ключы. Вось антырэйтынг паспяховасці/эфектыўнасці з пункту гледжання Івана Малаковіча:

    — Вуліца Каштанавая. Зараз тут ідзе ўкладка асфальту. Тратуары ўжо створаны, таму добра бачна, што цвёрдае пакрыццё праезнай часткі ляжыць не паралельна апошнім, а ідзе нібы зігзагам. На вуліцы Цяністай вельмі дрэнна зроблены верхні слой пакрыцця дарожнага палатна, пакінуты валы знятага грунту, тратуар зарастае травой.

    ulitsa-shamyakina улица шамякина

    Гэтыя хібы можна выправіць, выдаткаваўшы дадатковыя час і грошы. Аднак, калі культура правядзення работ і кантроль за іх выкананнем не на вышыні, некторыя з дэфектаў могуць праявіць сябе не адразу.Тады атрымаецца, як з вуліцай Шамякіна. Яна мае друзавае пакрыццё, якое пастаянна размываецца. З гэтай нагоды праезную частку трэба штогод аднаўляць, а змытую ў кувет пясчана-гравійную сумесь вымаць і вывозіць на сметнік. Паўторнае ўжыванне ПГС немагчыма з-за вялікай колькасці пустазелля, якое летам масава “забруджвае” яго карэннямі і сцяблінамі…

    Падрыхтаваў Дзмітрый САЎРЫЦКІ. Фота аўтара.

    1 КОММЕНТАРИЙ

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко о развитии отношений со Словакией: мы готовы идти на более глубокое сотрудничество

    Беларусь готова идти на более глубокое сотрудничество в отношениях со Словакией. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на встрече с Чрезвычайным и Полномочным Послом Словакии в Беларуси Йозефом Мигашем, передает корреспондент БЕЛТА.

    Актуальные вопросы граждан будут решены по распоряжению Президента

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Распоряжение «О дополнительных мерах по решению актуальных вопросов жизнедеятельности населения».

    Празднование Дня Независимости Республики Беларусь в Осиповичах

    Церемония возложения цветов и венков на мемориальном комплексе " Аллея Героев"

    Журналисты «районки» совершили автопробег по местам боевой славы. Осиповичский район

    В нашей истории немало судьбоносных дат. День Независимости Республики Беларусь — праздник, величие которого определил сам народ своим беспримерным подвигом спасения Отечества и героическим вкладом в разгром нацизма. Поэтому 3 июля пронизано чувством гордости за свою страну и безграничной благодарностью тем, кто, не жалея собственной жизни, отстоял независимость нашей Родины. Поколение освободителей подарило нам самое дорогое, что есть у человека, — жизнь и свободу.

    В Осиповичах обновили внешний вид СШ №3

    Стварэнне гарадскіх муралаў* — адметная “фішка” апошняга часу. Прыемна, што папулярны яны не толькі ў сталіцы, але і звычайных райцэнтрах. Асіповічы таксама далучыліся да гэтага арт-руху: землякі даўно заўважылі шыкоўныя малюнкі на дамах па вул. Сумчанкі. А на мінулым тыдні змяніўся знешні выгляд і адной з устаноў адукацыі.