29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Асіповічы: хроніка здарэнняў

    Популярное

    РАУС

    У перыяд з 20 па 26 красавіка раскрыта 2 крадзяжы, зафіксавана 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 108 літраў брагі. Выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці.

    РАСК

    Узбуджана 7 крымінальных спраў, у тым ліку ў дачыненні 3 жодзінцаў, якія 22 красавіка з хуліганскіх меркаванняў пашкодзілі жалезабетонную агароджу ДУКВП «Райсэрвіс».

    3 крадзяжы здзейсніў жыхар в. Верайцы на неахоўнай тэрыторыі былой вайсковай часці. Выкрадзеныя дахавыя матэрыялы і будаўнічы інструмент коштам 21 млн 700 тыс. рублёў канфіскаваны.

    Прадавец крамы райспажыўтаварыства, в.а. дырэктара, у перыяд з верасня 2013 па ліпень 2014 года выкрала грашовыя сродкі на суму звыш 6,5 млн рублёў.

    Распачата справа ў дачыненні 21-летняга асіпаўчаніна, які незаконна захоўваў пры сабе два скруткі з 0,33 грамамі асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

    ДАI

    Папярэджана 138 парушэнняў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 нецвярозых і 38 вадзіцеляў, што не прытрымліваюцца хуткаснага рэжыму, 14 пешаходаў, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 9 ДТЗ.

    АУСТ

    Складзена 139 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 152 цягнікі, з якіх знята 13 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 9 чалавек. Затрыманы грамадзянін у стане наркатычнага ап’янення.

    Увага! 29-30 красавіка праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Бяспека”.

    Спецізалятар

    Размешчана для пра-цверажэння 49 грамадзян, у ліку якіх 4 жанчыны.

    РАНС

    26 красавіка каля 11 гадзін загарэлася гарадская лазня па вул. Кастрычніцкай. Наведвальнікі і абслугоўваючы персанал эвакуіраваліся самастойна. Агнём пашкоджаны дах кацельні.

    IАЖіРС

    Складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее