5.6 C
Осиповичи
Вторник, 13 апреля, 2021
Еще

    Вяртанне да вытокаў. Iдэал прыгажосці

    Популярное

    На ХХII раённым фестывалі «Веснавыя колеры» адбылася своеасаблівая прэзентацыя новых касцюмаў народнага ансамбля «Вязанка» Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Пра тое, як з’явілася ідэя апрануцца ў народныя строі, непадобныя на ранейшыя, расказвае дырэктар СДК Мікалай Забаўскі:

    — Да знакавай для калектыву падзеі ішлі два гады, а да гэтага былі шматлікія выступленні па розных гарадах і вёсках і краіны, і за мяжой. Спявалі, танчылі. Здаецца, нядрэнны рэпертуар напрацавалі. Але чым большы набываўся вопыт і ўзрастала майстэрства, тым больш не задавальняла тое, з чым выходзім на сцэну. Пачалі шукаць новыя падыходы. Яны, як аказалася, ляжалі на паверхні: спявай і танцуй тое, што спявалі і танцавалі бабулі. Так паступова пачалі адраджаць некрануты пласт народнай песеннай культуры, характэрны для нашай мясцовасці.

    Пад дуду, гармонік і цымбалы сцэнічныя творы набылі зусім іншае гучанне, і ранейшыя фабрычныя строі зусім не ўпісваліся ў тыя песні-карагоды, у якія «вязанцы» хутка ўжыліся. Чаму? Бо прайшло не так багата часу, калі на вячорках ды кірмашах дзяўчаты і хлопцы, апрануўшы свае лепшыя даматкана-вышытыя строі, пускаліся ў пляс.

    Думаецца, што дзесьці ўнутры кожнага з нас усё ж жывуць гукі і рытмы, што рабілі больш насычаным быт продкаў. Але якім быў традыцыйны народны касцюм Асіповіччыны? Адказаць на гэта пытанне дапамаглі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калекцыі строяў краязнаўчых музеяў у Дараганаве, Бабруйску, Беразіно, Клічаве, Пухавічах. Пасля дасканалага вывучэння крою адзення, тэхнікі вышывак, злучальных швоў і карункаў вызначыліся з характэрнымі рысамі для свайго рэгіёна. Так пачалася карпатлівая работа па стварэнні строяў.

    Vyazanka

    Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр народных рамёстваў і асабіста член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Наўдзюнас аказалі практычную і кансультацыйную дапамогу ўдзельніцам «Вязанкі», якія самаруч краілі, шылі-вышывалі сабе строі. Старажытныя формы, чысціня арнаментальных матываў, панаванне белага і чырвонага колераў — гэта ж пасланні з глыбокай даўніны! Зараз строй цалкам адпавядае таму ідэалу прыгажосці, што выяўляўся ў мелодыях народных песень, гуках народных інструментаў, пластыцы традыцыйных танцаў.

    У беларускім народным адзенні адзін з абавязковых элементаў — паясы. Кіраўнік «Вязанкі» Ірына Забаўская асвоіла тэхніку іх ткання «на бердзечку». Прыйшлося шукаць майстра, які б яго зрабіў — дапамог Якаў Ядлінскі з Вяззя.

    Цяпер з гонарам можам сказаць, што адрадзілі традыцыйны нацыянальны касцюм асіповіцкага краю. Строй не проста прыгожы, камфортны, эксклюзiўны. Ён — актуальны, у трэндзе, як цяпер кажуць. А канструкцыя такая дасканалая, што няма нiчога лiшняга. Упэўнены: беларускія народныя строі ніколі не застануцца ў мінулым, яны заўсёды будуць сучаснымі.

    Ніна ВІКТОРЧЫК.

    Реклама

    Последнее

    13 апреля пройдет «горячая линия»

    В Комитете госконтроля Могилевской области 13 апреля 2021 г. будет проводиться «горячая линия» с населением Могилевщины на тему: «О качестве оказываемых Могилевским филиалом РУП «Белтелеком» услуг, своевременном реагировании филиалом на критические замечания и конструктивные предложения населения о совершенствовании его работы», во время которой жители области могут сообщить о проблемных вопросах взаимодействия с Могилевским филиалом РУП «Белтелеком», а также недостатках в его работе при оказании услуг.

    ДОСЬЕ: К 60-летию первого полета человека в космос

    В этом году исполняется 60 лет со дня первого в истории человечества космического полета, который совершил советский космонавт Юрий Гагарин 12 апреля 1961 года. По инициативе Генеральной ассамблеи ООН 12 апреля провозглашено Международным днем полета человека в космос.

    Сегодня — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

    В эту дату во многих странах проходят памятные мероприятия. Сейчас осиповчане собрались у памятника советским военнопленным по ул.Гармашева, где идёт траурный митинг. ...