29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Асіповічы: хроніка здарэнняў

    Популярное

    РАУС

    У перыяд з 30 сакавіка па 5 красавіка ўстаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, зафіксавана 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства: канфіскавана 108 літраў брагі і 5 — самагону.

    Аддзяленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў ходзе праверкі домаўладання раней судзімага грамадзяніна адабрана 0,5 л вадкасці цёмнага колеру з пахам ацэтону і 200 г вываранага насення маку. Прызначана хімічная экспертыза.

    Пры правядзенні земляных работ у в. Кассё выяўлена пахаванне часоў вайны. Як мяркуецца, знойдзены астанкі 5 нямецкіх салдат.

    РАСК

    Узбуджана 15 крымінальных спраў, з якіх 5 — па крадзяжу маёмасці, 3 — па фактах вырабу і захоўвання наркасродкаў: 1,53 г марыхуаны, 0,0432 —экстракцыйнага опію, 0,11 — асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

    Дзве справы распачаты ў дачыненні грамадзян, што селі за руль аўтамабіля без права кіравання транспартнымі сродкамі.

    40 літраў дызельнага паліва коштам 492.000 рублёў выкралі з аўтамабіля «ЗIЛ» два 27-гадовыя жыхары в. Градзянка.

    3 красавіка ў ЦРБ звярнулася па дапамогу жанчына, якую пасля сумеснага распіцця спіртнога збіў сужыцель.

    ДАI

    Папярэджана 109 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 42 ліхачы, 9 пешаходаў. Адбылося 6 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

    АУСТ

    Узбуджана 3 крымінальныя справы, складзена 77 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена асоба, што знаходзілася ў вышуку, дастаўлена 3 чалавекі ў спецізалятар. Суправоджана 239 цягнікоў, з якіх знята 20 правапарушальнікаў. Жыхар Ялізава добраахвотна здаў 40 патронаў.

    Спецізалятар

    Размешчана для працверажэння 40 чалавек, з іх 5 — жанчыны.

    IАЖіРС

    Па два адміністрацыйныя пратаколы складзена за збор чарамшы, парушэнне правілаў лесакарыстання і рыбалоўства. У следчы камітэт накіравана справа па факце паўторнага выкарыстання забароненых прылад лоўлі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее