0.4 C
Осиповичи
Пятница, 27 ноября, 2020
Еще

    Такое не забываецца

    Популярное

    "Лучший ученик"


    В Елизовской СШ (Осиповичский район) проходит конкурс "Лучший ученик школы". В первом туре школьники писали эссе, во втором готовились к спич-экспромту. Впереди — третий, и пока лидируют 8 учеников. Победитель определится в конце апреля. Спонсирует конкурс стеклозавод "Елизово" — уже приготовлены призы.

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Самая маленькая военная часть Осиповичского гарнизона

    1562 зенитная техническая ракетная база, пожалуй, самая маленькая военная часть Осиповичского гарнизона. Но ее роль в системе национальной обороны, как и жизни района, второстепенной...

    Героі беларускай міфалогіі

    Міфы, казкі, паданні і іншыя не зусім рэалістычныя расповеды — абавязковая частка любой народнай культуры. Наша краіна не выключэнне: пусткі, балоты, палі, лясы, азёры,...
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Кожная публікацыя ў газеце або тэлерэпартаж пра вайну ў людзей, якія перажылі яе, выклікаюць боль. I тады зноў і зноў у вачах паўстаюць карціны той жудаснай пары і ўсплываюць успаміны. Вось і сёння імі дзеляцца з “раёнкай” жыхаркі вёскі Каменічы, якая ўваходзіла ў партызанскую зону. Некалькі разоў вёску руйнавалі, аднойчы спрабавалі спаліць разам з жыхарамі…

    Калі пачалася вайна, Валянціне Раманаўне Кунцэвіч ішоў шосты год, але памяць утрымлівае некаторыя падзеі таго часу.

    — Ніколі не забудзецца прыход немцаў у вёску — амаль усе жыхары павыходзілі на вуліцу, каб паглядзець, што здарылася. Бачылі, як фашысты разбівалі савецкія вінтоўкі. Потым акупанты кудысьці зніклі, і ў вёсцы стала спакойна. У нас наогул была партызанская зона, і гітлераўцы наведваліся сюды рэдка.

    А вось у першую блакаду давялося цяжка. Было гэта перад Калядамі. Памятаю, як нешта за вокнамі засвісцела. Выйшлі паглядзець — нібыта дождж з куль. Вельмі спужаліся, пачалі ўцякаць у лес. Маці не хацела пакідаць хату з гаспадаркай, але нам з сястрой удалося яе ўгаварыць. Па снезе бегла басанож. Калі ўжо дабраліся да лесу, матуля зняла з галавы хустку, абматала адну маю нагу, а для другой зняла фартух. Яна пакінула нас на старэйшых, а сама ўсё ж пайшла дадому. У вёсцы за-сталіся толькі дзве старыя бабулі, якія не маглі пабегчы з усімі.

    Аднойчы зайшоў да нас хлопец. Малады такі, прыгожы. Але бачым, што форма нямецкая. Пасадзіў мяне на рукі, даў цукерак. Не сварыўся, толькі казаў, каб ім не перашкаджала. Прыкметна, што звычайна немцы нікога не чапалі. Затое паліцаі паводзілі сябе, як нелюдзі. Гэта адзін з іх вінаваты ў смерці нашага сяльчаніна, які з двума дзецьмі падчас адной з аблаў кінуўся бегчы да рэчкі, а паліцай з кулямёта пачаў страляць у спіну і ўсіх забіў.

    23 лютага сорак чацвёртага года таксама выдаўся жудасны вечар. Паліцай прывёў у вёску немцаў той дарогай, адкуль ніхто не чакаў. Партызаны палілі лазню, былі без зброі, і немцы пастралялі іх. Тады і загінуў Барыс Дзмітрыеў.

    Потым, як казалі старэйшыя, прыйшла разведка. Мы ў гэты час у лесе былі. Гучала страляніна, пускаліся ракеты. Ноччу здавалася светла, як днём. Уся зямля дрыжэла. Нехта пусціў чуткі, што ідуць “красныя”. Вырашылі вяртацца дадому. Падышлі бліжэй да сяла — бачым: ідзе нямецкі салдат без штаноў, без зброі, у адной гімнасцёрцы. Спытаў, у якім баку Мінск — паказалі. Тут ужо ён нас баяўся, а не мы яго. Толькі вярнуліся ў вёску, як зноў кажуць: “Немцы!”. Мы — зноў у лес. Трохі адсядзімся і ўслед за старэйшымі вяртаемся…

    Бачылі потым, як гналі ворагаў. Тыя ўжо ішлі галовы апусціўшы. Салдаты потым скажуць, што тут, у нашай вёсцы, сустрэлі больш партызанаў, як дзе.

    Успамінае Тамара Iванаўна Мяшчэра, якой на пачатку вайны было 8 гадоў. У сям’і было яшчэ два браты — старэйшы за яе і малодшы:

    — Першыя ўспаміны звязаны з адступленнем нашых байцоў, якія ішлі дарогай праз лес. Якраз у той час я была ў дзеда ў леснічоўцы. Iшлі, як кажуць, адзін пры адным. I кожны ў руцэ нёс альбо бярозку, альбо елачку. Калі здалёк глядзець, здавалася, нібы проста лес калыхаўся…

    Неяк пачулі гул матораў, у той час для нас незнаёмы — з’явіліся немцы. Старэйшыя, у тым ліку і дзядуля, загадзя выкапалі зямлянку — туды і пабеглі. Немцы ўслед з аўтаматаў стралялі, але ні ў кога тады не трапілі. Матацыклы праехалі, зноў стала ціха. Толькі чутна было, як самалёты кружылі, у Якшыцах кідалі бомбы на мост.

    Памятаю, якая страшная была першая блакада. Акружылі фрыцы вёску на світанні, можа, у гадзін 6 раніцы. Мужыкоў, якія засталіся ў вёсцы, сагналі ў хату. Уся моладзь ужо была ў партызанах. Самі немцы размясціліся па хатах. Дзесьці гадзіны пад тры партызаны, у якіх тут засталіся сем’і, пачалі страляць. Немцаў як ветрам здула з хат, калі пайшлі чуткі, што ідуць народныя мсціўцы.

    Выбеглі з лесу партызаны з крыкам “Ура!”. Мы таксама павыходзілі на вуліцу радасныя, што вы-звалілі. Але гэтым не скончылася. На наступны дзень, дзесьці пад абед, едзе на кані партызан і крычыць: “Хавайцеся! Немцы ідуць!”. Не доўга думаючы, усе кінуліся ў напрамку лесу. А мароз такі вялікі! Беглі па снезе абутыя толькі ў лапці. Намоклі вельмі, халодна. Распалілі маленькі агеньчык і абступілі так, каб яго нідзе не было бачна. Маці пасадзіла нас у падушку, разула, пасушыла анучкі, уматала. Так правялі ноч. Зранку пачалася страляніна. Кулі свісцелі над галавой, траплялі ў дрэвы. Мы схаваліся ў маладым ельніку — немцы прайшлі ў метрах шасцідзесяці, абмінулі нас…

    У ноч, што начавалі ў лесе, у суседняй вёсцы Асавок адбылася жудасная трагедыя. Усё насельніцтва сагналі ў хлеў і спалілі. Цудам засталося ў жывых некалькі чалавек. Яны потым і расказалі, як фашысты ўсіх кідалі ў полымя. Вецер быў у напрамку Каменіч, стаяла такое цяжкае паветра, што дыхаць не было чым…

    Паміж блакадамі ў нас было ціха. Тут знаходзіліся партызанскія атрады, і немец заходзіў рэдка. Мельніца існавала, на ёй партызаны малолі муку. Яны нічога ў нас не бралі, акрамя солі. Памятаю, перад першай блакадай прыехаў к нам на кані партызан і папрасіў маці прыгатаваць 10 кілаграмаў сухароў. Тая пякла хлеб, сушыла яго. Прыехалі яны потым зноў на санях, высыпалі большасць прыгатаванага ў мяшок, а што засталося, пакінулі нам. Сказалі, што вам таксама трэба…

    Той лютаўскі дзень сорак чацвёртага года добра памятаюць у Каменічах. На партызанскую заставу напалі немцы, якія прыйшлі ў вёску з “дапамогай” паліцая. Мы з сяброўкай якраз пайшлі вязаць венікі. Толькі зайшлі ў лес, чуем страляніну. Прыбегла да хаты — зачынена. Плачу, не ведаю, куды дзецца. Гляджу, маці ад сястры вяртаецца з братамі. Зноў давай хавацца, пакуль усё не сціхла. Тады спалілі і мельніцу, і цэлыя вуліцы. Многа пабілі і партызан.

    Пры апошняй блакадзе фашысты значна менш ужо стралялі, аднак шмат забралі ў Германію моладзі. Немец падняў мяне на рукі, а я такая худзенькая была, але рослая. Пытаецца, колькі гадоў. Паказваю, што дзесяць. Ён пасадзіў на месца і пайшоў далей. Відаць, не падышла. Да прыходу нашых паліцаі яшчэ шмат паздзекваліся над людзьмі — расстралялі, мо, чалавек сорак. Не глядзелі ні на дзяцей, ні на жанчын. Пасля вайны месца, дзе ляжалі трупы, доўга не зарастала травой…

    Шмат чаго спалілі ў вёсцы, а вось школа засталася. Таму восенню сорак чацвёртага там пачаліся заняткі…

    Реклама

    Последнее

    Памятка по электробезопасности для малых предприятий и организаций

    Памятка предназначена для руководителей предприятий (организаций), индивидуальных предпринимателей, имеющих электроустановки установленной мощностью до 30 кВт.

    Следственный комитет проводит отбор абитуриентов

    УПРАВЛЕНИЕ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПО МОГИЛЕВСКОЙ ОБЛАСТИ и ОСИПОВИЧСКИЙ РАЙОННЫЙ ОТДЕЛ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПРОВОДИТ  ОТБОР АБИТУРИЕНТОВ В УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ» В ИНТЕРЕСАХ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА

    Лукашенко о предприятиях: некоторые предлагают перемены — «это не надо, продадим», но мы пошли другим путем

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подчеркивает, что благодаря поддержке государства в стране удалось сохранить многие предприятия и коллективы. Об этом он заявил сегодня, посещая ОАО "Гомсельмаш", передает корреспондент БЕЛТА.

    За незаконное постороннее вмешательство в деятельность железнодорожного транспорта предусмотрена административная и уголовная ответственность

    На протяжении нескольких месяцев в стране проводятся несанкционированные массовые мероприятия, осуществляются иные деструктивные действия, направленные на дестабилизацию общественно-политической обстановки, нарушение нормальной работы предприятий и организаций.

    Прокуратура направила в суд уголовное дело в отношении осиповчанина

    Прокуратура направила в суд Осиповичского района уголовное дело в отношении 24-летнего неработающего, ранее судимого жителя г.Осиповичи, которому инкриминировано надругательство над государственными символами.