2.7 C
Осиповичи
Пятница, 26 февраля, 2021
Еще

    Дараганаўскі сельсавет: тэрыторыя агульнай адказнасці

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    Дараганаўскі сельсаветгэта 14 населеных пунктаў, 1.579 чалавек і 618 асабістых гаспадарак. На тэрыторыі размешчаны лясніцтва, вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа і школа мастацтваў, участковая і бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя, сельскія клубы ў Каўгарах і Радуцічах. 4 бібліятэкі і столькі ж магазінаў, пошта, комплекснапрыёмны пункт, філіял «ААБ Беларусбанк«, аптэка, чыгуначная станцыя, прыватнае прадпрыемства «Бросвил«, прыход Свята-Панцеляймонаўскай царквы.

    Daraganovo

    Жывуць людзі ў вялікіх і малых гарадах, перспектыўных і маланаселеных вёсках. У кожнага з іхсвой лёс і жыццёвая гісторыя, свае праблемы і радасці. Вось і са старшынёй Дараганаўскага сельсавета Тамарай Валадзько адправіліся ў падарожжа па ім, каб даведацца…

    Пра дбайных гаспадароў і добраўпарадкаванне

    Тут стала добрай традыцыяй штогод праводзіць агляд-конкурс на лепшы прысядзібны ўчастак, дом, вуліцу, у тым ліку і сярод маладых сямей. У мінулым годзе пераможцамі названы сядзібы Уладзіміра Карніцкага і Фёдара Вараб’я з Каўгароў, Ігара Мельніка, Раісы Васільевай, Уладзіміра Ерашэвіча, Уладзіміра Хамутоўскага з Радуціч. У іх вучыцца і моладзь. Так, сям’я Дар’і і Алега Карніцкіх з Краёў стала лідарам у раённым аглядзе, а затым прымала ўдзел і ў абласным. А вось самай добраўпарадкаванай вуліцай названа Садовая ў Радуцічах. Па ўсім відаць, што жывуць тут клопатам аб зямлі і дбаюць аб лепшым для роднай вёскі, якая летась адзначыла сваё 465-годдзе. Да гэтай даты быў прымеркаваны і конкурс на лепшы ветэранскі і дачны падворак. Многія пенсіянеры ператварылі свае ўчасткі ў астраўкі прыгажосці і чысцыні. А ўтульней і камфортней за іншых у дварах Таццяны Мельнік, Мікалая Ерко, Людмілы Сафонавай, Раісы Доўгаль, Вольгі Картун, Валерыя Багдановіча, Людмілы Картун, Анастасіі Літцэвай.

    Мясцовая ўлада стараецца зрабіць так, каб чысціня і акуратнасць захоўваліся кожным гаспадаром у любым населеным пункце. Бывае, што прыходзіцца і паўшчуваць: летась накіравана 88 прадпісанняў тым, хто не надта сябруе з парадкам. У полі зроку і барацьба з несанкцыянаванымі сметнікамі — за год іх ліквідавана 113. Непрыгляднасць вёскам надаюць безгаспадарчыя збудаванні, ад якіх паступова тут пазбаўляюцца: за год не стала 7 такіх пабудоў. Выпілілі 41 аварыйнае дрэва, прывялі ў належны стан 2 калодзежы. Асаблівы клопат надаецца месцам апошняга спачыну. Пафарбавана агароджа на 4 грамадзянскіх могілках, вядзецца догляд за 26 воінскімі пахаваннямі. З дапамогай земляка-  краязнаўцы Мікалая Майсейкі ўстаноўлена імя невядомага воіна-партызана, магіла якога знаходзілася ў Радуцічах — ураджэнца Глушчыны Яўгенія Клыгі, камандзіра аддзялення партызанскага атрада імя Шашуры 171-й брыгады імя Катоўскага. Цяпер на месцы яго пахавання новы помнік.

    Пра надзённае

    Даведацца аб тым, што хвалюе вяскоўцаў, дапамагаюць 5 сельскіх камітэтаў, куды ўваходзіць 26 чалавек, 11 з якіх надзелены паўнамоцтвамі стараст. Старшыня сельсавета прызнаецца, што без гэтых людзей працаваць было б значна цяжэй.

    Сёння на Дараганаўшчыне пражываюць 399 пенсіянераў, 2 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 230 адзінока пражываючых, 40 адзінокіх і 11 шматдзетных сем’яў. Шмат увагі ўдзяляецца менавіта гэтым людзям, аказваецца сацыяльная, гуманітарная, медыцынская дапамога. Самі яны таксама бываюць даволі актыўныя. Напрыклад, пры сельвыканкаме не першы год паспяхова працуе клуб «Залаты ўзрост».

     

    Пра святы і не толькі

    Летась дзве вёскі адзначылі свае дні нараджэння. У Краях — па ініцыятыве былога жыхара вёскі Анатолія Мухі, а ў падрыхтоўцы і правядзенні свята ў Радуцічах актыўны ўдзел прынялі дэпутаты сельсавета Наталля Мельнік і Алена Ерко. Запомнілася і «Свята дажынак» у верасні ў Каўгарах.

    Сябруюць тут і са спортам. Штогод праходзіць зімняя спартакіяда, у якой спаборнічаюць паміж сабой усе ўстановы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета.

    Пра планы блізкія і далёкія

    Па-ранейшаму пад пільнай увагай праца па добраўпарадкаванні і вырашэнні штодзённых праблем насельніцтва. Гэта знос безгаспадарчых будынкаў, аварыйных дрэў, рамонт дарог, могілак, вулічнага асвятлення і многае іншае, з чаго і складаецца работа мясцовага Савета.

    Реклама

    Последнее

    Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

    Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.

    Год с COVID-19

    Коронавирус - это вирусная инфекция, которая вызывает выраженную интоксикацию организма и проблемы с дыхательной и пищеварительной системами.

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Лукашенко: главная задача на предстоящие месяцы — сформировать боеспособный спортивный «десант» в Токио

    Первоочередная задача для спортивной отрасли Беларуси на предстоящие месяцы - сформировать боеспособный спортивный "десант" в Токио. На это обратил сегодня внимание Президент Беларуси, президент Национального олимпийского комитета Александр Лукашенко на Олимпийском собрании НОК, передает корреспондент БЕЛТА.

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).