11.5 C
Осиповичи
Среда, 30 сентября, 2020
Еще

    Асіповіцкі філіял Бабруйскага эксплуатацыйнага ўпраўлення Узброеных Сіл. Многа і яшчэ болей

    Популярное

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У склад дзяржустановы “Бабруйскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл” уваходзіць тры філіялы: эксплуатацыйныя ўчасткі ў Гомелі, Слуцку і Асіповічах. Задачы іх падобныя, таму кіраўніцтву ваенна-камунальнага прадпрыемства досыць проста параўноўваць дасягнутыя падначаленымі структурамі вынікі.

    На сёння Асіповіцкі эксплуатацыйны ўчастак займае другое месца ў гэтым кароткім рэйтынгу. Аднак голая статыстыка ў дадзеным выпадку не ўлічвае адну вельмі істотную акалічнасць.

    — Ацэньваецца ў нашай рабоце мноства параметраў, — кажа начальнік ЭУ Георгій Грышановіч. Дык вось, чым большы аб’ём спраў даводзіцца выконваць, тым складаней своечасова спраўляцца з кожнай работай паасобку. Зза дэфіцыту сіл і часу даводзіцца канцэнтраваць намаганні на асноўным, адкладваючы менш тэрміновае на потым. Так што наш рэйтынг дастаткова ўмоўны, ды і займаць у ім лідзіруючае месца не самамэта. Галоўнае, каб не было збояў у якасным забеспячэнні вайсковых гарнізонаў у Асіповічах і Мар’інай Горцы ўсімі патрэбнымі ім камунальнымі паслугамі.

    Паспрабуем разабрацца, аб якіх клопатах ідзе гаворка.

    Будынкі, збудаванні, пабудовы

    На сёння самая важная задача вайсковых камунальнікаў — давесці да ладу нерухомую маёмасць айчынных Узброеных Сіл. Як вядома, ад Савецкай Арміі засталася вялікая спадчына, але яна часткова лішняя, часткова зношаная, з цягам часу ўсё больш састарэлая маральна.

    На балансе ўчастка толькі ў Асіповіцкім гарнізоне знаходзіцца 317 збудаванняў. За мінулы год у ім было ўзведзена 8 новых будынкаў, адно збудаванне — спартыўная зала “паўднёвага гарадка” — прынята з раённай камунальнай уласнасці. Прададзена ці перададзена іншым уласнікам 68 пабудоў і знесена 20.

    У 2014 годзе распачата праграма рэканструкцыі вайсковага жылля і службовых пабудоў. Пад самы магутны “ўдар” маштабнага будаўніцтва патрапіла 51 гвардзейская артбрыгада — у злучэнні адрамантаваны казарма, штаб, клуб, медпункт. Дарэчы, асаблівая ўвага была нададзена патрэбам ваеннаслужачых тэрміновай службы. Яны атрымалі ў сваё распараджэнне зручныя душавыя, пральныя машыны і многа іншых “дробязей”, якія забяспечваюць беларускім вайскоўцам дастойны іх статусу ўзровень бытавых умоў.

    Да 2018 года такія ж прыемнасці чакаюць нерухомасць 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады — вернутыя з камунальнай маёмасці ў распараджэнне Міністэрства абароны будынкі вучэбнага корпуса і спартыўнай залы ва ўзгаданым гарадку. Праўда, праекты іх рэканструкцыі прадугледжаны крыху іншыя: тыя ж казармы ўзводзіліся яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя, калі стандартызацыя ў будаўніцтве была досыць умоўнай, таму кожны тагачасны будынак мае пэўную спецыфіку, якую трэба ўлічваць. Аднак усё рабілася дыхтоўна, так што пры правільнай эксплуатацыі гэтыя пабудовы прастаяць не адну сотню гадоў. З гэтай нагоды фактар часу набывае асаблівае значэнне: ужо сёння значная колькасць будынкаў мясцовага гарнізона выдзяляецца на агульным фоне выразнай архітэктурай, у перспектыве іх каштоўнасць як помнікаў дойлідства пэўнай эпохі будзе толькі ўзрастаць, таму пры рэканструкцыі шмат увагі ўдзяляецца захаванню першапачатковага вонкавага выгляду. Што ж тычыцца ўнутраных памяшканняў, то тут задача іншая: яны павінны быць зручнымі і сучаснымі.

    Эксплуатацыйны ўчастак непасрэдна не задзейнічаны ў будаўніцтве. Яго задача — кантроль за дзейнасцю падрадчыкаў. Патрабаванні да якасці ў арміі жорсткія, аб’ёмы работ вялікія, таму не кожная цывільная будаўнічая арганізацыя рызыкуе прымаць удзел у тэндарах. Сёння гэта выключна мінскія фірмы, хаця ў свой час многія падрады выйграваў асіповіцкі кааператыў “Маяк”…

    Ацяпленне, добраўпарадкаванне, “папяровая вайна” з цывільнымі калегамі і крыху пра калектыў

    Галоўны летні клопат вайсковых камунальнікаў — падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Нельга сказаць, што тут усё гладка: сучасныя катлы стаяць не ўсюды, а старое і зношанае абсталяванне патрабуе пільнай увагі. Калі параўноўваць Асіповіцкі і Мар’інагорскі гарнізоны, то першы ў плане сістэм ацяплення выглядае лепш. Самыя сучасныя і найбольш эканамічныя катлы працуюць на палігоне “Асіповіцкі”. Сёлета такое ж абсталяванне з’явіцца на базе ў Вялікай Гарожы.

    Таксама ў абавязках нашага ЭУ правядзенне гідраўлічных іспытаў падземных камунікацый, рамонт цеплатрас водаправодаў і ўдзел у рабоце міжведамаснай камісіі па кантролі за добраўпарадкаваннем ваенных гарадкоў. Шмат сіл і часу патрабуецца на падрыхтоўку пабудоў для перадачы іншым уласнікам, асабліва — у камунальную ўласнасць раёна.

    Увогуле, паміж ваеннымі і грамадзянскімі камунальнымі службамі існуюць цесныя дзелавыя і сяброўскія адносіны, аднак калі справа тычыцца такіх слізкіх момантаў, як прыём-перадача нерухомай маёмасці, то бакі дзейнічаюць па прынцыпе “дружба дружбай, а служба — службай”. Гэта азначае, што той жа ДУКВП “Райсэрвіс” не прыме на сябе адказнасць за вайсковы будынак, калі яго стан не будзе адпавядаць пэўным патрабаванням. Таму спецыялістам эксплуатацыйнага ўчастка давядзецца папярэдне выправіць заўважаныя калегамі дэфекты ці знайсці аргументы, якія даказваюць, што патрабаванні прымаючага боку празмерна завышаныя. Тэрміны перадачы нерухомай маёмасці звычайна дастаткова сціслыя, таму дзейнічаць даводзіцца ў аўральным рэжыме.

    Працуе ж у Асіповіцкім філіяле Бабруйскага эксплуатацыйнага ўпраўлення ўсяго 18 чалавек: такі штатны расклад лічыцца дастатковым для выканання ўсіх даручаемых спраў. Калектыў спраўляецца, аднак у многім дзякуючы выключна ўдаламу кадраваму раскладу. Пераважная большасць супрацоўнікаў — ваеннаслужачыя запасу, якія маюць звычку любую справу выконваць сумленна, хутка і з поўнай адказнасцю. Дарэчы, ваенная загартоўка праяўляецца і ў больш літаральным сэнсе. Самы стары работнік ЭУ — прапаршчык у адстаўцы Сяргей Камар. Яму ўжо 72 гады, аднак ён не толькі выдатны прафесіянал, але яшчэ і сапраўдны “энэрджайзер”, побач з якім хутчэй варушыцца пачынаюць усе. Ісці на заслужаны адпачынак Сяргей Дзмітрыевіч пакуль не збіраецца, і кіраўнік участка таму толькі рады: людзей, якія любяць сваю справу і ўмеюць яе выконваць бездакорна, у калектыве многа не бывае.

    Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

    Реклама

    Последнее

    Срочный сбор средств для Анастасии Нагорной

    Анастасия Нагорная родилась 14 марта 2008 г. Росла, развивалась в соответствии с возрастом. В школе училась на 9-10, увлекалась теннисом, компьютером, шахматами. Свободно разговаривает на английском.

    Осторожно, мошенники

    О способах противостоять наиболее распространенным схемам мошенничества в интернете рассказывает заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Андрей Бабич

    Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

    У далейшым неаднаразова мянялася назва гэтай службы, якая цяпер з’яўляецца адным з структурных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, але неабходнасць у яе працы была заўсёды і мэта заставалася адзінай — ахова правапарадку і грамадскай бяспекі.

    21 тур. Днепр (Рогачёв) — Осиповичи — 2:1 (1:1)

    Рогачёвский ФК "Днепр" прервал победную серию "Осиповичей". Любопытно, что команда с 7 строки турнирной таблицы к тому же взяла реванш, ведь в первом круге осиповчане обошли Рогачёв со счетом 3:1.

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.