4.7 C
Осиповичи
Вторник, 2 марта, 2021
Еще

    Змяіны лес на школьным двары

    Популярное

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Народный форум: женский взгляд

    Среди 870 делегаток шестого Всебелорусского народного собрания было четыре осиповчанки. Читателям "АК" они хорошо известны: активные, надежные, креативные. В первый день весны наши представительницы поделились своими впечатлениями от большой встречи.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Дакладны індыкатар паляпшэння стану навакольнага асяроддзя — павелічэнне колькасці дзікай жывёлы. Гэта натуральны і цалкам нармальны працэс, які трэба ўспрымаць з разуменнем. Справа ў тым, што калі шчыльнасць папуляцый таго ці іншага віду пераходзіць пэўную мяжу, павялічваецца частатаасобасных” кантактаў з чалавекам. I гэта не вельмі добра, бо празмерна блізкае суседства дзікай фаўны з людзьмі стварае абодвум бакам пераважна нязручнасці альбо пагрозы. Ну а ў выпадку з відамі, якія не выклікаюць прыязнасці, маем адначасова і тое, і другое.

    zmeya

    Змеяфобію можна назваць часткай нацыянальнага менталітэту беларусаў. Спрадвечнасць страху перад бязногімі рэптыліямі добра прасочваецца ў фальклоры, ды і ў наш час мала хто адчувае да гэтых істот штосьці іншае, акрамя страху ды агіды. Што ўвогуле дзіўна і не зусім справядліва. У Беларусі жыве толькі тры віды змей: мядзянка (спрадвеку была рэдкім відам), вуж і гадзюка. Першыя два паўзуны для чалавека бясшкодныя, а што тычыцца гадзюкі, то яна зусім не агрэсіўная і можа ўкусіць выключна пры самаабароне. Да таго ж гадзючыны яд не асабліва небяспечны для буйных млекакормячых. Лятальныя выпадкі ад укусаў — вялікая рэдкасць, а больш паловы ўкушаных не адчуваюць сур’ёзнага пагаршэння самаадчування — за выключэннем моцнай болі ў месцы пранікнення атруты ў арганізм і ўтварэння вакол яго характэрнай гемарагічнай пухліны, якая нагадвае вялікую гематому. У год гадзюкі кусаюць каля 10 чалавек па ўсёй Беларусі, і як мінімум за апошнюю чвэрць стагоддзя смярцей ад гэтых укусаў не зарэгістравана.

    Тым не менш для змей і для чалавека лепш, калі яны сустракаюцца як можна радзей. Аднак на працягу апошніх гадоў колькасць першых, у тым ліку рэдкай і ахоўваемай мядзянкі, павялічваецца, прычым размнажаюцца паўзуны хутчэй, чым павялічваецца плошча прыдатных для іх існавання ўгоддзяў. “Перанаселенасць” змяіных папуляцый можа стаць сур’ёзнай нагодай для занепакоенасці, асабліва калі рэптыліі ўпадабаюць тэрыторыі, на якіх знаходзяцца вясковыя школы, дзіцячыя сады, лагеры летняга адпачынку. Такое, прынамсі, ужо адбылося ля Цэльскай СШ.

    Наваколле вёскі можна лічыць сапраўдным “змяіным раем” — ландшафт, увільготненасць і характар расліннасці цалкам адпавядаюць патрэбам іх фізіялогіі, так што адзіныя стрымліваючыя рост змяіных папуляцый фактары — памер кармавой базы і тэмпература паветра.

    У невялікім лесе, праз які звычайна ходзяць на заняткі школьнікі, змеі таксама водзяцца здаўна, аднак калі іх колькасць пачала ўзрастаць, адміністрацыя ўстановы была вымушана прыняць меры перасцярогі: навучэнцам забаронена карыстацца кароткай і зручнай лясной дарогай, таму вясной і восенню штодзённы “шлях да навукі” адымае значна больш часу. Нярэдка рэптыліі запаўзаюць на тэрыторыю самой школы, а летам 2015 года спрытны вуж быў злоўлены ў яе будынку.

    Праведзенае сярод педагогаў і навучэнцаў анкетаванне дало пэўнае ўяўленне аб колькасці і відавым саставе паўзуноў у мікрараёне школы і дынаміцы гэтых паказчыкаў.

    Найбольшая колькасць сустрэч са змеямі каля школы была зафіксавана ў 2009, 2014 і 2015 гадах. Вужы за 7 гадоў назіранняў сустракаліся 26 разоў, гадзюкі — 20, мядзянкі — 7. Яшчэ было 5 сустрэч з групай змей, пераважна вужоў.

    На лясной дарозе, пра якую ўзгадвалася вышэй, частата сустрэч была максімальнай: 13 выпадкаў. На тэрыторыі школы рэптыліі аддаюць перавагу бегавой дарожцы на стадыёне і невялікаму бярэзніку на двары ўстановы.

    Самая высокая верагоднасць сутыкнення з паўзунамі восенню — 15 выпадкаў, вясной і летам яна ўдвая менш — 8 і 7 адпаведна.

    Самі школьнікі ўспрымаюць суседства з бязногімі рэптыліямі спакойна. Усе з маленства ведаюць прыкметы ядавітых гадзюк, месцы, дзе можна іх сустрэць, і правілы бяспекі ў зносінах з паўзунамі. Такі падыход дазваляе суіснаваць мірна, пазбягаючы “памежных” інцыдэнтаў, што найбольш правільна і з экалагічнага, і з маральнага пункту гледжання. Аднак ці заўсёды чалавек згодны ісці на падобныя кампрамісы са сваімі “братамі меншымі”? Пытанне, як бачым, ужо не чыста тэарэтычнае.

    Юлія ХВIСЕВIЧ,

    галоўны спецыяліст Асіповіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

    Реклама

    Последнее

    Депутат Могилевского областного Совета депутатов Владимир Рыженков провел встречу в осиповичском колледже

    2 марта состоялась беседа Владимира Рыженкова с учащимися третьего курса и работниками Осиповичского государственного профессионально-технического колледжа.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 140 правапарушэнняў. Адміністратыўную адказнасць панеслі нецвярозы вадзіцель, 2 аўтааматары без вадзіцельскага пасведчання; 4 парушальнікі правіл перавозкі дзяцей...

    В Осиповичах прошел фотоконкурс «Человек труда»

    Асіповіцкае райаб’яднанне прафсаюзаў сумесна з сектарам культуры райвыканкама і РК ГА “БРСМ” правялі фотаконкурс “Чалавек працы”, мэта якога — папулярызацыя прафсаюзнага руху, павелічэнне інтарэсу і матывацыі да прафесійнай дзейнасці сярод моладзі, павышэнне цікавасці да сучасных прафесій. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары раёна, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза, БРСМ.

    Коротко о разном. Осиповичи

    9 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пражывае на Асіповіччыне, у тым ліку 6 удзельнікаў, 2 працаўнікі тылу, 1 жыхар блакаднага Ленінграда. Былых вязняў фашысцкіх лагераў налічваецца 61.

    Дружная семья — это здорово…

    О том, что они когда-то станут многодетной семьей, супруги Чебан никогда не задумывались. И благодарны судьбе за то, что подарила им двух замечательных дочек и сыночка.