9.4 C
Осиповичи
Суббота, 15 мая, 2021
Еще

    Да рэалій — рэальны падыход

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Лічаныя гадзіны застаюцца да таго часу, калі беларускі Прэзідэнт павіншуе свой народ з прыходам 2015 года, і кожны з нас, трымаючы бакал шампанскага, пажадае сябрам і блізкім ажыццяўлення самых запаветных мар.

    shukolovich— Вось толькі навагодні стол — з’ява разавая, а штодзённая будзённая работа — справа пастаянная, — падкрэслівае старшыня райвыканкама Пётр ШУКАЛОВIЧ. — I менавіта ад яе залежыць, як і чым будзе напоўнены той самы святочны стол у будучым.

    Рыхтуючыся да навагодніх урачыстасцей, мы звычайна прыгадваем самае адметнае, што адбылося ў адыходзячым годзе. I адназначна даць ацэнку 2014 году, пагадзіцеся, наўрад ці можна: штосьці ўдалося дасягнуць нават з перавыкананнем, але асобныя пазіцыі ўсё ж засталіся нявыкананымі. Напрыклад, не адно з нашых прамысловых прадпрыемстваў розных галін уласнасці, калектываў транспарту, сувязі, будаўнікоў і іншых галін сустракае Новы год з добрым настроем: за гадавыя вынікі людзям не сорамна. У наяўнасці немалыя зрухі да лепшага на вагонабудаўнічым заводзе, актыўна вядуцца будаўнічыя работы на мікрараёне “Чарняхоўскага” і новых малочнатаварных фермах у гаспадарках, па-ранейшаму трымае высокую марку якасці выпускаемай прадукцыі завод жалезабетонных канструкцый, які да ўсяго павялічвае свае вытворчыя магутнасці, няхай і не надта багата, але добраўпарадкоўваліся нашы вуліцы і населеныя пункты і г.д.

    Зразумела, у рэгіёне ўсе імкнуліся як мага лепш справіцца з выкананнем прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння эфектыўнасці дзейнасці нашага народнагаспадарчага комплексу. На асаблівым кантролі знаходзілася выкананне заданняў па развіццю сеткі гандлю і грамадскага харчавання, узроўню беспрацоўя і росту заработнай платы, стварэнню новых рабочых месцаў і камерцыйных арганізацый. Рэальны сектар эканомікі стараўся мадэрнізаваць вытворчасць, павысіць якасць работ і паслуг, развіваць інвестыцыйную і знешнеэканамічную дзейнасць.

    Але сказаць, што ў плане дынамічнага развіцця зроблена ўсё магчымае, не магу. Таму яшчэ раз падкрэсліваю: прыбаўляць трэба кожнаму, па ўсіх напрамках развіцця. I ў будучым абавязкова ліквідаваць адставанне таму ж кансерваваму заводу і аўтаагрэгатчыкам, працаўнікам сельскай гаспадаркі і ялізаўскаму шклозаводу, другім.

    Год, з якім развітваемся, для Беларусі быў асаблівым: адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, адзначылі 70-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яшчэ і яшчэ раз кажу шчырыя словы ўдзячнасці нашым паважаным ветэранам за ўсё, што яны зрабілі і працягваюць па меры сіл і магчымасцей рабіць для нас зараз. Вялікі дзякуй вам, дарагія! Улада ніколі не забывалася пра вас і будзе і надалей старацца ва ўсім дапамагаць. Але галоўнае ўсім — моцнага здароўя!

    Насычаны год і наступны: прадстаяць выбары Кіраўніка дзяржавы, шэраг мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Айчыннай вайне.

    Якія галоўныя мэты развіцця рэгіёна ў 2015 годзе? Усё проста: павышэнне эфектыўнасці работы эканомікі, паляпшэнне дабрабыту людзей. Дзеля чаго трэба працягваць мадэрнізацыю дзеючых і ствараць новыя сучасныя вытворчасці, яшчэ актыўней прыцягваць замежныя інвестыцыі ў раён, мэтанакіравана развіваць знешнеэканамічную дзейнасць, фарміраваць эфектыўную сельгасвытворчасць, будаваць жыллё і паляпшаць яго якасць, павялічваць уклад малога бізнесу ў эканоміку, развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства, ашчадна ставіцца да ўсіх матэрыяльных затрат, энергарэсурсаў і бюджэтных сродкаў.

    На сесіі раённага Савета дэпутатаў асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны днямі зацверджаны. Яны складаныя, але ўсе лічбы зыходзяць з магчымасцей нашай эканомікі, і пры належнай аддачы кожнага рэальныя для выканання, бюджэт забяспечыць жыццядзейнасць і далейшае развіццё ў будучым. Як адзначыў Прэзідэнт краіны, у Беларусі дастаткова моцы, каб прайсці цяперашні перыяд, які даволі няпросты. Таму ад усіх нас і патрабуецца працаваць з поўнай адказнасцю, да ўсяго адносіцца сумленна, пагаспадарску.

    Шчыра віншую ўсіх з навагодне-каляднымі святамі і жадаю толькі дабра, моцнага здароўя, новых творчых поспехаў. З Новым годам вас, паважаныя сябры, з новым шчасцем! Усяго самага добрага, мірнага, плённага і шчаслівага!

    Запісаў Віталь КУЛАКОЎ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.