4.7 C
Осиповичи
Понедельник, 18 октября, 2021
Еще

    «Хіба можна не чытаць?» — пытаюцца жыхары Асіповіччыны

    Популярное

    У газеты з даўніх пор склаліся цёплыя сяброўскія адносіны з пажылымі людзьмі, многія з якіх — нашы пастаянныя падпісчыкі і чытачы. А чаму яны аддаюць перавагу нашаму выданню? Якія тэмы прапаноўваюць асвятліць на старонках «АК» у 2016 годзе?

    Раіса Пракопаўна Афанасьева, в. Вязаўніца:

    — Як можна наогул не чытаць газет? Чытаю і захоўваю «раёнку», нават раблю падшыўкі. Яна, як настольная кніга, заўсёды на стале. Калі суседзям трэба штосьці знайсці — звяртаюцца да мяне. Падабаецца, што сканворды зараз сталі буйнымі і ярка надрукаваны — усё добра відаць.

    Памятаю яшчэ часы «Запаветаў Леніна». Зараз пабольшала рэкламы. Яе не люблю, але разумею неабходнасць.

    Падабаецца паэтычная старонка, дзе не раз чытала вершы свайго земляка Фелікса Карашкова, ёсць у мяне і кніга яго твораў. Вельмі люблю дасціпныя вершы Анатоля Тамашэўскага.

    З цікавасцю чытаю пра людзей, якіх ведаю, і незнаёмых. Уважліва вывучаю слушныя парады на самыя розныя тэмы, выкарыстоўваю некаторыя з іх.

    Андрэй Андрэевіч Пышны, в. Дрычын:

    — Атрымоўваю свежы нумар, саджуся і ўсё падрад прачытваю. Пачынаю ад паведамленняў з райвыканкама і рухаюся крок за крокам да апошняй старонкі. Ужо 7 гадоў на пенсіі — часу хапае.

    Хвалюе, што моладзі ў вёсцы зусім мала застаецца. Працаваў у калгасе, а цяпер і няма каму там шчыраваць. Вось пра гэта таксама пішыце. Усё, што бачу на старонках выдання, цікавіць і турбуе. Газета наша добрая, болей і казаць няма чаго.

    Надзея Пятроўна Рудая, в. Ясень:

    — Выданне падабаецца. Канечне, хацелася б, каб яно не так стракаціла рэкламнымі аб’явамі, але нехта ж і іх чытае. Сама, напрыклад, люблю праглядваць віншаванні, радуюся за людзей. Таксама выйграла купон на віншаванне, нават ведаю ўжо, каму прысвячу гэтыя радкі.

    Наогул цікавяць матэрыялы, прысвечаныя ветэранам, людзям сталага веку, дзецям вайны. Многіх ведаю асабіста. Знаёмлюся і з тым, як жыве моладзь, з якой доўгі час даводзілася працаваць.

    З інтарэсам вывучаю жыццё раёна, сачу за падзеямі па-за вёскай. Усе навіны выклікаюць цікавасць.

    Дзякуй за газету! Жадаю працягваць працаваць у тым жа духу!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе стартовала кампания иммунизации населения против гриппа, которая продлится по 1 января 2022 года

    Подготовьтесь к сезонному подъему  заболеваемости гриппом заранее! Ежегодная вакцинация против гриппа — одно из глобальных и наиболее эффективных профилактических мероприятий. Сегодня особенно важно не допустить...

    Поддержка материнства и детства – один из национальных приоритетов Беларуси

    Поддержка материнства и детства в Беларуси включает обеспечение необходимых условий труда, медицинское сопровождение беременных женщин, предоставление социальных отпусков, выплата пособий и др. По информации Министерства труда и соцзащиты Республики Беларусь, в текущем году расходы на выплату пособий составят порядка 2,5 млрд. рублей. Они выплачиваются на 440 тысяч детей или каждого четвертого ребенка в стране.

    Новые точки на карте “огненных деревень”

    В рамках проекта "Электронная книга "Память" сформирована региональная база данных "Огненные деревни Осиповичского района", которая включает 83 населенных пункта, полностью или частично уничтоженных в годы Великой Отечественной войны. За основу ее создания взята республиканская база данных "Сожженные деревни", которая была представлена к 70-летию Хатынской трагедии (март 2013 года) и сейчас доступна на сайте Национального архива Республики Беларусь.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі РАУС з незаконнага абароту канфіскавана адна незарэгістраваная дробнакаліберная вінтоўка і 95 патронаў да яе; у індывідуальных уладальнікаў агнястрэльнай зброі — паляўнічы карабін, 5 гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў, 1 газавы пісталет (за парушэнне правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі). Індывідуальнымі ўладальнікамі зброі здадзена на знішчэнне 2 карабіны і 4 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы. Грамадзянамі добраахвотна здадзены 4 незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 125 патронаў.

    Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

    З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?