21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Саветы Асіповіччыны за работай. «Дэпутат — гэта гучыць горда», —

    Популярное

    лічыць дырэктар ТАА «Альтэрнатывашанц» Людміла Доўгая. А яна ў гэтым ведае толк, бо ўжо другое скліканне з’яўляецца выбранніцай народа. А цяпер яшчэ і намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў.

    Людміла адпрацавала некалькі гадоў намеснікам дырэктара па будаўніцтве ПМК № 95 «Вадбуд», а потым, атрымаўшы пэўны вопыт, стала прадпрымальнікам. Цяпер займаецца ўнутранымі і вонкавымі работамі ў розных будовах і памяшканнях. Прафесійныя ўменні знаходзяць прымяненне і ў грамадскай рабоце: да дэпутата часцей за ўсё звяртаюцца з просьбай вырашыць нейкія камунальна-бытавыя ці рамонтна-будаўнічыя пытанні, і спецыялісту з дыпломамі інжынера-гідратэхніка і эканаміста-менеджара лягчэй разабрацца ў сітуацыі дзеля прыняцця правільнага рашэння.

    Dolgaya

    Людміла Канстанцінаўна адказвае за Завадскі ўчастак № 16. У асноўным гэта прыватны сектар, таму зносіны мае часцей з людзьмі старэйшага пакалення. Больш зваротаў прыпадае на вяснова-восеньскі перыяд. Па магчымасці, садзейнічае, каб вырашаліся ўсе, але магчыма такое не заўсёды. Напрыклад, прасілі правесці каналізацыю там, дзе не дазваляюць тэхнічныя ўмовы.

    Дэпутат самастойна рашыць праблему не можа, ён — пасрэднік паміж жыхарамі і прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія аказваюць разнастайныя паслугі насельніцтву. Таму часцей за ўсё даводзіцца кантактаваць з АДУКВП «Райсэрвіс», «Водаканал». I — даволі плённа: камунальнікі ніколі не адмаўлялі ў дапамозе. Тое ж можна сказаць і пра ДАI: нядаўна сумесна займаліся пытаннем устаноўкі на адной з вуліц знакаў, абмяжоўвачых рух грузавога транспарту.

    Кожную трэцюю сераду месяца ў будынку  ПМК-95 яна праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, выступае перад імі са справаздачамі аб зробленым. А марыць народная выбранніца аб тым, каб прывесці ў больш добраўпарадкаваны стан вуліцы на сваім участку — пакуль там пераважаюць грунтовыя і гравійныя…

    Iна ЗАСКЕВIЧ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее