3.9 C
Осиповичи
Пятница, 26 февраля, 2021
Еще

    «Шакаладка» ў Асіповічах

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

    21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Заваяваць сваю рыначную прастору — справа адна, а вось не страціць яе ды пашыраць з цягам часу — гэта ўжо, згадзіцеся, з разраду мастацтва. Аб усіх тонкасцях сучаснага “шакаладнага” маркетынгу ведаюць на ААТ “Белга-Прам”. А інакш чым можна матываваць пастаянны пошук новых, прывабных ва ўсіх сэнсах, ідэй?

    Вытворчых участкаў на фабрыцы тры. Першы займаецца выпускам розных відаў глазуры — кандытарскай, для марожанага, глазуравання тварожных мас. Гэтага прадукту тут выпускаецца да 200 тон у месяц — нездарма кампанія мае статус буйнейшага ў краіне вытворцы шакаладнай глазуры і розных напаўняльнікаў.

    serdce

    На другім участку робіцца непасрэдна шакалад — 15-20 тон у месяц. Для яго вырабу выкарыстоўваецца імпартная сыравіна, якая дастаўляецца з Германіі, Нідэрландаў, а, напрыклад, цёртае какава прывозяць сюды праз Літву аж з Афрыкі. Дробсаў, якія патрабуюцца для дэкарыравання розных вырабаў харчовай прамысловасці, тут атрымліваюць за месяц 50 тон. Як для глазуры, так і для шакаладу ў справу ідзе каля ста рэцэптур. У сваю чаргу па адным рэцэпце можна выпускаць шакаладныя пліты і пліткі самай рознай вагі — ад ласунка ў 5 кілаграмаў і да 5 грамаў. Дарэчы, якраз маленькія шакаладныя квадрацікі 3х3 сантыметры ў абгортцы з рознымі лагатыпамі даюць магчымасць займець мноства партнёраў: для кампаній такая прадукцыя стала элементам карпаратыўнай культуры і адным з інструментаў эфектыўнай рэкламы. Міні-шакаладка — своеасаблівая салодкая візітка, тут можна знайсці і адрас вытворцы таксама…

    На ўчастку № 3 выпускаюцца самыя разнастайныя полыя шакаладныя фігуркі. За студзень, напрыклад, іх было зроблена 11.730 штук. Гэтая лінія працуе не так даўно, крыху больш за год, але, як паказаў час, выпуск шакаладнага эксклюзіву — крок правільны, ён дазваляе заўсёды “быць у тэме”, і многія фігуркі “выліваюцца” непасрэдна да пэўнага свята. Напрыклад, перад Новым годам толькі на асіповіцкім кірмашы было рэалізавана каля паўтысячы сімвалаў года — коней, 2,5 тысячы Дзедаў Марозаў, анёльчыкаў, калядных мядзведзяў ды розных коцікаў-зайчыкаў, матацыклаў ды мабільнічкаў вагою ад некалькіх кілаграмаў да 35 грамаў. Мелі магчымасць набыць своеасаблівыя аксесуары свята і жыхары сталіцы: прадпрыемства цесна супрацоўнічае са многімі мінскімі буйнымі магазінамі.

    belga osipovichi

    Ёсць адразу некалькі прычын падрабязней спыніцца на шокаарце, пра што з задавальненем расказала начальнік лабараторыі Жанна Мядзведзева (на здымку). Па-першае, гэта новы накірунак, які асвойваецца на прадпрыемстве. Што скрываецца за гэтым нязвыклым словам? Перакласці даслоўна — шакаладнае мастацтва. Вас здзіўляе, што гэта ў дачыненні да шакаладу? А ўсё вельмі проста для тлумачэння і складана для выканання. Гэта — свайго роду дэкарыраванне вырабаў. Вось, напрыклад, бяром шакаладную загатоўку бутэлькі з-пад шампанскага, прымацоўваем раней зробленыя кветачкі-лісточкі з рознакаляровай мастыкі — і вуаля, кавалак шакаладу пераўтвараецца ў сапраўдны шэдэўр. Нават больш таго — у крэатыўны падарунак. Безумоўна, з такой задачай можа справіцца далёка не кожны, але фабрычныя кандытары-мастакі Таццяна і Наталля — абедзве, дарэчы, Пашковы — асвоілі новую тэхніку і з задавальненнем дзеляцца ўменнямі. На пытанне, ці ёсць якія-небудзь любімыя вырабы, каманда майстроў роспісу шакаладам прыйшла да   адзінадушнага вываду: сэрцайкі, якія якраз зараз, напярэдадні свята ўсіх закаханых, набываюць асаблівую актуальнасць. Яны аздабляюцца не толькі ўсялякімі кветачкамі, але і надпісамі-прызнаннямі ў каханні. Такая “валянцінка” здольна растапіць лёд у любым жывым сэрцы!

    Наогул, усё тое, што зроблена ўручную, надае вырабу асаблівую вытанчанасць і прыцягальнасць. А гэта, у прынцыпе, і ёсць адзін з козыраў удалага маркетынгу.

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Фота Ніны ЦАРЫК.

    1 КОММЕНТАРИЙ

    Реклама

    Последнее

    3 марта пройдет национальный онлайн-семинар «Доступ к технологиям и создание сети Центров поддержки технологий и инноваций в Беларуси»

    3 марта 2021 г. Государственный комитет по науке и технологиям Республики Беларусь и Национальный центр интеллектуальной собственности проведут национальный онлайн-семинар «Доступ к технологиям и создание сети Центров поддержки технологий и инноваций (ЦПТИ) в Беларуси».

    27 февраля пройдет прямая телефонная линия

    27 февраля, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    «За безопасное пользование электрической энергией и газом в быту»

      С начала года осложнилась обстановка с пожарами и гибелью людей на них. За период с 01.01.2021 по 22.02.2020 в Могилевской области произошло 162 пожара, на которых погибло 37 человек.

    Осиповичский РОЧС рассказывает о правилах безопасности детей дома

    Для того, чтобы обеспечить безопасность ребёнка взрослым необходимо предпринять ряд мер и строго придерживаться основных требований безопасности. Именно от обученности и опыта в большей степени зависит способность людей к безопасному существованию в окружающей среде.

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям напоминает: неосторожное обращение с огнем является самой распространенной причиной возникновения пожара!!!

    По состоянию на 19.02.2021 в Осиповичском районе произошел 1 пожар по причине неосторожного обращения с огнем, гибели людей на пожаре не зарегистрировано, (за 2020 год произошло 15 пожаров, погибло 6 человек).