21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Асіпаўчаніна Васілія Чаропку адзначылі за добрасумленную працу

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Нядаўна Васілія Чаропку адзначылі нагрудным знакам “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” ІІІ ступені. Новая ўзнагарода зацверджана ў 2014 годзе, і Васіль Міхайлавіч першы з асіповіцкіх лакаматыўшчыкаў, хто яе ўдастоены.

    Хлапчуком ён нярэдка прыходзіў да пуцей, каб назіраць за магутнасцю і велізарнасцю цягнікоў, за тым, як яны, павольна набіраючы хуткасць, знікаюць дзесьці ў далечыні…

    Vasiliy-CHerepko

    — Можна сказаць, што вырас каля станцыі, — гаворыць машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо. — На сваёй малой Радзіме — пасёлку Татарка — жыў у пары соцень метраў ад чыгункі…

    Напачатку вывучыўся на памочніка машыніста, потым скончыў школу машыністаў. Сёння водзіць пасажырскія паязды ў накірунках Магілёва, Салігорска і Градзянкі. І за шмат гадоў працы ні разу не пашкадаваў, што вырашыў звязаць сваё жыццё з чыгункай, як калісьці зрабілі і яго бацькі.

    — Цяжкасцей хапае ў кожнай прафесіі, але галоўнае — адчуваць адказнасць. За тэхніку, за пасажыраў, за свае рашэнні. Іх, дарэчы, амаль заўсёды прыходзіцца прымаць імгненна, бо здараюцца выпадкі, калі ад якой секунды можа вельмі многае залежаць.

    Ёсць у поспеху і адваротны бок. Ненарміраваны графік, далёка не лёгкія ўмовы працы, фізічныя і маральныя нагрузкі — неад’емныя атрыбуты працы машыніста. Да ўсяго гэтага Васіль Чаропка ўжо прызвычаіўся і зараз не ўяўляе сваё жыццё без чыгункі. Што разумее і жонка, аб якой адзываецца з асаблівай пяшчотай: за доўгія сямейныя гады нават чыгуначную тэрміналогію вывучыла…

    З падзякай успамінае ён і былога машыніста Фесько:

    — Аляксандра Мікалаевіча лічу сваім настаўнікам. Перадаў асновы і веданне прафесіі, навучыў заўсёды спадзявацца толькі на сябе, трымаць галаву “халоднай” нават у экстрэмальных сітуацыях.

    Аб сабе Васіль Міхайлавіч гаворыць неахвотна, затое калі размова заходзіць аб працы, то даступна і проста тлумачыць усе тонкасці прафесіі. Сваім адказным стаўленнем да абавязкаў ён заслужыў аўтарытэт у калег.

    — Пра гэтага чалавека магу сказаць толькі самае добрае. Кампетэнтны, вопытны, сапраўдны прафесіянал. Яго часта прыцягваюць да выканання абавязкаў машыніста-інструктара, таму што, здаецца, дзякуючы вопыту, можа навучыць пачынаючых чыгуначнікаў нават з нуля, — характарызуе Чаропку намеснік начальніка лакаматыўнага дэпо Павел Дамброўскі.

    …Можа і зараз дзесьці ўздоўж чыгуначных пуцей які-небудзь хлапчук назірае за яго цягніком, знікаючым у далечыні?

    Алена МІНАКОВА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее