-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Для добрых спраў заўсёды добрае надвор’е

    Популярное

    Суботнік, ініцыяваны райаб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, атрымаў падтрымку ў шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

    subbotnik-derevya

    Многія ўдзельнікі мерапрыемства з-за неспрыяльнага надвор’я працавалі ў гэты дзень на сваіх рабочых месцах. Аднак не лепшыя для людзей вясновыя пагодныя “капрызы” станоўчыя для пасадкі маладых дрэўцаў — дождж якраз забяспечвае іх прыжывальнасць. Чым і скарысталіся працаўнікі ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”, дапоўніўшы дэндрапарк, які размяшчаецца непадалёк ад дахавага завода, саджанцамі рабіны, ліпы, клёна, ясеня.

    Аб’ектамі добраўпарадкавання 4 красавіка сталі таксама дрычынская і дараганаўская зоны адпачынку. Толькі з лесагаспадарчай установы ў суботніку прыняло ўдзел каля 120 чалавек. Як адзначыў прафсаюзны лідар лясгасаўцаў Аркадзь Новікаў, добраахвотна дапамагалі ў пасадцы дрэў і каля дзясятка гараджан, вырашыўшых такім чынам унесці сваю лепту ў агульную справу.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее