Нядаўна ў Мінску ў рамках комплексу мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся фінальны тур III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу песні ДТСААФ «Воіну-пераможцу пяём мы славу». Журы адзначыла прафесійны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, высокую адказнасць за якаснае выкананне песень ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Прыемна, што сярод удзельнікаў музычных спаборніцтваў ёсць і двое асіпаўчан, якія прайшлі раённы і абласны адборачныя туры, — Вольга Раманчук і Вераніка Кузьміч. Першай дзяўчыне прысуджана 3-я прэмія ў намінацыі «Песні пра Беларусь «Слаўся, зямлі нашай светлае імя» за выкананне кампазіцыі «Адлятаюць гусі». А яе сяброўка атрымала дыплом удзельніка — выступала з лірычным творам «Права на каханне». Абедзве канкурсанткі працуюць у ДШМ № 2 і актыўна займаюцца канцэртнай дзейнасцю.