4 C
Осиповичи
Воскресенье, 11 апреля, 2021
Еще

    ДКСЭ: з першых вуснаў

    Популярное

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    На днях жыхарам раёна прадставілася магчымасць атрымаць інфармацыю, звязаную з судова-экспертнай дзейнасцю, з першых вуснаў: выязны прыём грамадзян і 2-гадзінную тэлефонную “прамую лінію” правёў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь палкоўнік юстыцыі Пётр Врублеўскі. Пагутарыў з ім аб рабоце ДКСЭ і карэспандэнт “АК”.

    dkse

    — Рэфармаванне сістэмы праваахоўных органаў дзяржаўнага кіравання працягваецца не першы год. Чарговы этап — з’яўленне новай структуры — Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Чым была выклікана неабходнасць яго стварэння?

    — Раней амаль кожнае сілавое ведамства мела сваё падраздзяленне для правядзення судовых экспертыз, а зараз усе сілы зведзены «ў адзіны кулак»: камітэт, які пачаў дзейнасць 1 ліпеня 2013 года, сфарміраваны на базе Дзяржслужбы медсудэкспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі краіны. Экспертыза — адна з самых надзейных крыніц атрымання аб’ектыўных доказаў, яна адыгрывае вызначальную ролю пры вынясенні судовых рашэнняў, і менавіта ў новым фармаце максімальна якасна вырашаюцца задачы і рэалізуецца асноўная мэта ДКСЭ — забеспячэнне незалежнасці і павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасці.

    — Якія вынікі ўжо дасягнуты новай структурай?

    — За час існавання дзяржкамітэта карэнным чынам змянілася роля эксперта ў следчым працэсе і грамадзянскіх адносінах: толькі за мінулы год нашы супрацоўнікі ўдзельнічалі ў 102.154 аглядах месцаў здарэнняў, 23.445 следчых дзеяннях, 36.910 аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, 2.279 судовых пасяджэннях. Немалаважны станоўчы вынік — скарачэнне часу правядзення экспертыз: летась у тэрмін да 30 сутак іх выканана 308.921, звыш — толькі 4.834, што складае 1,5% ад агульнай колькасці. Пацвярджэнне эфектыўнасці рэфармавання — колькасны і якасны рост: у параўнанні з 2013 годам праведзена на 37,6% больш судова-медыцынскіх, на 23,2 — крыміналістычных, на 9,7 — судова-псіхіятрычных экспертыз, пры гэтым на 6,2% зменшылася колькасць паўторных экспертыз, ініцыяваных кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі, а па выніках паўторных экспертыз высновы першасных зменены толькі ў 25 выпадках — 0,0079%. Дарэчы, менавіта з моманту стварэння ДК сталі праводзіць экспертызу радыё-электронных прылад, якую раней не рабілі.

    — А як з наяўнасцю ў камітэта неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўмоў працы людзей, асабліва ў рэгіёнах?

    — Абнаўленне МТБ ідзе. Ужо працуюць хроматамаспектрометры — хімічная экспертыза разнастайных рэчываў, у тым ліку так званых “спайсаў”, зараз займае крыху больш за паўгадзіны. Рамантуюцца памяшканні, набываецца тэхніка для найбольш запатрабаваных экспертыз: камп’ютарна-тэхнічных, фанаскапічных і іншых. Аптымізавана штатная колькасць, для грамадзян на платнай аснове праводзіцца больш за 100 відаў даследаванняў, у іх ліку і генатыпаскапічныя — даход ДКСЭ за год склаў 13 мільярдаў рублёў. Атрыманыя грашовыя сродкі накіроўваюцца і на набыццё дарагога абсталявання, і на павышэнне зарплаты супрацоўнікаў. Зразумела, гэта лепшым чынам уплывае як на ўмовы, так і на вынікі працы, у тым ліку і ў рэгіянальных падраздзяленнях.

    Калі казаць канкрэтна пра Асіповіцкі міжрайаддзел ДКСЭ, у чый сектар уваходзіць і Клічаўскі раён, то ўмовы работы тут такія ж, як і ў іншых спецыялістаў камітэта: ёсць усе неабходныя матэрыялы і інструменты, нядрэнная прыборная база, якая дазваляе праводзіць дактыласкапічныя, трасалагічныя, тэхніка-крыміналістычныя, почырказнаўчыя, судова-медыцынскія экспертызы. Судова-генетычныя, судова-псіхолага-псіхіятрычныя, фанаскапічныя, пажарна-тэхнічныя, аўтатэхнічныя, камп’ютарна-тэхнічныя, экспертызы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў і г.д. праходзяць у абласных упраўленнях і сталіцы — іх правядзенне ў міжраённых аддзелах  проста нерэнтабельна. Зараз у аддзеле працуюць 4 атэставаныя супрацоўнікі, за год імі праведзена 457 экспертыз, больш за палову якіх складаюць дактыласкапічныя. Магчымасці будуць пашырацца: сёлета плануецца набыццё для патрэб аддзела легкавога аўтамабіля, замена састарэлых камп’ютараў і фотаапаратаў сучаснымі, а на вакантнае месца эксперта-крыміналіста прыйдзе выпускнік следча-экспертнага факультэта акадэміі МУС.

    Соф’я САВАЙТАН.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.