Тое, што старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч пастаянна наведвае нашы працоўныя калектывы і непасрэдна на месцы пры сустрэчах з людзьмі высвятляе ўсе пытанні, якія іх хвалююць, — факт бясспрэчны. Пры першай жа магчымасці ідзе да сваіх выбаршчыкаў і парламентарый Мікалай Калтуноў. Вось і напярэдадні правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва кіраўнік рэгіёна разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пабылі на СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, ПБУП “Рахмат-буд” і ЗТАА “Дахавы завод ТехноНИКОЛЬ”. Натуральна, найперш размова тычылася стану спраў на прадпрыемствах і пошуку найлепшых варыянтаў развіцця, нарошчвання і збыту прадукцыі ў далёка не простай сёння эканамічнай сітуацыі.