0 C
Осиповичи
Воскресенье, 28 февраля, 2021
Еще

    Медыцына ў Асіповічах: арыентацыя на чалавека

    Популярное

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    Бег — понятие всесезонное, и поклонникам данного вида спорта непогода не помеха. Несмотря на мороз и ветер, около полусотни мужчин решили принять участие в необычном забеге — с оголенным торсом. На старт вышли сотрудники РОВД, РОЧС, члены ОО "БРСМ" и другие любители активного отдыха. Дистанцию преодолели и юные спортсмены Тимофей Соколовский (7 лет), Михаил Яковюк (8 лет) и осиповичский аксакал легкой атлетики Борис Липский (79 лет).

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    У новым годзе ўсе арганізацыі падсумоўваюць вынікі работы за мінулы, плануюць работу наперад.

    Адбыўся такі сход і ў цэнтральнай раённай бальніцы — з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка, галоўнага ўрача абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера Віктара Вараб’ёва.

    Вынікі 2014 года падвёў галоўны ўрач Аляксандр Сільчанка. Ён адзначыў, што прымаюцца ўсе меры па ўкамплектаванні ўстаноў кадрамі. Летась прыбыла 17 маладых спецыялістаў, усе атрымалі жыллё і максімальныя надбаўкі па кантрактах.

    Дзякуючы прынятай Дзяржаўнай праграме па падтрымцы сям’і, у раёне паступова расце нараджальнасць. Выконваюцца мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя: па забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі, аптэкамі, брыгадамі хуткай дапамогі, транспартам, бальнічнымі ложкамі.

    Набыта многа сучаснага абсталявання. Праведзены рамонтныя работы адміністрацыйнага корпуса райбальніцы, раённай і стаматалагічнай паліклінік, Градзянскай і Карытненскай АУАП, Вяззеўскага ФАПа больш як на 1,4 мільярда рублёў. Акрамя таго, вяліся работы па капітальным рамонце абедзвюх паліклінік, Ялізаўскай і Дараганаўскай бальніц, Ясеньскай амбулаторыі.

    Летась у райбальніцы перапрафіліравана 10 коек з хірургічнага профілю ў траўматалагічны. На жаль, давялося закрыць фельчарска-акушэрскія пункты ў Асяродку і на станцыі Ясень. Хірургічны кабінет паліклінікі быў рэарганізаваны ў аддзяленне, урачэбныя амбулаторыі ў Ялізаве, Лапічах, Дараганаве і Татарцы ператварыліся ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.

    Ад пазабюджэтнай дзейнасці за год атрымана больш за 5,5 млрд рублёў, з іх ад платных медыцынскіх паслуг насельніцтву — 3,9 мільярда. Уведзены новыя віды паслуг у оталарынгалогіі і транспарціроўцы хворых у суправаджэнні медработніка. Экспарт паслуг склаў амаль 40 тысяч долараў.

    Што больш за ўсё хвалюе медыкаў? Што ў наяўнасці высокая анкалагічная запушчанасць. Што за год памерла 3 дзіцяці да года. Што напружанай застаецца сітуацыя па туберкулёзу. Гэтыя праблемы ў бліжэйшы час неабходна будзе абавязкова рашаць.

    2015 год для асіповіцкіх медработнікаў пройдзе пад дэвізам: «Пераможам рак разам!». У кароткія тэрміны будзе завершана арганізацыя мужчынскага агляднага кабінета з аснашчэннем яго апаратам для правя-дзення біяпсіі прадсталёвай залозы пад кантролем ультрагукавога абследавання. А для скрынінгу рака малочнай залозы будзе закуплены камп’ютарны мамограф. На парадку дня — арганізацыя якасных паралельных аглядаў пры першасным звароце пацыента па медыцынскую дапамогу, а таксама поўная лагістыка пацыента з анказахворваннем. Будзе разглядацца пытанне і арганізацыі хоспісных коек для аказання паліатыўнай дапамогі анкалагічным хворым.

    Для пашырэння пераліку платных медыцынскіх паслуг плануецца адкрыццё ліцэнзіі на іголкарэфлексатэрапію, эндаскапію, траўматалогію, імплантацыю зубных пратэзаў.

    Віктар Вараб’ёў станоўча ацаніў работу Асіповіцкай ЦРБ, але заўважыў, што на выніковай калегіі ўпраўлення адзначалася, што ў раёне самая высокая па вобласці ўдзельная вага выклікаў «хуткай дапамогі». Да яе звяртаюцца для купіравання астматычнага прыступу ці паніжэння тэмпературы, а з мэтай зняцця болю выклікалі за год больш разоў, чым, напрыклад, у сталіцы. Неабходна навучыцца набіраць «103» толькі ў самых крайніх выпадках.

    Выступалі і другія ўдзельнікі сходу. А самым прыемным момантам стала ўручэнне ўзнагарод лепшым. Ганаровую грамату ўпраўлення аховы здароўя ўручылі Раісе Акуліч, а Валянціна Сазанавец, Iнеса Сладзікава, Маргарыта Бондар заахвочаны грашовай прэміяй. Шэраг прадстаўнікоў медустаноў атрымаў граматы галоўнага ўрача, а Любоў Ёрш і Алена Дарашэвіч — Ганаровую грамату і Падзячнае пісьмо адпаведна з рук Аляксандра Пузіка. I кожнаму з узнагароджаных кіраўнік знайшоў добрыя словы пажаданняў.

    …Сход скончыўся, і людзі ў белых халатах разышліся па сваіх працоўных кабінетах. Каб працягнуць далейшую работу, як нацэліў галоўны ўрач, «не на паказальнікі, а на карысць кожнага чалавека».

    Iна ЗАСКЕВІЧ.

    Реклама

    Последнее

    Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

    Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.

    Год с COVID-19

    Коронавирус - это вирусная инфекция, которая вызывает выраженную интоксикацию организма и проблемы с дыхательной и пищеварительной системами.

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Лукашенко: главная задача на предстоящие месяцы — сформировать боеспособный спортивный «десант» в Токио

    Первоочередная задача для спортивной отрасли Беларуси на предстоящие месяцы - сформировать боеспособный спортивный "десант" в Токио. На это обратил сегодня внимание Президент Беларуси, президент Национального олимпийского комитета Александр Лукашенко на Олимпийском собрании НОК, передает корреспондент БЕЛТА.

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).