14.5 C
Осиповичи
Четверг, 5 августа, 2021
Еще

    Пошта на колах у Асіповіцкім раёне

    Популярное

    Перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі ў РВПС два: адзін поштамабіль штораніцы рушыць па маршруце Асіповічы-Верайцы, а другі — Асіповічы-Паплавы. Гэты накірунак і абралі для дэталёвага знаёмства: па-першае, ён больш працяглы — ахоплівае 22 вёскі, па-другое, напрыканцы мінулага года на названы напрамак выйшаў новы аўтафургон.

    Загадчыца перасоўнага аддзялення сувязі Наталля Яцэвіч на рабоце ўжо ў 7 раніцы: у 8 — выезд, а да гэтага часу яшчэ трэба атрымаць пошту для абмену ў аддзяленнях сувязі, карэспандэнцыю для жыхароў абслугоўваемых вёсак. Ды і пра новы тавар паклапаціцца.

    — Ну, Данілавіч, у дарогу, — дае старт Наталля Іванаўна вадзіцелю Фёдару Северыну (на здымку). — Сёння распачнем з Малоціна — “раёнка” прыйшла.

     У гэтую вёсачку, дзе пражывае менш за два дзясяткі чалавек, поштамабіль заязджае двойчы на тыдзень, але калі ўзнікае неабходнасць, то і часцей. Многа часу населены пункт не патрабуе — каб завітаць сюды, хапае хвілін 10-15. А вось у аграгарадку Осава перасоўная пошта бывае каля гадзіны што-дня: і людзей многа, і школа, клуб з бібліятэкаю ёсць. Вяскоўцам раскладваюцца газеты ў спецыяльныя секцыі, якія, для зручнасці, расстаўлены па цэнтральнай вуліцы. Надоўга спыняецца паштовы аўтамабіль у Вялікім Бары, Майсеевічах, Крынцы.

     pochta-na-kolesah

    Што ўяўляе сабой новы паштовы аўтамабіль? Знешне амаль не адрозніваецца ад папярэдніх, а вось начынне мае адметнае — найсучаснейшае. Ёсць ноўтбук і фіскальны рэгістратар, які дазваляе друкаваць квітанцыі, а не запаўняць іх па форме №1 ад рукі, як гэта рабілася на працягу многіх гадоў раней. Тут вяскоўцы могуць заплаціць камунальныя плацяжы, крэдыты некаторых банкаў, унесці сродкі на рахунак мабільнага тэлефона, аплаціць інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. Зараз мабільная пошта мае счытвальнік пластыкавых банкаўскіх картак, што дае дадатковыя магчымасці. Наяўнасць электронных вагаў дазваляе на месцы аформіць адпраўку бандэролі ці пасылкі. Ну і, безумоўна, звычайная справа — выпісаць газету альбо часопіс, набыць канверт ці паштоўку.

    Многія прыходзяць да пераязнога аддзялення сувязі з мэтай купіць той ці іншы тавар. Найбольшым попытам карыстаюцца алей і цукар. З задавальненнем бяруць крупы, макароны, муку, соус. Кліенты ведаюць, што можна тут набыць не толькі прадукты харчавання, але і бытавую хімію, рушнікі і нават некаторыя трыкатажныя вырабы. Паштовы аўтамабіль даўно ўжо перастаў быць проста поштай. Гэта, калі хочаце, неад’емная    частка жыцця тых 22 населеных пунктаў, адна з умоў іх уладкаванасці.

    — Бывае, — дзеліцца Наталля Іванаўна, — просяць бабулі ці дзядулі прывезці пэўную рэч з горада. Нягледзячы на тое, што гэта не ўваходзіць у абавязкі, стараюся не адмаўляць. Хоць і затрачу асабісты час, але затое крыху дапамагу чалавеку. А як інакш? І сама ведаю кожнага жыхара, і яны мяне ведаюць. І давяраюць — паўтара дзясятка гадоў ужо езджу па маршруце, таму ўсе ўжо свае. Ну а пра такія дробязі, як праверыць баланс мабільніка, ужо і гаварыць не даводзіцца — тэлефоны ёсць у многіх пажылых людзей, якія, часцей за ўсё, карыстаюцца толькі дзвюма-трыма опцыямі “цуда тэхнікі”. Дарэчы, на абслугоўванні перасоўнага аддзялення сувязі тры сотні пенсіянераў.

    Сваю работу загадчыца ПАС лічыць цікавай. Магчыма, было б спакайней працаваць дзе-небудзь на адным месцы, затое рабочы дзень на колах праходзіць вельмі хутка — сумаваць не даводзіцца. Наталля Іванаўна адзначае — і яе цалкам падтрымлівае вадзіцель — што за апошнія гады адбылося нямала пазітыўных перамен. Напрыклад, лепшымі сталі дарогі — машына не загрузла нават у час Хаўера. Калі раней была дрэнная дарога на Свіханава, то зараз без праблем туды можна дабрацца праз Мязовічы. Прыгажэйшымі і чысцейшымі становяцца самі населеныя пункты: тая ж Крынка з кожным годам набывае ўсё большую колькасць дачнікаў, у сезон ажывае на вачах. Хаця ёсць, на жаль, і такія вёсачкі, куды паштовая машына ўжо перастала заязджаць — няма да каго… Што заўсёды прыемна, дык гэта назіраць, як адбываюцца змены на калгасных палях, наогул у прыродзе.

    Аб чым марыць начальнік перасоўнага аддзялення сувязі? Каб работа поштамабіля і далей прыносіла карысць людзям. Каб вяскоўцы выпісвалі больш розных выданняў. А галоўнае — каб не з’яўляліся вёскі, якія трэба выкрэсліваць з маршруту.

    Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Ирина Курочкина вышла в финал Олимпиады в турнире по женской борьбе

    Белоруска с самого начала захватила инициативу и перевала соперницу в партер. Заработав за это действие два балла, она продолжила беспокоить соперницу. После перерыва рисунок поединка...

    Роман Головченко побывал в Осиповичском районе

    Сёння Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка з рабочай паездкай пабываў у Магілёўскай вобласці. Пасля візіту на бабруйскае ААТ “Белшына”, дзе адбылося знаёмства з вытворчасцю, перспектывамі развіцця прадпрыемства і ходам рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў,  кіраўнік урада наведаў Асіповіччыну.

    В Осиповичах прошло заседание районного родительского актива

    30  июля 2021года  на базе отдела по образованию Осиповичского райисполкома состоялось заседание районного родительского актива. Основной целью данного мероприятия было доведение до родительской общественности обстановки в части гибели и травматизма детей от внешних причин, повышение уровня грамотности родителей в вопросах безопасной жизнедеятельности, профилактики противоправного поведения детей и подростков.

    Белоруска Ирина Курочкина вышла в полуфинал Олимпиады

    В четвертьфинале спортсменка из Бобруйска, выступающая в весовой категории 57 кг, победила россиянку Валерию Коблову. Схватка проходила с переменным успехом. Обоюдные шансы на успех были как у одной, так и другой спортсменки, однако более рачительно ими распорядилась белоруска - 6:3.

    Поездка без прав теперь может обернуться уголовной ответственностью

    С 19 июня 2021 года в силу вступили изменения в Уголовный кодекс Республики Беларусь. Среди прочих изменений есть и те, которые касаются водителей. В частности, в кодексе для бесправников-рецидивистов появилась новая статья 317-2 «Управление транспортным средством лицом, не имеющим права управления». До недавнего времени за это деяние была предусмотрена только административная ответственность.