4.7 C
Осиповичи
Понедельник, 1 марта, 2021
Еще

    Якасць жыцця жыхароў Асіповіччыны — на еўрапейскі ўзровень

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Унікальнасць прадпрыемства ў тым, што яно адначасова здабывае, апрацоўвае, транспартуе і самастойна рэалізуе сваю прадукцыю. У канчатковым выніку прымае ад спажыўцоў адпрацаваны прадукт і вяртае ў прыродаахоўнае асяроддзе без шкоды для яго. Асноўная ж дзейнасць звязана з эксплуатацыяй водаправодна-каналізацыйнай сістэмы горада і раёна, тэхнічным абслугоўваннем прыбораў уліку, кантролю і рэгулявання расходу вады.

    Шляхі і магчымасці дасягнення высокага эканамічнага эфекту ад дзейнасці прадпрыемства вядомы дырэктару ДУКВП «Водаканал» Ігару ТРАЦЯКУ.

    Што, на Вашу думку, з’яўляецца крытэрыем паспяховасці?

     — Адзін з асноўных паказчыкаў дзейнасці — прыбытак. Максімізаваць яго можна, знізіўшы выдаткі на вытворчасць і сабекошт прадукцыі. Працуем у гэтым кірунку пастаянна. Напрыклад, у 2013 годзе замянілі на пяці каналізацыйных помпавых станцыях у сельскай мясцовасці абсталяванне на менш энергаёмістае, усталявалі частотна-рэгуляваныя электрапрывады на артэзіянскіх свідравінах у Сасновым, Жорнаўцы, Ясені і Дараганаве. Эканомія электраэнергіі —  106 мільёнаў. Знізілі ў сярэднім на 5% удзельныя нормы расходу электраэнергіі — выканалі паказчык па энергазберажэнні і сэканомілі 327 мільёнаў рублёў.

     — Гэта значыць, асноўны прыбытак складваецца дзякуючы эканоміі?

     — Павысіць прыбытак атрымоўваецца не толькі эканоміяй энергарэсурсаў. Амаль 40 мільярдаў — 49% агульнага аб’ёму выручкі — зарабіла прадпрыемства аказаннем дадатковых паслуг, у асноўным — на агульнабудаўнічых работах па ўзвядзенні будынкаў падрадным спосабам. Будаўніцтва станцыі абезжалезвання і вода-праводна-каналізацыйных сетак, рэканструкцыя і капітальны рамонт ачышчальных збудаванняў праводзіліся гаспадарчым спосабам. Такім чынам, «Водаканал» упэўнена заяўляе пра сябе і ў будаўнічай сферы.

    yackovskiy
    Старшы майстар участка па рамонце тэхналагічнага абсталявання ІВАН ЯЦКОЎСКІ

     — Як распараджаецеся заробленым?

     — Частку сродкаў уклалі ў абнаўленне тэхнікі і абсталявання: важным набыццём мінулага года стала ўніверсальная вакуумная машына КО-560. Доля абнаўлення склала 70%, і на дасягнутым узроўні абнаўлення транспартнага цэха плануем не спыняцца. Нямала ўкладваем і ў сацыяльную абароненасць членаў калектыву.

     — А падрабязней?

     — Радуе, што летась на 155,9 працэнта вырасла заработная плата, маем магчымасць прадастаўляць сацыяльныя паслугі і льготы, матэрыяльна стымуляваць лепшых работнікаў, якіх у нас нямала.

     — Каго можаце вылучыць асобна?

     — Вядома, Івана Яцкоўскага. Яго агульны працоўны стаж 39 гадоў. Пачынаў у нашай арганізацыі ў 2002 годзе слесарам-рамонтнікам на ўчастку водаправода. Зараз ён старшы майстар участка па рамонце тэхналагічнага абсталявання. Гэта спецыяліст вопытны і ініцыятыўны, які ўмее правільна арганізаваць працу падначаленых, вельмі патрабавальны да дысцыпліны, але пры гэтым заўсёды спагадлівы да людзей. Дзякуючы аператыўнай і якаснай працы ўчастка, які ўзначальвае, у горадзе і раёне не дапускаецца працяглых перабояў водазабеспячэння.

    Хачу адзначыць і высокакваліфікаванага машыніста экскаватара 5 разраду ўчастка транспарту Вячаслава Сашчэку. Сумленны і добразычлівы чалавек. Умее ствараць абстаноўку зацікаўленасці ў якасным выкананні заданняў ва ўсіх, хто працуе побач. Усё робіць якасна, у тэрмін. За мінулы год выканаў вельмі значны аб’ём земляных работ на аб’ектах будаўніцтва.

    sascheko
    Машыніст экскаватара 5 разраду ўчастка транспарту Вячаслаў Сашчэка

    Усё ў калектыве залежыць не толькі ад фінансавага становішча, але і ад добрасумленнай працы кожнага работніка, такой, як у Яцкоўскага і Сашчэкі. Менавіта кваліфікаваны падбор кадраў, сталасць і згуртаванасць маюць велізарную ролю ў дасягненні пастаўленых мэт.

     — Падзеліцеся планамі на будучыню? Чаго чакаць жыхарам Асіповіччыны ад «Водаканала»?

     — Спыняцца на дасягнутым не збіраемся. Асноўнымі задачамі і напрамкамі на 2014 год з’яўляюцца развіццё камунальнай інфраструктуры населеных пунктаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, павышэнне ўзроўню тэхнічнай эксплуатацыі сетак і збудаванняў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, пастаянная работа па зніжэнні выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, правядзенне работ на аснове ўкаранення прагрэсіўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, далейшае ўмацаванне фінансавага стану прадпрыемства і, адпаведна, павышэнне дабрабыту работнікаў.

    Для рэалізацыі вызначанага неабходна выканаць яшчэ большы аб’ём работ. У прыватнасці, будаўніцтва станцыі абезжалезвання, якая з’яўляецца і нашым найважнейшым праектам, і ўсяго раёна, будаўніцтва новых водаправодных і каналізацыйных сетак і збудаванняў. Гэтыя мерапрыемствы ўключаны ў Дзяржаўную праграму «Чыстая вада», запланаваны ў плане мадэрнізацыі прадпрыемства на 2013-2015 гады і паэтапна выконваюцца. Упэўнены, што рэалізацыя іх будзе спрыяць набліжэнню якасці жыцця насельніцтва да еўрапейскага ўзроўню сацыяльных стандартаў.

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко: надо выработать в глобальном плане политику ценообразования

    Надо выработать в глобальном плане политику ценообразования. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня, принимая с докладом председателя Комитета государственного контроля Беларуси Василия Герасимова, передает корреспондент БЕЛТА.

    7 и 8 марта отменяются и назначаются рейсы некоторых региональных поездов

    7 и 8 марта отменяются поезда региональных линий экономкласса, следующих через Слуцк. Об этом «Кур'еру» сообщили в билетной кассе станции «Слуцк».

    Данилович: белорусам необходимо принять активное участие в опросе по определению даты Дня народного единства

    Белорусам необходимо принять активное участие в опросе по определению даты Дня народного единства. Об этом сказал корреспонденту БЕЛТА ректор Академии управления при Президенте Беларуси Вячеслав Данилович.

    Бобруйская «Белшина» передала имущество филиала «Белшина-агро» вновь созданному сельхозпредприятию

    Бобруйское ОАО «Белшина» уведомило о прекращении деятельности сельскохозяйственного филиала «Белшина-агро» в Осиповичском районе. Такое решение принято наблюдательным советом акционерного общества, сообщили на предприятии.

    Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

    Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.