9.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    Насустрач 70-годдзю Вялікай Перамогі

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі доўгі час вядзе мэтанакіраваную пошукавую работу пад дэвізам: “Імёны вайны. Дапоўнім кнігу “Памяць”. У выніку такой дзейнасці становяцца вядомымі многія новыя імёны герояў-землякоў.

    Увесь сабраны матэрыял быў абагульнены і склаў аснову першага выпуску нарыса “Вяртаюцца да нас салдат імёны: Новыя імёны сыноў Айчыны — ураджэнцаў Асіповіцкага раёна”. Гэта тыя некалькі прозвішчаў і подзвігаў, якія не атрымалі шырокай вядомасці, але ад гэтага не сталі менш дастойнымі аповеду, бо праяўленая сіла духу змагароў заслугоўвае таксама памяці нашчадкаў.

    Першая частка нарыса называецца “Яны вярнуліся пераможцамі”, а гаворка ідзе пра разведчыка партызанскага 210-га атрада імя І.В.Сталіна Леаніда Уладзіміравіча Гаўруковіча, родам з Градзянкі; Адама Канстанцінавіча Стэльмаха, камісара Багушэўскай партызанскай брыгады з Лазовага і многіх іншых.

    Другая частка нарыса — “Загінуўшыя воіны-землякі”. У інтэрнэце, на сайце “Мемарыял“ атрымалася знайсці спісы з імёнамі многіх прапаўшых землякоў. Гэта Рыгор Антонавіч Белахвостаў з вёскі Хімное, Павел Іванавіч Доўгаль з Асіповіч і шмат іншых.

    Праца будзе працягвацца. Да 70-годдзя Вялікай Перамогі неабходна ўстанавіць калі не лёс, то хаця б імя кожнага воіна, каб аддаць доўг памяці абаронцам Айчыны.

    Валянціна ЛОГВІН, бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее