12.8 C
Осиповичи
Пятница, 16 апреля, 2021
Еще

    Два берагі — адна назва

    Популярное

    Прыцерпа. Не аднаму з жыхароў Асіповіччыны добра вядома назва населенага пункта — яго ваколіцы прывабліваюць да сябе рыбакоў, грыбнікоў, паляўнічых, а летам жадаючых пажыць на ўлонні прыроды пару-тройку дзён, падыхаць свежым паветрам ды пакупацца ў Бярэзіне — цераз край. Шляхі-дарогі не раз прыводзілі сюды і журналістаў «АК». Ехаць у суседні, Бярэзінскі, раён і не завітаць у знаёмую вёсачку, якая мяжуе з аднайменнай, але ўжо іншага рэгіёна — несправядліва.

    На жаль, сустракае яна маўклівасцю і бязлюднасцю. Толькі напрыканцы вуліцы каля дома сацыяльных паслуг сядзелі на лаўцы і радаваліся веснавому сонцу і цяплу Галіна Баранава, Ніна Вікторчык і Валянціна Мірановіч — чакалі прыезду аўталаўкі. Жывуць яны тут пастаянна. Першыя дзве — карэнныя прыцярпянкі. Толькі адна нарадзілася тут, а другая ў той — «рускай» — зарэчанскай Прыцерпе.

    babuli-berezino

    — Чаму рускай? Бо на гэтым баку ракі жылі шляхецкія сем’і, — гаворыць Ніна Міканораўна. Ціхановічы, Таміловічы, Шпілеўскія, Юшкевічы. Святкавалі каталіцкія святы, былі больш заможныя. А там жылі людзі рускай праваслаўнай веры. У тым ліку і мае бацькі, якія пераехалі сюды да вайны. Цяпер у жывых засталася толькі Ціхановічыха, і тая ў дзяцей зімуе.

    — Ва ўсе часы мы як адно цэлае, — уступае ў размову Галіна Фёдараўна. Ведаем адзін пра аднаго ўсё. Танцы ладзілі сумесныя. Усё больш на нашым баку, бо тут клуб быў. А зараз што ў нас, што там засталося па чатыры чалавекі, астатнія ўсе дачнікі. Нядаўна папрасіла сына, каб завёз на экскурсію да суседзяў. Прыемна здзівілася. На месцы некаторых старэнькіх дамоўпрыгожыя катэджы. У нас такі толькі адзін, хаця ходзяць чуткі, што хутка з’явіцца база адпачынку «газпрамаўцаў«. Нават участак ужо выбралі. І газ сюды правядуць. Можа, і дажывём яшчэ да таго часу. Тады і наша Прыцерпа ажывіцца. Паедзеце на той бокперадавайце прывітанне. Іхнія пеўні кожнай раніцы пяюць, як бы вітаюцца з намі…

    Спатрэбілася некалькі хвілін, каб апынуцца ў бярэзінскіх прыцярпян. На вуліцы таксама ні душы. Старыя, але дагледжаныя дамы сапраўды мяжуюцца з новымі прыгожымі пабудовамі.

    Berezina

    Дарога ўзнімаецца ўсё вышэй. Перад вачыма з правага боку — прыгожае люстра Бярэзіны, якая змейкай уецца па кустах-вербалозінах. На небасхіле за ракой узвышаецца яшчэ адна вёска, але ўжо Клічаўскага раёна. Па левы бок — малады сасоннік, што прытуліў да сябе вуліцу з катэджамі. Паздымаць краявіды — мара любога фатографа.

    Пабачыўшы машыну з надпісам «прэса», на вуліцу выйшаў гаспадар аднаго з дачных дамоў.

    дядька березино— Любуецеся прыгажосцю? — уступае ў размову. Мне таксама спадабаліся калісьці гэтыя мясціны. Не вытрымаў, купіў у 90-х гадах тут участак, пабудаваў дом. Адсюль родам жонка, жывём зараз у Смаленску, сам вырас на Кубані, а палюбіў Беларусь. Трое маіх суседзяўдачнікаўмінчане, ёсць і з Беразіно. Летам вуліца поўніцца дзіцячымі галасамі. Сонца, вада, лес, лазня. Усёбез мітусні і загазаванасці, а што больш патрэбна чалавеку для адпачынку?

    З гараджан — у фермеры

    Вёскі Чыжаха і Бычын да нядаўняга часу знаходзіліся ў Якшыцкім сельсавеце. Былі часы, калі некаторыя з жыхароў дабіраліся на працу ў нашы Каменічы: хто рабіў у калгасе, а хто ў лясніцтве. Ды і зараз ёсць такія. Наогул, сяброўства паміж вёскамі існуе даўно. Напрыклад, фермер з Бычына, былы мінчанін Уладзімір Сідаровіч, мае 600 гектараў зямлі, вырошчвае сельскагаспадарчыя культуры, у тым ліку і агародніну, прапануе яе камянчанам. Раней тыя прыязджалі да яго за садовай малінай.

    Владимир Сидорович— Восьмы год у бізнесе, — гаворыць Уладзімір. — Прадаў катэдж пад Мінскам, за выручаныя грошы пабудаваў тут дом, узяў у арэнду 90 гектараў. Зараз, як бачыце, гаспадарка вырасла ў разы. Ёсць сучасная тэхніка, дабротны склад на 600 «квадратаў«, малады сад. Трымаю авечак, цасарак. Забяспечваю рабочымі месцамі тутэйшых жыхароў. Акрамя агародніны, вырошчваю траву на насенне і прадаю яе, у тым ліку і расіянам. Планы на будучае? Ёсць цікавыя ідэі, але раскрываць не буду, каб не сурочыць.

    Гаспадарлівасць фермера адчувалася ва ўсім. Радавалі вока новыя трактары ў гаражы, у складзе жаўцела на сонцы проса, працавала зернесушылка, акуратна ляжалі мяшкі з насеннем, якое ўжо чакае заказчык, на полі працаваў «Беларус», пасвіліся авечкі. Ад усяго павявала надзейнасцю,упэўненасцю ў заўтрашнім дні…

    З настаўнікаў — у прадпрымальнікі

    Чаго не скажаш пра школу ў Чыжасе, якая сіратліва паглядае на падарожнікаў сваімі вялікімі вокнамі. Ні колішняй чысціні вакол будынка, ні дзіцячых галасоў…

    Андрей Бакум— Зачынілі летась, — гаворыць былы настаўнік 47-гадовы Андрэй Бакум. — 40 вучняў аўтобусам возяць у Багушэ-вічы, за 18 кіламетраў адсюль. Стала нязручна, пачаў шукаць работу на месцы. Вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі прадпрымальнікаадкрыў гандлёвы павільён. Плануем з жонкай пераехаць у Асіповічыужо і дом купілі на вуліцы Карла Маркса. Чаму не ў Беразіно? Там з работай праблемы, чыгункі няма. Мяркую ўладкавацца педагогам, а бізнес перадам дзецям. Хаця і шкада: мясціны тут прыгожыя, душой прыкіпеў да іх. Але без любімай работы чалавеку не надта камфортна, таму прыходзіцца рабіць выбар. На жаль, падобная з’ява па закрыцці малакамплектных сельскіх школ існуе па ўсёй краіне. І тут нічога не зробіш: моладзь на вёсцы не застаецца, збягае туды, дзе ёсць заробкі…

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Первая периодика на территории Беларуси

    Отечественная печать имеет давние корни: Франциск Скорина издал в Праге свою первую книгу еще 6 августа 1517 года. Предшественниками белорусских газет были однодневки — старт дали "Новіны грозные, а жалостлівые...", напечатанные в начале 1563 г. в Несвижской типографии. Первая же газета на территории современной Беларуси появилась в 1776 г. — двухстраничный еженедельник Gazeta Grodzienska, издававшийся в Гродно на польском языке и выходивший по 1780 год (последний обнаруженный номер).

    Топ-15 вопросов о вакцинации от коронавируса

    В январе в районе началась бесплатная вакцинация от COVID-19. Ответы на часто задаваемые вопросы о вакцинации дает врач-инфекционист ЦРБ Инесса Сладикова

    Коротко о разном. Осиповичи

    Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года” стартаваў 1 красавіка. Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех” (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў),

    РГОО «Белорусское общество охотников и рыболовов» с 16 по 24 апреля проводит акцию «Чистый водоем»

    Мероприятие проходит с 2014 года и направлено на экологическое воспитание всех слоев населения, привлечение внимания к проблеме загрязнения водоемов, а также на приведение в порядок прибрежной зоны водоемов и водотоков накануне открытия сезона массового активного отдыха на природе.

    Новая веха в жизни Осиповичского района

    На днях районный исполнительный комитет, районное объединение организаций профсоюзов и объединение промышленников и предпринимателей, руководствуясь интересами населения и в целях создания на основе принципов социального партнерства необходимых условий для достойного труда, гармоничного развития видов экономической деятельности, на основании Трудового кодекса Республики Беларусь, Указа Президента Республики Беларусь от 15 июля 1995 г. № 278 "О развитии социального партнерства в Республике Беларусь",