29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Вось такая жанчына жыве ў Асіповічах

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Пасля школы, якую Данута Валентукевіч скончыла ў 1982 годзе, яна два гады рабіла правадніком на пасажырскім цягніку “Гродна-Гомель”. Прафесію выбрала не выпадкова: бацькі — чыгуначнікі, таму яшчэ ў дзяцінстве цягнула на станцыю.

    Аб пераменах у жыцці не думала, але пазнаёмілася з малайцаватым дэсантнікам Сяргеем Мірончыкам, які ехаў у камандзіроўку, і праз пэўны час змяніла прозвішча.

    MIRONCHIK

    Нарадзілася яна на Гродзеншчыне, малады муж быў родам з Каранаў, таму пасля шлюбу сям’я “зазямлілася” ў Асіповічах. 4 гады рабіла рэвізорам грузавой службы ў аўтабазе-19, а пасля завочнай вучобы ў Гомельскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту 11 гадоў — правадніком спецыяльнага — медыцынскага — вагона.

    У 1999 годзе Данута Мірончык становіцца табельшчыцай размеркавання работ у вагонным дэпо, у 2005 — аператарам па абслугоўванні і рамонту вагонаў і кантэйнераў пункта тэхабслугоўвання, дзе і робіць сёння.

    На рабоце ўсё ішло добра, у сям’і падрастаў сын Дзмітрый, але жыццё вырашыла праверыць на трываласць: пайшоў з жыцця любы муж…

    Цяжка было, балюча, але жанчына, сціснуўшы зубы, перамагла гора. I з удзячнасцю ўспамінае і сёння падтрымку і парады, якія давалі добрыя людзі.

    Яна ні грама не шкадуе, што звязала жыццё з чыгункай. Наадварот, ганарыцца: і рэалізавала сябе, і 26 гадоў робіць без парушэнняў працоўнай дысцыпліны, і на ўсіх даручаных участках нікога і ніколі не падводзіла.

    За змену Мірончык арганізуе работу па апрацоўцы двух з паловай дзясяткаў цягнікоў, гэта вопытны настаўнік моладзі, за апошнюю пяцігодку не дапусціла браку.

    “Працалюбівы, адказны, выканаўчы і ініцыятыўны работнік, граматны спецыяліст”, — напісанае ў прадстаўленні да ўзнагароджання Дануты Вітаутаса нагрудным знакам “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” III ступені цалкам адпавядае рэчаіснасці. Што пацвярджаюць і словы начальніка ПТА станцыі Асіповічы Аляксандра Хмары, і калег па рабоце.

    А яшчэ ў яе ёсць даўнія захапленні: фатаграфія, у якой знаходзіць асалоду ўжо больш за 30 гадоў, і кветкі, да якіх прыкіпела яшчэ з маленства.

    Жыццё працягваецца…

    На здымку: Данута Мірончык ля бацькоўскай хаты.

    Георгій АЛЕЙНIКАЎ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее