5.6 C
Осиповичи
Вторник, 13 апреля, 2021
Еще

    Суседства: узаемная справа. Глускі раён

    Популярное

    Падобнае і непадобнае

    Завалочыцкі сельсавет Глускага раёна мяжуе з Карытненскім і Дараганаўскім, але ўздоўж мяжы з асіповіцкага боку знаходзіцца вялікі масіў лесу, дзе няма людскіх паселішчаў. Ды і дарогі практычна адсутнічаюць, за выключэннем хіба тэхналагічных прасёлкаў для перасоўвання цяжкай лесанарыхтоўчай тэхнікі. Так што ў Дараганава адсюль цывілізаваным спосабам прабрацца немагчыма, а ў Карытнае — без клопату, праўда, толькі праз Бабруйскі раён.

    Завалочыцы ляжаць на шашы Слуцк-Бабруйск, і калі збочыць улева на дарогу Глуша-Асіповічы, Карытнага не мінуеш. Маршрут добра “наезджаны”, але толькі ў адзін бок. Завалочанцы часцяком наведваюцца ў нашу Прошчу, а асіповіцкі вакзал для іх — самы запатрабаваны пункт пасадкі на цягнікі. А вось у зваротным накірунку рушаць адзінкі, што ўвогуле зразумела: сельсаветы аддаленыя ад сваіх райцэнтраў, таму ніякага практычнага сэнсу ад вандроўкі ў Завалочыцы для жыхароў Карытняншчыны няма.

    глуск 05

    Адарванасць ад выгод цывілізацыі, канечне, умоўная: з прыняццем сістэмы сацыяльных стандартаў узровень якасці жыцця вяскоўцаў пазбавіўся геаграфічнага ўплыву і стаў прыблізна аднолькавым. Тым не менш, пэўныя мясцовыя асаблівасці застаюцца. Прычым праяўляюцца яны найбольш выпукла, калі паміж параўноўваемымі рэгіёнамі існуе вялікае падабенства. А Завалочыцы і Карытнае маюць многа агульных рыс.

    Пачнем з гісторыі. Як мінімум, з часоў Вялікага княства Літоўскага праз абедзве вёскі ішлі важныя гандлёвыя шляхі. Карытнае стаяла на дарозе Свіслач-Глуск, Завалочыцы-Слуцк-Бабруйск. Такое становішча давала немалы профіт, таму паселішчы багацелі і з часам сталі цэнтрамі даволі буйных панскіх маёнткаў. Карытным у ХІХ стагоддзі валодалі Вайніловічы, а Завалочыцамі — Жылінскія.

    глуск 04

    Памешчыкі адбудавалі дыхтоўныя асабнякі. Сядзіба Вайніловічаў была знішчана падчас Вялікай Айчыннай вайны, і сёння застаўся ад яе толькі здзічэлы парк з архітэктурнымі рэшткамі накшталт дэкаратыўнай сажалкі, а Жылінскіх па большай частцы захавалася. Зусім нядаўна каменны двухпавярховы дом быў канторай мясцовага калгаса, а зараз прадаецца.

    Таксама прадаецца комплекс пабудоў бровара, пабудаванага ў 1898-1899 гадах. Да 2007 года тут працаваў спіртзавод, але абанкруціўся. Па словах вартаўніка, усё абсталяванне закансервавана і можа быць выкарыстана па прамым прызначэнні. Вось толькі жадаючых набыць завалочыцкі бровар няма. Відаць, не вельмі выгадная гэта справа — вырабляць спірт і гарэлку ў адносна невялікіх аб’ёмах. (Чытачы “раёнкі”, напэўна, памятаюць, што падобны эканамічны калапс спаткаў прыблізна ў тыя ж часы Каўгарскі спіртзавод).

    Карытнае
    Карытнае

    Яшчэ адно падабенства тычыцца развіцця сельгасвытворчасці і ўплыву гэтага працэсу на аблічча паселішчаў. У 80-х гадах у Карытным быў створаны навейшы комплекс для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, пасля чаго вёска пераўтварылася ў штосьці накшталт сучаснага аграгарадка. Яго найбольш адметнымі рысамі сталі больш развітая, чым у іншых паселішчах таго часу, сацыяльна-культурная сфера і… жылы масіў з двухпавярховых 8-кватэрных дамоў характэрнага выгляду.

    Завалочыцы ў тыя часы таксама былі цэнтрам племсаўгаса з тымі ж, звычайнымі для эпохі позняга сацыялізму, вонкавымі прыкметамі.

    Завалочыцы
    Завалочыцы

    СВК “Калгас “Карытнае” прайшоў праз няпросты перыяд, аднак пераадолеў цяжкасці. Яго ж завалочыцкі аналаг увайшоў у склад ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” — займае амаль палову суседняга раёна.

    Што ж тычыцца “двухпавярховак”, у Карытным яны былі доўга занядбанымі. Сёння частка іх прызнана аварыйнай і патрабуе зносу, астатнія — напалову незаселеныя — перададзены на баланс ДУКВП “Райсэрвіс” і паступова “рэаніміруюцца”. У Завалочыцах падобнай праблемы ніколі не было. Такое жыллё лічыцца сярод мясцовых жыхароў прэстыжным, яно даўно прыватызаванае і ўжо неаднойчы купленае-перакупленае. Зараз практычна ўсе кватэры ў былых калгасных “двухпавярхоўках” набыты заможнымі дзецьмі для сваіх састарэлых бацькоў альбо скуплены рыэлтарамі, якія перасялялі сюды сталічных маргіналаў, забіраючы ўзамен мінскія “квадратныя метры”.

    Сацыяльны пашпарт

    tablitsa

    Реклама

    Последнее

    13 апреля пройдет «горячая линия»

    В Комитете госконтроля Могилевской области 13 апреля 2021 г. будет проводиться «горячая линия» с населением Могилевщины на тему: «О качестве оказываемых Могилевским филиалом РУП «Белтелеком» услуг, своевременном реагировании филиалом на критические замечания и конструктивные предложения населения о совершенствовании его работы», во время которой жители области могут сообщить о проблемных вопросах взаимодействия с Могилевским филиалом РУП «Белтелеком», а также недостатках в его работе при оказании услуг.

    ДОСЬЕ: К 60-летию первого полета человека в космос

    В этом году исполняется 60 лет со дня первого в истории человечества космического полета, который совершил советский космонавт Юрий Гагарин 12 апреля 1961 года. По инициативе Генеральной ассамблеи ООН 12 апреля провозглашено Международным днем полета человека в космос.

    Сегодня — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

    В эту дату во многих странах проходят памятные мероприятия. Сейчас осиповчане собрались у памятника советским военнопленным по ул.Гармашева, где идёт траурный митинг. ...