3.1 C
Осиповичи
Четверг, 25 февраля, 2021
Еще

    Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

    21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

    В январе отделом ЗАГС Осиповичского райисполкома зарегистрированы новорожденные:

    В городе Осиповичи: Мария Бохонок, Михаил Швед, Виктория Рудакова, Анастасия Жук, Марк Романов, Ксения Казмерчук, Валерия Пацкевич, Кирилл Суханосов, Тарас Ананич, Иван Лагунов, Артемий Соловьев, Ярослав Шолохов, Тимофей Леонович, Мирослава Болошенко, Михаил Лапиков, Антон Русакович, София Пивовар.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    “Гаворка — адзежа душы”

    21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне гэтага дня спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу, і ва ўсіх нашых установах адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.

    Сорак чатыры настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з 22 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Асіповіччыны нясуць вучням жывое, матчына слова. У 10 з іх выкладанне ўсіх прадметаў вядзецца па-беларуску наогул, у адзінай у Магілёўскай вобласці беларускамоўнай гімназіі сама атмасфера беларускамоўнага асяроддзя садзейнічае развіццю ў вучняў цікавасці да роднай мовы; у 20 установах адукацыі праводзяцца факультатыўныя заняткі па беларускай мове сярод вучняў 5-11 класаў.

     Актыўны ўдзел прымаюць нашы вучні ў творчых, навукова-даследчых конкурсах, алімпіядах па беларускай мове і літаратуры. Па выніках другога конкурсу творчых і навукова-даследчых вучнёўскіх работ, прапанаванага ўстановай “Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Дыпломамі III ступені былі ўзнагароджаны вучні гімназіі (настаўнікі Саковіч Г.П., Падвойская Л.А.), СШ № 4 (Музычына Н.Г.), Жорнаўскай СШ (Быц Н.А., Жук А.У.), Ялізаўскай СШ (Быкава Г.В., Мурог А.В.), Ясенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (Трухан Г.А.), а аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — Дыпломам.

    Пераможцамі рэспубліканскага конкурсу творчых праектаў “Мая мова, мая культура, я” сталі вучні Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (кіраўнік Караленя Ж.С.), Жорнаўскай СШ (Быц Н.А.), Татаркаўскай СШ (Кунцэвіч Т.А.). Па выніках конкурсу творчых работ “Майстроў беларускіх дзівосы” лепшыя былі надрукаваны ў газеце “Пераходны ўзрост”. Сярод іх публікацыі Анастасіі Астаповіч “Шэдэўры мастацтва, вышытыя крыжыкам” (Дараганаўскі ВПК дзетсад-сярэдняя школа) і Вольгі Тарноўскай “Дзіўныя рэчы сваімі рукамі” (СШ № 3).

    У красавіку 2013 года ўпершыню праходзіла абласная дыстанцыйная    алімпіяда па беларускай мове, і на ёй Дыпломы II і III ступеней атрымалі гімназісты (кіраўнік Ганчаронак Н.Г.). А вочная абласная міні-алімпіяда, якая праходзіла ў лістападзе, стала паспяховай для вучняў Ялізаўскай і сярэдняй школы № 3, якія заваявалі Дыпломы II і III ступеней (Быкава Г.В. і Тарноўская А.У.).

    Вельмі добра, калі вучні самі з’яўляюцца ініцыятарамі ўдзелу ў конкурсах. Так, 9-класнік Ялізаўскай СШ Павел Бушкоў узнагароджаны Дыпломам III ступені ў першым беларускамоўным анлайн-конкурсе відэаролікаў “Крок наперад”, які праходзіў у снежні — за зняты відэаролік на ўласны верш “Ты размаўляй са мной па-беларуску”.

    Дарэчы, ён і Настасся Ляшчынская паспяхова выступілі на 3 этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: у навучэнкі гімназіі Дыплом III ступені (настаўнік Ганчаронак Н.Г.), у Паўла — Ганаровая грамата (Быкава Г.В.).

    Зусім нядаўна прайшоў чарговы раённы конкурс навукова-даследчых работ лінгвістычнага напрамку, на які было прадстаўлена 17 работ, з якіх 9 — выкананых па-беларуску. Лепшымі, па меркаванні журы, прызнаны пяць, тры з іх — на беларускай мове: вучняў СШ № 4 (кіраўнік Якаўлева I.В.), Свіслацкай СШ (Жук А.А.) і Дараганаўскага ВПК дзетсад-сярэдняя школа (кіраўнік Тамашоў М.В.).

    Нельга не адзначыць і такі прыемны факт: відэаўрок біялогіі на беларускай мове настаўніцы гімназіі Маціеўскай Ж.А. атрымаў высокія балы на раённым конкурсе “Настаўнік года-2014”, а па выніках адборачнага этапу ў вобласці Жанна Аляксандраўна стала фіналістам конкурсу.

    Словам, у нашых установах агульнай сярэдняй адукацыі стараюцца працэс навучання ладзіць такім чынам, каб адным з галоўных напрамкаў у рабоце настаўніка стала фарміраванне сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

    Вольга КУР’ЯНОВIЧ,

    метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

    Каб жыла беларуская мова

    Мова — духоўны скарб народа. Яна адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення, маральна-этычныя i эстэтычныя нормы. I беларусам варта клапаціцца аб захаванні і развіцці сваёй мовы: без яе няма нацыянальнай культуры, а без культуры — няма нацыі.

    Менавіта з мэтай абуджэння цікавасці і любові да роднай мовы і літаратуры, пашырэння чытацкага попыту на яе нашымі бібліятэкамі арганізуюцца шматлікія мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай кнігі, роднай мовы. У тым ліку штогод — прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы: разнастайныя выставы, прэзентацыі новых кніг, літаратурна-музычныя кампазіцыі, гадзіны беларускай мовы. Ва ўсіх бібліятэках раёна прайшла інфармацыйна-пазнавальная акцыя “Пісьменнікі, аб якіх сёння гавораць”, мэта якой — знаёмства з новымі імёнамі і творамі літаратурнага  Алімпу, у тым ліку беларускімі, Дзень беларускага пісьменства і друку “Промні асветніцтва не гаснуць”. Бібліятэчная сетка прымала актыўны ўдзел у абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, і выстава матэрыялаў “Вялікія пісьменнікі малой Радзімы” была адзначана Дыпломам II ступені.

    У 2013 годзе ў бібліятэках Асіповіччыны шмат увагі надавалася папулярызацыі літаратурнага краязнаўства свайго краю. Нашы наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з творчасцю ўраджэнцаў раёна і літаратараў, якія пішуць аб ім. Сярод іх — пісьменнікі і паэты, якія друкуюць свае творы на беларускай мове: Людміла Хейдарава-Паўлікава, Лёля Багдановіч, Анатоль Тамашэўскі, Віктар Хурсік, Васіль Шабалтас і інш. Аб іх творчасці можна даведацца, пазнаёміўшыся з краязнаўчым нарысам “Літаратурная карта Асіповіччыны”, метадычнымі рэкамендацыямі з серыі “Зарунела літаратурная ніва на зямлі Асіповіцкай”, цыклам літаратурных радыёпартрэтаў “Постаці літаратурнага Алімпу”. Адбыліся таксама прэзентацыі твораў мясцовых аўтараў, якія былі выдадзены цэнтральнай раённай бібліятэкай.

    Гарадской дзіцячай бібліятэкай рэалізаваны праект па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры “Далучыся да роднага слова”. У яго межах праводзіліся літаратурныя чытанні, кніжныя хіт-парады, відэападарожжы, гадзіны паэзіі “На агеньчык да юбіляра” па творчасці беларускіх літаратараў, сустрэчы з айчыннымі пісьменнікамі. Яркі прапагандыст беларускай мовы і літаратуры ў мясцовых школах, дзіцячых садках і ўстановах культуры раёна — узорны лялечны тэатр бібліятэкі “Ялінка”.

    Але на дасягнутым нельга спыняцца, і ў 2014 годзе мерапрыемствы па папулярызацыі роднай мовы будуць працягвацца. У планах бібліятэк раёна — цыкл мерапрыемстваў паэтычнага калейдаскопа “Паэзія заўсёды непаўторна”, літаратурнай арбіты “Адкрываю, як свет, нанова, беларускае роднае слова”, дэкада літаратурных сюрпрызаў па творчасці беларускіх літаратараў “Маіх радкоў няма без Беларусі”. I яны зноў адкрыюць перад нашымі чытачамі новыя багацці мілагучнай і прыгожай матчынай мовы.

    Зоя ПЫШНАЯ,

    загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

    Реклама

    Последнее

    «За безопасное пользование электрической энергией и газом в быту»

      С начала года осложнилась обстановка с пожарами и гибелью людей на них. За период с 01.01.2021 по 22.02.2020 в Могилевской области произошло 162 пожара, на которых погибло 37 человек.

    Осиповичский РОЧС рассказывает о правилах безопасности детей дома

    Для того, чтобы обеспечить безопасность ребёнка взрослым необходимо предпринять ряд мер и строго придерживаться основных требований безопасности. Именно от обученности и опыта в большей степени зависит способность людей к безопасному существованию в окружающей среде.

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям напоминает: неосторожное обращение с огнем является самой распространенной причиной возникновения пожара!!!

    По состоянию на 19.02.2021 в Осиповичском районе произошел 1 пожар по причине неосторожного обращения с огнем, гибели людей на пожаре не зарегистрировано, (за 2020 год произошло 15 пожаров, погибло 6 человек).

    Встреча Лукашенко и Путина продолжалась более шести часов. Что обсуждали президенты в Сочи?

    Главные темы, которые обсудили лидеры двух стран: функционирование налоговой системы; вопросы кооперации в ВПК, усиление совместных оборонных систем; работа СМИ в современных условиях (информационное противоборство).

    Гололедица: будь внимателен и осторожен!

    Сложившиеся нестабильные погодные условия способствуют образованию гололедицы и создают повышенную травмоопасную ситуацию для населения. Специалистами районного центра гигиены и эпидемиологии осуществляется контроль за своевременным проведением противогололедных мероприятий организациями  района. Проводимые мониторинги свидетельствуют, что в неудовлетворительном состоянии находятся многие внутридворовые территории и проезды, а также пешеходные дорожки и улицы.