7.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    Музей у Асіповічах: погляд у мінулае праз фотааб’ектыў

    Популярное

    …Група паляўнічых са стрэльбамі павольна рухаецца па лясных сцежках. А вось ужо і здабычу дэманструюць перад фотакамерай. Ды не абы-якую: мядзведзі ды ласі. Звяртаем увагу на знешні выгляд, адзенне паляўнічых…

     Нават цяжка ўявіць, што падзеі, якія адлюстраваны на гэтых здымках, адбыліся 125 гадоў таму. Да нас яны дайшлі дзякуючы майстэрству фатографа Йохана Хіксы — немца па паходжанні, які служыў у князя Пятра Вітгенштэйна. Старэйшая сястра князя — княгіня Марыя Гогенлоэ-Шылінгфюрст, унучка Дамініка Радзівіла — валодала 170 маёнткамі, мела больш за мільён гектараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і вельмі любіла ў час іх наведвання выязджаць на паляванне.

    охота марии гогенлоэ в осиповичах

    Яе землі размяшчаліся і на тэрыторыі цяперашняга Асіповіцкага раёна, а таму землякі таксама маюць нейкае дачыненне да таго, што занатавана на гэтых здымках. Так вырашылі работнікі замкавага комплексу «Мір» і нашага гісторыка-краязнаўчага  музея, чым і было абумоўлена адкрыццё фотавыставы «Паляванні кн. Марыі Гогенлоэ ў Мінскай губерні ў 1889 г.», якое адбылося днямі.

    На ўрачыстасці ў музеі прысутнічалі педагогі, краязнаўцы, людзі, якія захапляюцца фотасправай, прадстаўнікі грамадскасці. Каб наведвальнікам лягчэй было акунуцца ў атмасферу канца ХІХ стагоддзя, нагадаць асаблівасці быту, падзеі і адносіны, госці «Міра» разыгралі сцэну з жыцця княгіні Марыі, а потым звярнуліся да асіпаўчан з просьбай дапамагчы вызначыць месца падзей, адлюстраваных на некаторых здымках. Напрыклад, вёсак з назвамі Буда і Дзераўцы ў краіне існавала нямала, але архіўныя дадзеныя ўказваюць менавіта на наш раён. Каб упэўніцца ў сваіх меркаваннях, навукоўцы шукаюць дакументальныя пацвярджэнні. А, можа, хтосьці з наведвальнікаў і наогул пазнае на групавых фатаграфіях кагосьці з мясцовых жыхароў.

    Выстава прадоўжыцца да 22 кастрычніка і, думаецца, зацікавіць жыхароў усіх узроставых і сацыяльных груп.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

    Захоўванне любой незарэгістраванай зброі з’яўляецца незаконным і ў залежнасці ад катэгорыі зброі падлягае адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці: за захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі або боепрыпасаў да яе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь; баявой або паляўнічай зброі з наразным ствалом альбо боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых прылад і рэчываў, у тым ліку пораху, — крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

    Африканская чума свиней. Меры профилактики

    Данное заболевание не перестает быть актуальным: вспышки АЧС продолжают регистрировать в непосредственной близости от границ РБ в России, Польше, Литве и Латвии. Поэтому ветслужба района информирует население о необходимости соблюдения мер по предотвращению заноса инфекции в свои подсобные хозяйства:

    Ряды работников ОАО «ОЗАА» в этом году пополнились 28 молодыми специалистами, из них 11 — с высшим образованием

    Вчерашние студенты приехали на предприятие из разных городов и учебных заведений. Многие из них уже сейчас решили, что после отработки точно не покинут завод.

    Имидж ОЗАА

    У ліпені Еўрасаюз увёў санкцыі ў адносінах васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх быў ААТ “Мінскі аўтазавод”. Аднак адгукнуліся гэтыя сродкі эканамічнага ціску ўсім 11 заводам вытворчага аб’яднання “БелАўтаМаз”, чыёй галаўной кампаніяй з’яўляецца флагман айчыннага машынабудавання — МАЗ. Наш АЗАА выключэннем таксама не стаў.

    Пандемия коронавируса породила новые схемы выманивания денежных средств у граждан в Сети

    Для различного рода мошенников, желающих заработать, любая беда — благодатная почва. Наживаются они и на пандемии COVID-19, объявленной Всемирной организацией здравоохранения в марте 2020 года, придумывая и реализуя новые способы обмана пользователей интернета.