7.2 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Экалагічныя дасягненні маладых асіпаўчан

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.
    Мария ТАЛЕЙКО
    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    Ужо не раз “раёнка” пісала аб перамогах вучняў горада і раёна ў розных конкурсах-алімпіядах, і ёсць такія, хто ўжо не ўпершыню становіцца лепшым. Як, напрыклад, вучні СШ № 3: вясна стала паспяховай для выхаванцаў настаўніка хіміі Святланы Зайцавай.

    школьники лесхоз

    Абласны этап адбору на міжнародны конкурс “Квітней, мой лес” прынёс 10-класнікам тры першыя месцы — максімальны вынік. Павел ТАТУР і Кацярына ЖУКАВА прадстаўлялі сваю работу ў намінацыі “Устойлівае лесакіраванне”. Тэма — “Зялёны маршрут Беларусі “Спадчына Брыцала-віцкай зямлі”.

    Зараз пытанні экатурызму хвалююць многія міжнародныя арганізацыі, таму важна максімальна выкарыстоўваць турыстычны патэнцыял нашага раёна, — адзначае Павел. — Новы зялёны маршрут мае працягласць прыкладна 115 кіламетраў і можа быць пешым, веласіпедным або камбінаваным. Яго распрацоўка пачалася ў 2011 годзе, а потым ён быў уключаны ў спіс Зялёных маршрутаў краіны. У гэтым годзе вырашылі абараняць гэты праект на конкурсе.

    — Пытанняў атрымалі шмат, — працягвае Каця, — але гэта і добра: настроіліся на абарону работы на рэспубліканскім узроўні. Здаецца, адказвалі на ўсё дастаткова добра. Ва ўсялякім разе Дыплом I ступені менавіта ў нас.

    Зялёны маршрут дае магчымасць убачыць і даведацца шмат цікавага. Тут знаходзяцца два векавыя дубы — “Брыцалавіцкі” і “Акцябрскі”, эталонныя насаджэнні хвоі, 47 відаў рэдкіх раслін, 3 — мхоў, 7 — лішайнікаў, 8 — грыбоў, 16 відаў рэдкіх птушак, 3 буйныя возеры, дастатковая колькасць помнікаў археалогіі і іншае. Па лініі экамаршруту размешчана 18 населеных пунктаў, і кожны з іх мае сваю гісторыю, легенду, гісторыю паходжання назвы. Увогуле, як адзначаюць аўтары навуковай работы, экатурыстам ёсць на што паглядзець.

    “Шэрая чапля — Ardea cinerea — у лясным урочышчы Прытыка” — так называецца даследаванне Уладзіслава БАЗЫЛЬЧЫКА і Вікторыі САЛАДУХА, прадстаўленае ў намінацыі “Экалогія лясных жывёл”. Нераўнамернае рассяленне шэрай чаплі на тэрыторыі Асіповіцкага прыроднага комплексу падштурхнула вучняў да вывучэння гэтага пытання.

    — Даследаванне пачалі каля 6 гадоў таму, — расказвае Віка. На гэтай тэрыторыі дастаткова шмат гнёзд названых птушаккаля 115, а яшчэ 5 — белай чаплі. Мясцовасць там балоцістая, шмат першацветаў, прычым рэдкіх. Падчас сезонных пералётаў ва ўрочышчы прыпыняецца ад 300 да 500 розных птушак. Менавіта шэрыя чаплі па ўспамінах мясцовых жыхароў насяляюць разглядаемую мясцовасць з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Будуюць свае гнёзды на галінах і кронах дрэў, але ж канструкцыя апошніх даволі няшчыльная, таму здараецца, што яйкі падаюць на зямлю. Ва ўрочышчы ёсць 73 дрэвы, дзе гняздуюцца шэрыя чаплі, прычым на адным аж 8 гнёзд. Нам спадабалася працаваць над гэтым пытаннем, даведаліся шмат новага і цікавага. Мабыць, і на камісію зрабілі ўражаннепытанняў было няшмат, і на ўсе мы з лёгкасцю адказалі.

    Кацярына БАБРОВА і Алена ШАЎЧУК выступалі на секцыі “Экалогія лясных раслін” з работай “Даследаванне лясной культуры ясеня звычайнага”. Супрацоўніцтва школы з лясгасам пачалося ў 1995 годзе, а ў 2004 з’явіліся пасадкі ясеня звычайнага. У апошні час выявілася праблема ўсыхання гэтага дрэва па шэрагу прычын.

    — Разглядалі пытанне з розных бакоў і вывелі найбольш удалую формулу пасадкі ясеня, — адзначае Каця. А таксама абазначалі самыя ўдалыя, эканамічна выгадныя спадарожныя культуры для яго. Мабыць, больш за ўсё пытанняў камісія задавала менавіта нам. У нейкі момант мы з Ленай нават падумалі, што нешта пайшло не так. Аленаціск” вытрымалі!

    школьники СШ №3

    Алена Шаўчук з 12 па 21 мая прымала ўдзел яшчэ ў экалагічным конкурсе Саюзнай дзяржавы, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Было прадстаўлена 15 каманд з Расіі і 8 — з Беларусі.

    — Ад Магілёўскай вобласці ездзілі 12 вучняў і 2 кіраўнікі, — расказала яна. Дзейнічала 8 секцый. Мабыць, журы цяжкавата было выбраць лепшыхусе работы прадстаўлялі на высокім узроўні. Урэшце заняла другое месца і атрымала ў якасці прыза планшэт — адзіная з усёй нашай каманды. Нават крыху няёмка сябе адчувала ў такім становішчы…

    Таксама Алена ўдзельнічала ў XXVI рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў “Вада і водныя эка-сістэмы”. Пытанняў задавалі шмат, прэтэндэнтаў на першае месца хапала, але менавіта зямлячка атрымала Дыплом I ступені. А яшчэ — трапіла ў рэзерв для выхаду на міжнародны ўзровень.

    Ксенія АГАФОНАВА абараняла сваё навуковае даследаванне “Гнездаванне белага бусла на тэрыторыі Асіповіцкага раёна” на конкурсе па прадметах школьнага курса. На раённым узроўні дзяўчына заняла 1 месца, такі ж рэзультат паказала і ў вобласці. Цяпер Ксюша — прэтэндэнт на рэспубліканскі конкурс.

    — Ездзілі з бацькамі па розных вёсках раёна, — кажа яна. Мама ўвогуле захапілася маім даследаваннем. На абароне павінна была выступаць першай, але аказалася апошняя. Прыемна, што на вынік гэта не паўплывала.

    Таксама Ксенія Агафонава, Кацярына Баброва, Вікторыя Саладуха і Уладзіслаў Базыльчык наведалі абласны злёт юных лесаводаў. Дзесяцікласнікі сталі трэцімі і разам з пераможцамі адправяцца на злёт рэспубліканскі.

    — Хлопцы і дзяўчаты сапраўды вядуць значную навуковую работу, — адзначае кіраўнік экалагічнага аб’яднання “Дзеля жыцця на Зямлі” Святлана Зайцава. Немалую дапамогу, асабліва фінансавую, аказваюць і бацькі вучняў, за што ім асобная падзяка. Прыемна, што работу маіх выхаванцаў высока ацэньваюць на розных узроўняхчасам нават кажуць, што гэтыя даследаванні цягнуць на дысертацыі. Будзем старацца і далей.

    Навуковыя работы ніколі не прыпыняюцца. Змяняюцца абставіны, з’яўляюцца новыя пытанні, адкрываюцца раней не вядомыя факты і заканамернасці… I хто ведае, якіх яшчэ высот дасягнуць нашы маладыя эколагі?

    Марыя ТАЛЕЙКА.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.