0.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 7 марта, 2021
Еще

    Споўнілася 70 гадоў з дня поўнага зняцця блакады Ленінграда

    Популярное

    Младший участковый инспектор милиции Виталий Лягуцкий в некотором смысле медийное лицо

    О нем писали многие СМИ, от республиканских до нашей "районки", сюжеты о молодом человеке показывали телеканалы. Повод более чем достойный: 11 сентября в деревне Липень милиционеры Виталий Лягуцкий и Никита Морозов оказали помощь при тушении пожара частного дома, вывели из пылающего здания жену хозяина и не позволили ему самому туда войти (см. "АК" № 83 от 23.10.2020 г.).
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    27 студзеня споўнілася 70 гадоў з дня поўнага зняцця блакады Ленінграда

    І загаварылі змучаныя болем сэрцы…

    Нашу сінявокую Беларусь, якая страціла ў Вялікую Айчынную кожнага трэцяга жыхара, і паўночную сталіцу Расіі — Ленінград (зараз Пецярбург), што выстаяў у цісках варожай асады каля двух с паловай гадоў, яднае адно важнае і велічнае слова: непакорнасць. І толькі што горад над Нявой і грамадскасць адзначылі 70-годдзе з дня поўнага зняцця блакады. Ленінградцы, перажыўшыя тыя страшныя 872 дні, лічаць 27 студзеня сваім другім днём нараджэння. У асадным становішчы знаходзілася больш за 2,5 мільёна жыхароў. Па апошніх дадзеных, за час блакады загінула да паўтара мільёна чалавек. Прычым толькі 3 працэнты з іх — пад бамбёжкамі. Астатнія памерлі ад голаду. У іх ліку — 11 тысяч юных беларусаў, якія прыехалі ў рамесныя вучылішчы для набыцця рабочых прафесій. Яны так і не сталі дарослымі. Засталася толькі памяць пра іх на знакамітых Пескароўскіх могілках са сціплым помнікам з шэра-блакітнага граніту з надпісам: «Суайчыннікам, загінуўшым у блакаду. Навучэнцам рамесных вучылішч Ленінграда ад беларускага народа»…

    Зараз ветэраны-блакаднікі жывуць у розных кутках зямнога шару. У Беларусі, напрыклад, іх 700 чалавек, у тым ліку шасцёра — нашы землякі. Аб’ядноўвае гэтых людзей не толькі агульная памяць пра гады ліхалецця, але і вялікая вынослівасць, стойкасць і мужнасць. Таму па рашэнні губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенкі ўсе, хто мае медалі «За абарону Ленінграда» або знак «Жыхару блакаднага Ленінграда», і прадстаўлены да ўзнагароды памятным знакам «У гонар 70-годдзя з дня поўнага вызвалення Ленінграда ад блакады».

    Асіпаўчане-блакаднікі атрымалі дарагія сэрцу знакі-медалі ў сераду з рук начальніка аддзела ідэалагічнай работы, аддзела культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны Раманчук і старшыні райсавета ветэранаў Міхаіла Слесарэнкі. Трэба было бачыць, якой радасцю свяціліся твары людзей, з якім хваляваннем прыціскалі яны да грудзей нечаканыя падарункі! І на кожнага ў гэты ўрачысты момант усплылі-нахлынулі ўспаміны…

    Ваяваў электрыкай

    Ураджэнец вёскі Вялікая Гарожа Пётр Канстанцінавіч РУБЛЕЎСКІ ў той жудасны дзень, калі пачалася вайна, збіраўся з сябрамі-аднапалчанамі пайсці пагуляць па прыгожым Ленінградзе — марыў пра гэта з кастрычніка 1940 года, як трапіў сюды на тэрміновую службу. Але не суджана было — з дынаміка данёсся голас Молатава: “Вайна”…

    blokada— Служыў у электрароце 13 асобнага электратэхнічнага батальёна. Памяць не сцерла нават прозвішча камандзіра — лейтэнанта Грыцая. З першых дзён вайны пачалі паступаць мабілізаваныя. Некалькі дзён стаялі каля горада, а пасля паехалі на машынах у бок Прыазёрска. Паблізу граніцы з фінамі выставілі драцяную агароджу. Пулі свісцелі, як пчолы. Добра, што своечасова змянілі пазіцыю, а то загінулі б усе — небяспечнае было месца…

    На жаль, у памяці старога байца ўсё пераблыталася, аднавіць падзеі адну за другой зараз проста немагчыма. Узгадваліся асобныя моманты і назвы. Баі на рэчцы Чорнай, дзе праходзіла лінія фронту амаль паўтара года. Заходні бераг, бліжэйшы да Ленінграда, займалі немцы. Пулкаўскія высоты, дзе ішлі жорсткія баі і дзе было ў сорак першым спынена варожае наступленне на Ленінград. Лістоўкі з абразлівым тэкстам, які разам з дэсантам скідвалі на горад немцы: “Хоть победа будет ваша, с Ленинграда будет каша”. Не сцерліся з памяці дні прарыву і зняцця блакады — радасці не было мяжы, паўсюль крычалі: «Ура! Свабода!». Не забыўся былы салдат і пра тое, як ратаваў горад ад мін.

    Дамоў радавы Рублеўскі вярнуўся ў 1946 годзе. Прыехаў у родную вёску, а хаты няма — спалілі немцы. Прый-шлося тады франтавіку жыць у зямлянцы з матуляй і сястрой…

    «У сакавіку сорак другога памёр бацька, затым бабуля і цётка»

    blokadaКалі пачалася блакада, Генадзію Пятровічу ВЕПРАВУ было ўсяго два з паловай гады. Дзіцячая памяць у такім узросце паслядоўнасць падзей не захавала, аднак многае з перажытага стаіць перад вачыма і зараз.

    — Ніколі не забуду, як падчас бамбёжкі спяшаліся ва ўбежышча, — гаворыць былы ленінградзец. — Аднойчы не паспелі дабегчы, пападалі, старэйшыя стараліся прыкрыць мяне сабой. Неяк знаходзячыся ў сховішчы нечакана расплакаўся ад страху ці крыўды, і нехта з натоўпу працягнуў кавалачак пячэння…

    У горадзе часта ўзнікалі пажары. Тыя языкі полымя жывуць са мною ўсё жыццё. Глядзець на ахопленыя агнём дамы было страшна, хацелася куды-небудзь схавацца. Урэзаўся ў памяць і самалёт, які чамусьці падаў з неба…

    Дома ўсе слухалі радыё. Цяпер разумею: яно добра падтрымлівала людзей, выратоўвала ад страху і адзіноты.

    Самым драматычным для блакаднікаў аказаўся сорак другі год. Наша сям’я страціла тады трох чалавек: бацьку, бабулю і цётку. Але маме ўдалося неяк выжыць самой і зберагчы нас з другой бабуляй.

    Пасля прарыву блакады жыць стала крышачку лягчэй. Пачалі адкрывацца дзіцячыя сады і школы. Я таксама пайшоў у садок.

    Зняцце блакады запомнілася радасным выглядам школьнікаў, якія атрымалі па лусце белага і чорнага хлеба. Крык такі стаяў вакол: «Свабода, свабода!». Але доўга яшчэ не маглі пазбавіцца ад страху…

    Генадзій Пятровіч — член грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя «Абаронцы і жыхары блакаднага Ленінграда». Часта ездзіць у Мінск, дзе сустракаюцца былыя ленінградцы. І ім ёсць што ўспомніць…

     

    Шэйпіцкі юнак — на абароне Ленінграда

    blokadaВайна застала 20-гадовага хлопца з Шэйпіч, артылерыста-чырвонаармейца, Барыса Дзмітрыевіча БУРАКА на вакзале ў Рызе, дзе з саслужыўцамі чакаў адпраўкі ў Шауляй для пра-ходжання далейшай службы. Станцыю тады разбамбілі, да месца назначэння прыйшлося дабірацца штабной паўтаратонкай. У горадзе ішлі жорсткія баі. Пратрымаліся там трое сутак, а затым паступіў загад адступаць.

    — Аж да Фінскага заліва адкаціліся нашы войскі, — успамінае былы салдат. — Стаялі на абароне Пецяргофа, Арыенбурга, пасля на баржах дабраліся да Ленінграда. З верасня сорак першага па снежань наступнага абараняў горад на Няве. Артылерыя і пяхота ледзьве вытрымлівалі ад моцнай бамбёжкі, мінамётнага і артылерыйскага абстрэлу. Наступалі танкі, але мы трымаліся. Тэхніка не вытрымлівала, а салдаты стаялі.

    У адным з баёў артылерыст-наводчык Бурак за 20 мінут выпусціў з гарматы 120 снарадаў. Яна тады выйшла са строю, але хутка атрымалі новую — і зноў у бой.

    Салдаты, дарэчы, таксама галадалі, як і мірныя жыхары.

    — Зімой абаранялі станцыю Пантонную. Абкапацца нельга было: вакол мерзлае балота. Перакрылі шасэ-гравейку. Пры ўмацаванні абароны ў густым зарасніку натыкнуліся на замерзлага каня. Знялі шкуру, разрубілі на кавалкі, зварылі ў вёдрах і елі. Той агідны пах і смак помніцца і зараз.

    Пасля зняцця блакады Барыс Дзмітрыевіч ваяваў на Волхаўскім фронце. Атрымаў сур’ёзнае раненне, ляжаў у шпіталі, пасля — зноў на фронт. За заслугі перад Радзімай узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, двума ордэнамі Славы, медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй», юбілейнымі медалямі. Зараз жыве ў Доме ветэранаў у Красным.

    Не забудзецца да скону

    blokadaНіна Афанасьеўна САВЕЛЬЕВА не адзін дзясятак гадоў жыве ў Ліпені — лёс прывёў яе сюды з далёкага Урала. Мае на сваім вяку 93 гады. Нягледзячы на такі паважаны ўзрост, жыве ў сваёй старэнькай хатцы. Адна. Спраўляцца з гаспадаркай дапамагае сацыяльны работнік. І ў гэты ўрачысты дзень яна была побач са сваёй падапечнай, раздзяліла з ёй радасць.

    Звычайна Ніна Афанасьеўна скупая на словы і пачуцці, а тут расчулілася.

    — Перад вайной скончыла лясны тэхнікум, хаця надта хацела стаць настаўніцай — недабрала патрэбных балаў. Жыла тады ў Пермскай вобласці. Калі пачалася вайна, не вытрымала і накіравалася ў ваенкамат, каб адправілі на перадавую. Просьбу задаволілі, але спачатку прапанавалі павучыцца на радыстку. Праз паўгода трапіла на фронт. Падтрымлівала сувязь з берагавой радыёстанцыяй у Кранштаце, праслухоўвала эфір, прымала і адпраўляла шыфроўкі. Праслужыла радысткай два з паловай гады. Безумоўна, многае сцерлася з памяці, але тое, што звязана з вайной, з блакадным Ленінградам, не забудзецца да скону…

    Выратавала хітрасць медсясцёр

    blokada85-гадовы асіпаўчанін Анатолій Іванавіч НАГАРАНСКІ ў мінулым чалавек ваенны. Жыццё не заўсёды было да яго літасцівым. Служба насіла з аднаго месца ў другое. Разам у горы і радасці — жонка. Яна заўсёды падтрымлівала любімага чалавека, атуляла клопатам. Зараз яму гэта асабліва патрэбна — ногі зусім не слухаюцца. Нават пра тое, як удалося выжыць 16-гадоваму хлопцу ў дні блакады Ленінграда, яны ўспаміналі ўдваіх.

    — Да 10 гадоў жыў на Украіне ў Вінніцкай вобласці з дзедам. У маці была другая сям’я. Бацька — марак, і калі яго накіравалі служыць на знакаміты крэйсер «Аўрора», забраў і мяне ў Кранштат. Пачалася вайна. Легендарны карабль бамбілі, парушылі яго дзеездольнасць. Каманду спісалі і адправілі ў іншае месца, а мяне — у дзіцячы дом. Ну і нацярпеўся там… Ледзьве не памёр з голаду. Ужо пачаў пухнуць. Але неяк выкарабкаўся. Медсёстры пачалі хітрыць: не сталі падаваць звесткі аб памерлых, а іх паёк аддавалі жывым — гэтым многіх і выратавалі. Летам сорак другога дзіцячы дом эвакуіравалі ў Ленінград. Нас, падлеткаў, прасілі дапамагчы. Хадзілі па кватэрах. Бывала, зойдзеш — прымус яшчэ цёплы, а чалавек ужо не дыхае, толькі што памёр… Таксама трупы шукалі па вуліцах. За горад завязуць і там спаляць. Пазней нас пераправілі праз Ладажскае возера на Вялікую зямлю, адтуль трапіў у Яраслаўскую вобласць у інтэрнат. Накіроўвалі на работу то ў Углічы, то ў Рыбінск — збягаў. А пасля зняцця блакады многіх ленінградцаў знайшлі і прывезлі зноў у Ленінград. Працаваў на заводзе імя Мендзялеева. Праз некаторы час мяне знайшоў дзед і забраў да сябе. Там закончыў школу, паступіў у Ленінградскае ваенна-артылерыйскае вучылішча. Стаў ваенным…

    Не забылі, дзякуй

    blokadaВёска Пратасевічы, вуліца Якуба Коласа. На ёй у невялікім акуратным доміку жыве блакадніца Вера Цярэнцьеўна АБЛОГІНА. Пасялілася тут гадоў 15 назад. Раней жыла на Мсціслаўшчыне. Калі напачатку 30-х гадоў памёр бацька і на руках у маці засталося сямёра дзяцей, родны дзядзька забраў Веру ў Ленінград. Перад самой вайной 15-гадовая дзяўчына ўладкавалася на швейную фабрыку “Камсамолка” ў ваенны цэх, дзе шылі салдацкае абмундзіраванне, хутка асвоілася з работай, стала адной з лепшых працаўніц. Але неўзабаве пачалася вайна…

    — Вытворчасць не спынілася, — гаворыць жанчына. — Наадварот, заказы пашырыліся. Пачалі шыць целагрэйкі, уцяпляльнікі для машын, пагоны. Электрычнасці не было, машынкі круцілі ўручную. З акон дзьмула, пальцы ледзянелі. Пасля фабрычнай змены беглі ў шпіталь, каб дапамагчы санітаркам. Перасцілалі пасцелі, падымалі салдат, вадзілі іх у кіно. Надта не галадала— картачкі на руках былі. Хлеба давалі спачатку 250 грамаў, затым — паўкіло. Плюс крупа. Жыла адна. Дзядзьку забралі на фронт. Зімы надта баялася. Печку паліць не было чым. Многіх выратоўвалі драўляныя рэчы. У мяне таксама было 6 арэхавых стулаў. Але пашкадавала, не стала кідаць іх у печ. Нагрэцца не нагрэлася б, а рэчы страціла. Таму спала апрануўшыся. Памятаю, пасля зняцця блакады дапамагала адшукваць трупы. Сцюжа, рукі заходзіліся, ногі таксама. Захварэла тады моцна. Адзінаццаць дзён ляжала. Прыходзіла нейкая жанчына быццам дапамагчы, забрала картачкі, каб атаварыць, і знікла. Адчувала: вось-вось богу душу аддам. На шчасце, пры чарговым абходзе кватэр мяне засталі яшчэ жывой. Завезлі ў шпіталь, паклалі насілкі каля печкі. Ляжу там, а ніхто мной не цікавіцца. Пазней даведалася, што раненых у той дзень многа прывезлі. Калі ўрэшце прыйшоў доктар, адразу пачаў ратаваць мае ногі, якія не разгіналіся: пераахаладжэнне. Але ўсё абышлося…

    Так і не дачакалася Вера дзядзьку з фронту — як яшчэ траіх. Пасля вайны выйшла замуж за ваеннага: пазнаёмілася па перапісцы. Нарадзіла дачушку. Але гаспадар хутка памёр ад ран, дзяўчынцы не пайшоў паўночны клімат, таму вярнулася на Мсціслаўшчыну. Тут выйшла другі раз замуж. На свет з’явіліся яшчэ дачка і два сыны. А вось старэйшую не зберагла — 17-гадовай патанула ў рацэ. Працавала ў калгасе. Пажыла і ў Мінску з дачкой. Але не змагла там. Хацелася ў сваю хату, бліжэй да зямлі. Так і апынулася ў Пратасевічах — дачка паслухала і перавезла сюды.

    — Як бы цяжка ні было, усё вынесла наша пакаленне, — сказала на развітанне Вера Цярэнцьеўна. — Аб адным шкадую: медаль “За доблесную працу”, якім узнагародзілі, не дайшоў да мяне, а знаходзіцца зараз у музеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Ленінградзе. А за гэты дарагі падарунак ад усяго сэрца дзякуй расійскай уладзе — не забылі.

    Замест эпілога

    Ленінграду выпала цяжкая доля, ад яго стойкасці залежалі далейшы ход вайны і лёс нашай Перамогі. Горад згубіў кожнага другога, але не скарыўся. І тыя, хто загінуў і хто застаўся ў жывых, назаўсёдымоцныя духам і адданыя любімай Айчыне. Нягледзячы на тое, дзе пражываюць зараз. Імнаша павага і ўдзячнасць!

    Ніна ВІКТОРЧЫК.

    Реклама

    Последнее

    Младший участковый инспектор милиции Виталий Лягуцкий в некотором смысле медийное лицо

    О нем писали многие СМИ, от республиканских до нашей "районки", сюжеты о молодом человеке показывали телеканалы. Повод более чем достойный: 11 сентября в деревне Липень милиционеры Виталий Лягуцкий и Никита Морозов оказали помощь при тушении пожара частного дома, вывели из пылающего здания жену хозяина и не позволили ему самому туда войти (см. "АК" № 83 от 23.10.2020 г.).

    С заботой о людях

    "Охрана труда на Белорусской железной дороге включает широкий спектр направлений: соблюдение трудовой и технологической дисциплины, сокращение рабочих мест с опасными и вредными условиями труда, профилактику производственного травматизма, — рассказывает инженер по охране труда вагонного депо Татьяна Белозорович. — Работаем мы в тесной связке с руководством и профсоюзной организацией.

    Много интересного об осиповичском музее

    Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

    Учитель изобразительного искусства филиала художественного направления ДШИ № 1 Назар Егоров знает, как стать художником

    Прежде всего, считает педагог, нужно иметь особый взгляд на мир. И это качество, если нет предрасположенности, приобрести не так-то просто. Его отсутствие или, наоборот, наличие у ребенка чувствуется сразу. Один определит узоры, нарисованные на окне морозом, как "стекло стало белым", а другой найдет в рисунке и волшебные цветы, и заметенные снегом леса, и таинственную дорогу.