Нядаўна ў Магілёве падвялі вынікі працоўнага семестра-2015. Пераможцаў конкурсу выбіралі па амаль дзесяці намінацыях, і адметна, што адзначылі і асіпаўчан. Наш райкам БРСМ разам з аддзелам па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама сталі пераможцамі ў намінацыі «Лепшы раённы штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў».
Сёлета ў раённым студатрадаўскім руху прынялі ўдзел больш за 300 маладых людзей — 34 атрады. Працоўнымі месцамі іх забяспечылі каля паўтара дзясятка прад-прыемстваў і арганізацый.