4 C
Осиповичи
Воскресенье, 11 апреля, 2021
Еще

    Перасовачны выставачна-лекцыйны комплекс «Расійскія чыгункі» наведаў усе абласныя гарады нашай краіны

    Популярное

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    Роздум ля выставачнага вагона

    Перасовачны выставачна-лекцыйны комплекс «Расійскія чыгункі» наведаў усе абласныя гарады нашай краіны. І адным з першых асіпаўчан у ім пабываў Ганаровы чыгуначнік Яўген Гасціла. Гэты надзвычай рухавы чалавек хутка пераступіць 90-гадовы рубеж і дзіўным чынам злучае ў сабе жыццёвую мудрасць, адданасць чыгунцы і ўнутранае святло.

    — Першай справай пералічыў вагоны, якіх аказалася 12, — расказвае ветэран. Тры тэхнічнага і бытавога прызначэння, а ў 9 размяшчалася экспазіцыя, прысвечаная развіццю чыгуначнага транспарту суседняй краіны, новым тэхналогіям, эвалюцыі тэхнікі. У кожным вагоне, нібы праваднік, — асобны экскурсавод. З цікавасцю пазнаёміўся з прапанаваным матэрыялам. Прыемна было сустрэцца са старымі сябраміпаравозамі і цеплавозамі, прасачыць за этапамі ўдасканальвання транспартуездзіць жа давялося на тузіну відах лакаматываў, савецкіх і нямецкіх, лебядзянках і хуткасных, двухвосевых «каробачках» і больш сучасных, так што быў сведкам не адной мадэрнізацыі.

    Працаваць сам пачаў 9 мая 1945 годакалі прыйшоў пешшу з Градзянкі. Ведаеце, як гэта адбылося? У канцы вайны, за якую паспелі вырасці, сабраліся з хлопцамі і рушылі ў Асіповічы ўладкоўвацца працаваць, каб карміць сем’і. У горадзе нікога не ведалі, таму прыйшлі да былога партызанааднавяскоўца Антона Яўменчыка, які ўжо працаваў у вагонным дэпо. Той адразу завёў у аддзел кадраў, і назаўтра быў першы рэйскачагарам на камсамольскім паравозе. Цягнік бачыў у першы раз, але навука была нескладаная, засвоіў хутка. Атрымоўвалі па 700 грамаў хлеба па картках. Адпачывала брыгада, пакуль не была пабудавана гасцініца, побач з цягніком, на кучы пяску, які быў нарыхтаваны для паравозаў.

    Паступова вывучыўся на памочніка машыніста, потым стаў машыністам. Скончыў вячэрнюю школу. 17 гадоў ад’ездзіў на грузавых, а ў шэсцьдзясят другім перасеў на пасажырскія. Доўгі час курсіраваў на цягніку «ГомельМінск«. Прымаў эстафету ў гамяльчан і рушыў да сталіцы. Загружалі 25 тон паліва, у два разы больш вадыі адпраўляліся ў зваротны шлях.

    Давялося рабіць і інструктарам. Многіх навучыў справе, правілам тэхнічнай эксплуатацыі, майстэрству кіравання магутнай машынай. Быў і цеплатэхнікам у брыгадзе планавання паліва…

    У 1949 годзе таварыш па рабоце пазнаёміў мяне з дзяўчынай з НГЧз’явілася яшчэ адна чыгуначная сям’я. Жылі на кватэры, потым пабудавалі дом. Вырасцілі дачку і сына. Унукі і праўнукіпрацяг роду. Жонка, на жаль, некалькі гадоў таму пакінула гэты свет, таму стараюся жыць за дваіх. І дом, агарод не запускаць. Да мінулага года ўзначальваў ветэранскую арганізацыю лакаматыўнага дэпо, а зараз саступіў дарогу маладым. Заўсёды цікаўлюся навінамі, чытаю газеты, радуюся новым дасягненням навукі. На выставе, дарэчы, вельмі ўразіла магчымасць пабываць на стартавай пляцоўцы касмадрома «Байканур», баявым чыгуначным комплексе, памераць узровень радыяцыі.

    Многае ўзгадаў Яўген Лявонавіч, вывучаючы экспазіцыі выставы. І толькі ні разу не вярнуліся яго думкі да тых узнагарод, якімі была адзначана бездакорная праца машыніста першага класа. А ён — кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Ударнік пяцігодак», мае званне «Ганаровы чыгуначнік», «Ганаровы ветэран», «Выдатны паравознік», шматлікія граматы…

    …У вядомага кампазітара Мусаргскага ёсць сюіта «Карцінкі з выстаўкі». Яна складаецца з дзесяці п’ес, кожная з якіх адлюстроўвае змест адной з карцін мастака Гартмана. Гэткія ж карцінкі, прысвечаныя экспанатам кожнага вагона, намаляваў і Яўген Лявонавіч. Толькі не нотамі ці фарбамі, а словамі, з аздабленнем уласнымі ўспамінамі і перажываннямі…

    Кацярына IВАНОВА.

    Фота Ніны Царык.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.