-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    ААТ “Рыбгас “Свіслач” пачаў “перасяленне” рыбы з нагульных у зімавальныя сажалкі

    Популярное

    ryibhoz-svisloch

    Справа гэта даволі простая, аднак карпатлівая і цяжкая: асноўныя аперацыі па адлову вядуцца ўручную. З сажалак паступова спускаецца вада, пасля чаго па іх працягваецца сетка. Улоў з яе спецыяльнымі чарпакамі пагружаюць у цыстэрну, перавозяць на сарціровачную станцыю, дзе рыба размяркоўваецца па памерах і пародах.

    Каб аблавіць адну сажалку, гэтыя аперацыі паўтараюцца некалькі дзясяткаў разоў. Усяго ж трэба вылавіць рыбу з 13 вадаёмаў, так што восеньская пуціна для работнікаў рыбгаса — час вельмі напружаны.

    Па меркаванні кіраўніцтва прадпрыемства, сёлетні “ўраджай” не рэкордны, але і не дрэнны. Дакладна ацаніць яго памеры пакуль немагчыма, аднак пастаўкі ў гандлёвую сетку запланаваных на гэты сезон 450 тон карпа, амура, таўсталобіка і шчупака рыбгас хутчэй за ўсё здолее забяспечыць.

    Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее