12.5 C
Осиповичи
Суббота, 15 мая, 2021
Еще

    Лодка — таксама транспарт!

    Популярное

    Мария ТАЛЕЙКО
    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    Чым заняцца летнім сонечным днём? Для многіх гараджан адказ відавочны: выбрацца на ўлонне прыроды! Хоць у сярэдзіне жніўня ўжо асабліва не паплаваеш, не пазагараеш, аднак для некаторых выйсце знаходзіцца лёгка: ёсць жа вуда або стрэльба!

    У мінулыя выхадныя мясцовыя і не толькі рыбакі і паляўнічыя быццам бы дамовіліся ўсім кагалам накіравацца на Асіповіцкае вадасховішча: па жнівеньскім сонейку паспець павудзіць рыбку або адкрыць паляўнічы сезон. Каб пераканацца, што ўсё адбываецца ў межах закона, туды ж вырашылі адправіцца і прадстаўнікі адпаведных кантралюючых органаў: начальнікі Асіповіцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Гарачы і Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах па Магілёўскай вобласці Вячаслаў Краўчанка. А разам з імі ў воднае падарожжа накіравалася і карэспандэнт «раёнкі».

    Час — каля 10 гадзін раніцы. Чорны «Патрыёт» з прычэпленым кацерам пад’язджае да берага Свіслачы ў Цэлі — тут спускаемся на ваду. Пакуль ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы, Вячаслаў Гарачы праводзіць прафілактычную гутарку з тутэйшымі рыбакамі: аўтамабілі павін-ны стаяць не менш чым за 30 метраў па гарызанталі ад вады. Нарэшце загружаемся ў лодку і стартуем. Але разагнацца асабліва не паспелі — хутка прыйшлося прыпыніцца. Мужчына — а менавіта прадстаўнікі моцнага полу часцей за ўсё адважваюцца на рыбалку з лодкі — сядзеў у надзіманай «Калібры». Да судна прыстасаваны невялікі матор. Калі б не апошні — рэгістраваць яго і не патрэбна было б, бо грузападымальнасць менш за 225 кілаграмаў, але ж… Жыхару Мінска прыйдзецца цяпер заплаціць штраф у памеры 2 базавых велічынь (42 рублі) — і гэта мінімальны. «Я ж не ведаў! Прадаўцы сказалі: гэта «венціляр», ніякай рэгістрацыі не патрэбна!» Вось толькі няведанне закона не вызваляе ад адказнасці.

    Падобная праблема аказалася і ў рыбака непадалёк — на такой жа лодцы і з такім жа «венцілятарам». Аказалася, сябры. «Ды ведаю, што парушыў. Але ж тут усе так плаваюць!». Усе-не ўсе, але штраф таксама давядзецца плаціць. Дарэчы, рэгістрацыя матора ўсё роўна патрэбна, і каштуе яна крыху больш, чым спагнанне. Як там кажуць? Скупы плаціць двойчы?

    I ўжо нікога не здзівіла, калі праз колькі дзясяткаў метраў сустрэлі і трэцяга на такой жа лодцы. Вось толькі і ратавальная камізэлька ў яго была апранута, і матор прыхаваны. «Добра, што сябры патэлефанавалі! Чаго вы тут плаваеце? 30 гадоў нікога не было, а цяпер нешта вам спатрэбілася!» I нават калі яго адпусцілі, ніяк не хацеў развітвацца з рэйдавай групай: беспакаранасць — вялікая справа…

    Наступны парушальнік — 17-гадовы юнак на надзіманай лодцы. Без спецкамізэлькі. Чапляем яго за борт і буксіруем да берага — там чакае бацька. Як выявілася, дарослыя, з якімі прыехаў хлопец, паляў-нічыя. Але, на шчасце, усе прылады і дакументы для палявання ў іх аказаліся ў належным стане. Таму проста правялі гутарку і параілі набыць камізэльку.

    Нарэшце, сустрэлі на вадзе і дзвюх прадстаўніц прыгожага полу. Вось толькі таксама без апранутых спецсродкаў. «А мы ж тут амаль каля берага плаваем, вось пару рыбак злавілі. Нашто ж нам тыя камізэлькі?» Але старанна паабяцалі набыць і больш не парушаць. Выратавала іх толькі тое, што не плылі: калі стаіш «на якары», можна дазволіць сабе зняць выратавальнае адзенне.

    А вось сустрэтаму далей рыбаку прыйдзецца патраціцца двойчы: і на камізэльку, і на штраф — 10 рублёў 50 капеек у адпаведнасці з артыкулам 18.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях краіны. Заадно пагутарылі з рыбакамі, якія сядзелі на беразе, наконт таго, што смецце на стаянцы патрэбна прыбіраць абавязкова, нягледзячы на тое, тваё яно ці чужое.

    нарушитель в лодке

    Аналагічная праблема аказалася і ў наступнага рыбака. «Яшчэ ўчора круціў у руках камізэльку: браць-не браць. Вось адчуваў, што спатрэбіцца, але адклаў убок, не узяў, каб месца не займала…» Верагодна, з падобнымі пачуццямі быў і рыбак на «маторцы», у якога камізэлька вісела на крэсле, а не на плячах — таксама штраф 10,5 рублёў.

    — Дзіўна, што многія грамадзяне да гэтай пары ўсё яшчэ не ўспрымаюць лодку як паўнацэнны транспартны сродак, — разважае Вячаслаў Краўчанка. — Але ж насамрэч маламернае судна — такі самы транспарт! I меры бяспекі патрэбна выконваць суадносныя. Не прышпіліў рамень бяспекі ў аўто — рызыкуеш жыццём, не апрануў камізэльку ў лодцы — зноў рызыкуеш жыццём. I калі ўжо гэта думка паселіцца ў грамадскай свядомасці?

    Здзівіў мясцовы жыхар, які вырашыў пакатаць хлопчыка на старэнькай залатанай надзіманай лодцы. А каб за-сцерагчы малога, начапіў на яго… звычайную па-крышку. Пра камізэлькі размова тут і не ішла. «Паступіце са мной па сумленні», — прапанаваў мужчына. А ці так ён па-ступіў, рызыкуючы не толькі сваім, але і жыццём дзіцяці?

    Так жа рызыкоўна плылі і даволі адэкватныя бацька з 18-гадовым сынам. Вось толькі што іх прымусіла сесці ў драўляную лодку, якой больш падышло б слова «карыта»? Мабыць, менавіта такімі транспартнымі сродкамі карысталіся героі знакамітага рамана Мележа «Людзі на балоце». Але ж час зараз іншы, ёсць шмат магчымасцей зрабіць сваё жыццё больш бяспечным. Нашто ж гэта дарэмная рызыка? Тым больш, што мужчыны аказаліся паляўнічымі.

    — Пакуль будзеце сваю здабычу лавіць і самі ў вадзе апынецеся! Яно вам патрэбна? — запытаў Вячаслаў Гарачы. — Абавязкова набудзьце новую лодку і камізэлькі.

    Яшчэ адзін паляўнічы з сябрам сустрэліся крыху далей амаль на такім жа судне. Маладыя людзі — мінчане, завіталі да нас адпачыць. Лодку арандавалі ў мясцовых жыхароў, каб пераплыць на другі бераг. А вось аб камізэльках не патурбаваліся… Дарэчы, яны першыя з раней сустрэтых змаглі пахваліц-ца здабычай у першы дзень адкрыцця сезона палявання на качак.

    Патрапілі ў поле зроку і дзіўныя на сёння рыбакі: трое мужчын лавілі рыбу… рукамі. Адразу ўзніклі некаторыя сумненні наконт іх сумленнасці, але калі адзін з іх непасрэдна пры нас злавіў рыбіну… Вось толькі іх сябра на лодцы прыйшлося крыху адцягнуць ад цікавай справы — зноў адсутнічала камізэлька.

    Напрыканцы сустрэлі яшчэ чатырох «безкамізэлечных» рыбакоў. I калі два з іх безумоўна прызналі, што вінаватыя, то астатнія ўсё пыталіся выкручвацца. У абодвух сяброў вызначыліся «праблемы» з памяццю: то дзень і месца нараджэння не ўспаміналіся, то дакументы «згубіліся»…

    — Калі вінаваты, лепш прызнаваць, — адзначае начальнік міжрайінспекцыі. — Бо мы маем права і ў РАУС адвезці — для высвятлення асобы. А гэта не так і прыемна, згадзіцеся.

    За гэты дзень начальнік ДIМС вынес каля паўтара дзясятка пастаноў парушальнікам, правёў шэраг прафілактычных размоў. Аказваецца, на Асіповіччыне не надта ведаюць правілы карыстання плывучым транспартам. Ці проста ігнаруюць іх?

    Марыя ТАЛЕЙКА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.