7.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    Асіповіччына — культурны рэгіён: сакрэты поспеху

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Напярэдадні Дня работнікаў культуры пра развіццё гэтай галіны на Асіповіччыне, пра тых, хто прывівае любоў да мастацтва, кнігі, захоўвае гісторыю і надзяляе аптымізмам, пра найбольш яркія мерапрыемствы года — інтэрв’ю з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірынай Раманчук.

    — Чым жыве сёння культура раёна?

    — Маем развітую сетку устаноў з добрай матэрыяльнай базай і высокім узроўнем спецыялістаў: 28 — клубнага тыпу, 31 бібліятэку, 9 дзіцячых школ мастацтваў з 12 філіяламі, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, кінатэатр «Радзіма». У аснове развіцця культуры рэгіёна — яго гістарычнае мінулае, знакамітыя людзі, традыцыі. Абапіраемся на дзяржаўную праграму «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады.  Згодна з ёй паступова ўдасканаль-ваем матэрыяльна-тэхнічную базу, падтрымліваем і развіваем народную творчасць, прадстаўляем беларускую культуру за мяжой. Адна з галоўных задач — па магчымасці захаваць сетку ўстаноў культуры і рабіць усё, каб людзі маглі карыстацца нашымі паслугамі.

    — Колькі творчых калектываў са званнем «народны» і «ўзорны»?

    — 34 калектывы мастацкай самадзейнасці. Самыя канцэртуемыя —  ансамбль «Сузор’е», «Вязанка», «Сваякі», «Журавушка», «Пара-дзіз» з  Пратасевіч, Вяззя, Карытнага, Сасновага і Ліпеня адпаведна, «Дзівакі» і «Люлечка» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, узорныя харэаграфічныя калектывы «Капрыз» з РЦК  і «Крынічка » з ДШМ №1 і іншыя.

    Штогод  праводзяцца масавыя святы народных традыцый  «Шчадроўкі», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Дажынкі», «Калядкі». Творчыя калектывы выступаюць у арганізацыях і на прадпрыемствах. Без іх не абыходзіцца ні адно свята, праводзімае ў аграгарадках.  Выязджаюць артысты  за межы раёна і вобласці, дзе праходзяць розныя конкурсы і фестывалі. У іх творчай скарбонцы 118 дыпломаў, у тым ліку 20 — I ступені. Сёлета «Парадзіз» на аглядзе-конкурсе «Харавое веча» удастоены Гран-пры, ансамбль «Сузор’е » з Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Пакажы сябе свету” прывёз Дыплом I ступені.

    — Пра юных музыкаў, мастакоў і харэографаў раскажаце?

    — У дзіцячых школах мастацтваў раёна займаецца 1511 навучэнцаў. Яны актыўныя ўдзельнікі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных аглядаў-конкурсаў выканаўчага майстэрства, дзе, як правіла, паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. На працягу апошніх пяці гадоў 44 выпускнікі ДШМ паступілі ў профільныя навучальныя ўстановы.

     — Як развіваюцца народныя рамёствы?

    — У адпаведнай базе дадзеных зарэгістравана 57 майстроў. Многія выстаўляюць работы на розных мерапрыемствах. Асабліва славяцца нашы ткачыхі. У 2015 годзе метадыст-майстар Вольга Наудзюнас залічана ў члены беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

    — Музейнымі і бібліятэчнымі навінамі падзеліцеся?

    — Ахоп бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна складае 53,4 працэнта ад агульнай колькасці жыхароў. Усе бібліятэкі падключаны  да інтэрнэта, маюць электронную пошту. Работнікі музея — сапраўдныя энтузіясты, пастаянна папаўняюць фонд — зараз у ім 6777 прадметаў. Многія асіпаўчане і госці змаглі ўжо  наведаць новыя залы «Этнаграфія», «Вялікая Айчынная вайна». Сёлета адкрыта экспазіцыя з пяці залаў, прысвечаная сям’і Дараган. Зараз завяршаецца мантаж яшчэ адной — «Археалогія-ВКЛ-Рэч Паспалітая» і «Расійская імперыя: 1772-1917 гг.». Адкрыццё залаў адбудзецца ў снежні.

    — Найбольш яркія з апошніх мерапрыемстваў адзначыце?

    — Упершыню прымалі ўдзельнікаў Міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», у рамках якога праводзіўся «Пакроўскі кірмаш». Мерапрыемства сапраўды ўдалося і, ду- маю, запомнілася ўсім яго ўдзельнікам. Наогул калектывамі мастацкай сама-дзейнасці работа па прапагандзе беларускай народнай культуры за межамі рэспублікі праводзіцца вялікая, усяго і не пералічыш. Толькі сёлета некаторым з іх пакарыліся Італія («Сузор’е»), Славакія («Люлечка»), Латвія («Крынічка»). Нашы самадзейныя артысты — яркія, самабытныя прадстаўнікі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») і іншых значных рэспубліканскіх праектаў.

    — Што прапануеце насельніцтву?

    — Функцыянуюць 245 клубных фарміраванняў, з іх 144 — для дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў сельскіх установах — 192. Палюбіліся землякам «Міні-міс, міс і містар Асіповічы», «Карапуз-шоу».

    — У чым бачыце перспектыву развіцця галіны?

    — У актыўным пошуку дадатковых крыніц фінансавання, не выключаючы развіццё платных паслуг. І, безумоўна,  у фарміраванні адзінай культурнай прасторы — і ўнікальнай, заснаванай на традыцыях, і сучаснай, інавацыйнай, перадавой.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

    Захоўванне любой незарэгістраванай зброі з’яўляецца незаконным і ў залежнасці ад катэгорыі зброі падлягае адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці: за захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі або боепрыпасаў да яе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь; баявой або паляўнічай зброі з наразным ствалом альбо боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых прылад і рэчываў, у тым ліку пораху, — крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

    Африканская чума свиней. Меры профилактики

    Данное заболевание не перестает быть актуальным: вспышки АЧС продолжают регистрировать в непосредственной близости от границ РБ в России, Польше, Литве и Латвии. Поэтому ветслужба района информирует население о необходимости соблюдения мер по предотвращению заноса инфекции в свои подсобные хозяйства:

    Ряды работников ОАО «ОЗАА» в этом году пополнились 28 молодыми специалистами, из них 11 — с высшим образованием

    Вчерашние студенты приехали на предприятие из разных городов и учебных заведений. Многие из них уже сейчас решили, что после отработки точно не покинут завод.

    Имидж ОЗАА

    У ліпені Еўрасаюз увёў санкцыі ў адносінах васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх быў ААТ “Мінскі аўтазавод”. Аднак адгукнуліся гэтыя сродкі эканамічнага ціску ўсім 11 заводам вытворчага аб’яднання “БелАўтаМаз”, чыёй галаўной кампаніяй з’яўляецца флагман айчыннага машынабудавання — МАЗ. Наш АЗАА выключэннем таксама не стаў.

    Пандемия коронавируса породила новые схемы выманивания денежных средств у граждан в Сети

    Для различного рода мошенников, желающих заработать, любая беда — благодатная почва. Наживаются они и на пандемии COVID-19, объявленной Всемирной организацией здравоохранения в марте 2020 года, придумывая и реализуя новые способы обмана пользователей интернета.