7.2 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Завадскія клопаты ў Асіповіцкім раёне

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    Для СЗАТ “Шклозавод Ялізава” гэты год выдаўся цяжкім: прадпрыемства сутыкнулася з сур’ёзнымі тэхнічнымі праблемамі, з-за кан’юнктурных ваганняў рынку спатрэбілася ўносіць сур’ёзныя змены ў структуру выпускаемай прадукцыі. Узгаданыя збоі рабочага рытму прывялі да адчувальнага падзення вытворчых паказчыкаў. Складанасці пасёлкаўтвараючага прадпрыемства тут успрымаюцца востра, таму да ўдзельнікаў карэспандэнцкага “дэсанту” падыходзіў не адзін мясцовы жыхар з амаль аднолькава сфармуляванай просьбай: “Абавязкова раскажыце ў “раёнцы”, што робіцца на нашым заводзе!”

    Сённяшні генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Шнэк — раней ён быў намеснікам — аб важкасці грузу, які ўзвальвае на свае плечы, ведаў выдатна. Аднак зрабіў, як у той прымаўцы: “Не вельмі хочацца быць героем, аднак выбару ж няма”. Словам, за поспех прадпрыемства, якое, бадай, з самага пачатку свайго існавання развівалася пры яго непасрэдным удзеле, новы дырэктар збіраецца змагацца не шкадуючы сіл, часу і нерваў. Зразумела, не ў самоце: акцыянеры і работнікі — усе зацікаўлены ў тым, каб шклозавод працаваў прыбыткова, так што кіраўніку ёсць на каго абаперціся.

    Добрыя навіны ўжо ёсць. Па словах Аляксандра Уладзіміравіча, выдатна працуе новае абсталяванне па выпуску бутэлек, якое зманціравана ў цэху № 2. Калі раней тут можна было вырабляць толькі круглыя пляшкі, то зараз абмежаванняў па форме няма. Да таго ж, істотна ўдасканалена сістэма кантролю якасці. Узгаданыя навацыі даюць магчымасць атрымліваць выгадныя заказы на разнастайную эксклюзіўную шклатару, якой айчынным вытворцам якасных алкагольных напояў патрабуецца ўсе болей.

    steklozavod-elizovo

     Днямі, пасля амаль паўгадавога прастою, была ўзноўлена работа  4-га цэха — ключавой вытворчай адзінкі прадпрыемства. Падзеі развіваліся так: 22 чэрвеня пры планавым тэхабслугоўванні шклаварнай печы выявіліся крытычныя дэфекты, з якімі яе далейшая эксплуатацыя стала немагчыма. Печ давялося тэрмінова спыняць, хаця катэгорыя “хуткасць” для гэтага складанага працэсу дастаткова ўмоўная: вялізную канструкцыю з рабочай тэмпературай 1500°С так проста не выключыш. Калі ў чымсьці парушыць жорстка рэгламентаваную і разлічаную на тры тыдні працэдуру ахалоджвання, печ можа разбурыцца ад узнікнення тэмпературных дэфармацый.

    Як высветлілася, прычынай форс-мажорнага спынення сталі прымененыя падчас апошняга планавага рамонту канструкцыйныя матэрыялы, характарыстыкі якіх не адпавядалі прадугледжаным у кантракце ўмовам вогне-трываласці. У выніку печ адпрацавала ўсяго 4 гады, хаця павінна была пратрымацца амаль у 1,5 раза болей. Пастаўшчыкам-халтуршчыкам завод прад’явіў прэтэнзію, аднак упушчаны з-за вымушанага паўгадавога прастою даход гэтая мера наўрад ці кампенсуе.

    Рамонт печы вёўся ў максімальна магчымым тэмпе і за ўласныя сродкі завода: у сённяшніх эканамічных умовах губляць час і браць банкаўскі крэдыт для шкларобаў — празмерная раскоша.

    Дарэчы, пра эканоміку. Паступовае, але няўмольнае падаражанне энерганосьбітаў і, адпаведна, рост сабекошту прадукцыі, паставілі прадпрыемства перад малапрыемным выбарам: працягваць стаўшы стратным выпуск слоікаў ёмістасцю ад 1,5 да 3 літраў на існуючых малааўтаматызаваных, неэканамічных і вузкаспецыялізаваных устаноўках альбо спыніць на некаторы час нерэнтабельны цэх № 1 і правесці радыкальную замену састарэлага абсталявання на сучаснае, значна больш эфектыўнае. Зразумела, другі шлях адзіна правільны, аднак зачыніць цэх азначае пакінуць без работы яго персанал — каля 200 чалавек. Таму рашэнне аб правядзенні ўзгаданай мадэрнізацыі далося вельмі цяжка.

    Кіраўніцтва завода зрабіла ўсё магчымае, каб мінімізаваць наступствы непапулярнай меры: выслабаненым работнікам прапанавалі вакантныя пасады ў іншых цэхах і падраздзяленнях, каго магчыма — адправілі на заслужаны адпачынак. Уважліва сачылася, каб пад скарачэнне не патрапілі сем’і: для мужа ці жонкі абавязкова знаходзілі новае месца на заводзе. Аднак, ня-гледзячы на прымаемыя меры, каля 60 работнікам усё ж давядзецца звольніцца. Пакуль яны занятыя няпоўны рабочы тыдзень, і для завадчан перадпенсіённага ўзросту такі варыянт у цэлым прымальны, бо дазваляе пратрымацца да выхаду на заслужаны адпачынак.

    Аднак гэта яшчэ не ўсе праблемы, якія пацягнула за сабой спроба павысіць рэнтабельнасць вытворчасці. Справа ў тым, што пасля правядзення мадэрнізацыі 1-га цэха — яе завяршэнне запланавана на канец 2015 года — сюды зноў спатрэбяцца кадры. I ўжо сёння відавочна, што мясцовымі работнікамі атрымаецца закрыць не больш 60 працэнтаў новых вакансій: якасныя працоўныя рэсурсы Ялізава практычна вычарпаныя…

    Пакуль невядома, як справіцца з гэтым, аднак час на вырашэнне пытання ёсць. Як і пэўная аптымістычная тэндэнцыя: усе складанасці, якія паўставалі перад шклозаводам раней, калектыў пераадольваў паспяхова.

    Зміцер КАЛЯДА.

    1 КОММЕНТАРИЙ

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.