4.7 C
Осиповичи
Понедельник, 18 октября, 2021
Еще

    Смецце вакол нас

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Бытавое смецце, дакладнейадыходы жыццядзейнасці чалавека ўяўляюць сабой настолькі значны фактар уплыву, што аб’ёмы іх утварэння, месцы захавання ды метады перапрацоўкі ўлічваюцца нават пры планаванні вайсковых аперацый. Сапраўды, няцяжка ўявіць, як паўплывае на маральны дух і працаздольнасць жыхароў буйнога прамысловага цэнтра разбурэнне, напрыклад, яго каналізацыйнай сістэмы…

    Аднак не будзем аб сумным, пяройдзем лепш да актуальнага.

    Гарадскі палігон цвёрдых бытавых адыходаў наблізіўся да праектнага запаўнення два гады назад. ДУКВП “Райсэрвіс”, пад чыім наглядам знаходзіцца галоўны сметнік раёна, своечасова пачаў падрыхтоўку да яго пашырэння. Рэканструкцыя асіповіцкага сметніка была ўнесена ў абласны план будаўніцтва, своечасова падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя, і ў 2013 годзе пачаліся земляныя работы.

    Падобныя аб’екты камунальнай інфраструктуры адносяцца да найбольш прыярытэтных, таму чакалася, што грошы будуць выдзяляцца своечасова, аднак за мінулы год фінансаванне склала толькі каля 20% ад запланаванага. Сёлета сродкі на працяг будаўніцтва — а трэба яшчэ каля 7,5 мільярда рублёў — не выдзяляліся наогул, і пакуль няма асаблівай упэўненасці, што гэтая сума будзе хутка атрымана.

    Смецце ж тым часам працягвае паступаць на ўжо небяспечна перагружаны “стары” палігон, які сёння ўяўляе піраміду плошчай у некалькі гектараў і вышынёй з чатырохпавярховы дом. Па словах дырэктара “Райсэрвіса” Аляксандра Маслава, ужо напачатку зімы заезд машын-смеццявозаў на вяршыню гэтай піраміды стане праблематычным з-за стромкасці яе схілаў, таму не выключана, што кантэйнеры ЦБА давядзецца разгружаць у яе падножжа і зацягваць іх змесціва ўверх бульдозерамі. Аднак нават такім экстрэмальным — і значна больш дарагім, чым звычайны — спосабам транспарціроўкі смецця можна будзе карыстацца не вельмі доўга.

    Крайні тэрмін уводу ў эксплуатацыю новай пляцоўкі для захавання бытавых адыходаў — канец 2015 года. Калі да азначанага часу стратэгічна-важная новабудоўля не будзе завершана, раён сутыкнецца з зусім не рытарычным пытаннем: “Што рабіць са смеццем, якога кожны дзень утвараецца да              200 кубаметраў?”

    Камунальнікі, эколагі і раённая адміністрацыя сёння шукаюць спосаб нейтралізацыі ўзгаданай праблемы, і, па ўсёй верагоднасці, востра неабходныя грошы ўсё ж будуць выдзелены. А паралельна ўдалося зрабіць сур’ёзны крок у яшчэ адным актуальным накірунку “смеццевага” пытання. Днямі стала вядома, што Асіповічы ўнесены ў спіс з сямі гарадоў Магілёўшчыны, дзе да канца года пабудуюцца станцыі сарціроўкі ЦБА.

    Кожная з гэтых станцый будзе стварацца пад спецыфічныя патрэбы канкрэтных карыстальнікаў — такі індывідуальны падыход павінен павялічыць эфектыўнасць выдзялення другасных рэсурсаў з адкідаў змешанага складу. Разам з дзеючай сёння лініяй дасарціроўкі, якая апрацоўвае кантэйнеры раздзельнага збору ЦБА, сарціровачная станцыя здолее перабіраць да 35% ад усяго ўтвараемага аб’ёму бытавых адыходаў.

    Агляд апошніх падзей на “смеццевым фронце” будзе няпоўным без узгадання нечаканых складанасцей, якія выклікала ў камунальнай службы спроба паўторнага ўжывання глебы, што застаецца на буракапрыёмным пункце пасля адпраўкі караняплодаў на цукровы завод. Гэты грунт і сам па сабе ўрадлівы і да таго ж утрымлівае немалую колькасць уключэнняў арганікі — кавалкаў салодкіх караняплодаў, таму яго прымяненне для патрэб азелянення населеных пунктаў мае рацыю.

    Аднак не ўсё так   проста. Рэшткі буракоў пры перагніванні ўтвараюць настолькі спецыфічны пах, што карыстацца ўзгаданым грунтам пакуль магчыма толькі ў вельмі абмежаваных аб’ёмах і пераважна падалей ад “спальных” кварталаў, паркаў і іншых мясцін агульнага карыстання…

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе стартовала кампания иммунизации населения против гриппа, которая продлится по 1 января 2022 года

    Подготовьтесь к сезонному подъему  заболеваемости гриппом заранее! Ежегодная вакцинация против гриппа — одно из глобальных и наиболее эффективных профилактических мероприятий. Сегодня особенно важно не допустить...

    Поддержка материнства и детства – один из национальных приоритетов Беларуси

    Поддержка материнства и детства в Беларуси включает обеспечение необходимых условий труда, медицинское сопровождение беременных женщин, предоставление социальных отпусков, выплата пособий и др. По информации Министерства труда и соцзащиты Республики Беларусь, в текущем году расходы на выплату пособий составят порядка 2,5 млрд. рублей. Они выплачиваются на 440 тысяч детей или каждого четвертого ребенка в стране.

    Новые точки на карте “огненных деревень”

    В рамках проекта "Электронная книга "Память" сформирована региональная база данных "Огненные деревни Осиповичского района", которая включает 83 населенных пункта, полностью или частично уничтоженных в годы Великой Отечественной войны. За основу ее создания взята республиканская база данных "Сожженные деревни", которая была представлена к 70-летию Хатынской трагедии (март 2013 года) и сейчас доступна на сайте Национального архива Республики Беларусь.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі РАУС з незаконнага абароту канфіскавана адна незарэгістраваная дробнакаліберная вінтоўка і 95 патронаў да яе; у індывідуальных уладальнікаў агнястрэльнай зброі — паляўнічы карабін, 5 гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў, 1 газавы пісталет (за парушэнне правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі). Індывідуальнымі ўладальнікамі зброі здадзена на знішчэнне 2 карабіны і 4 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы. Грамадзянамі добраахвотна здадзены 4 незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 125 патронаў.

    Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

    З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?