-0.1 C
Осиповичи
Четверг, 4 марта, 2021
Еще

    У асіповіцкім райвыканкаме: задумацца ёсць над чым. Кожнаму

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    Дружная семья — это здорово…

    О том, что они когда-то станут многодетной семьей, супруги Чебан никогда не задумывались. И благодарны судьбе за то, что подарила им двух замечательных дочек и сыночка.

    Депутат Могилевского областного Совета депутатов Владимир Рыжанков провел встречу в осиповичском колледже

    2 марта состоялась беседа Владимира Рыжанкова с учащимися третьего курса и работниками Осиповичского государственного профессионально-технического колледжа.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    З паўсотні розных пытанняў, разгледжаных на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 22 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам міністра прамысловасці краіны Дзмітрыя Кацярыніча і кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна, найперш варта выдзеліць два: вынікі работы галін народнай гаспадаркі Асіповіччыны за 2013 год і леташняе выкананне бюджэту раёна з задачамі на сёлетні.

    Падрабязныя даклады па іх зрабілі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая, але трыбуна для тлумачэння адставання па шэрагу паказчыкаў і раскрыцця шляхоў выпраўлення хібаў прадастаўлялася многім з запрошаных на пасяджэнне кіраўнікоў — Аляксандру Маславу (ДУКВП «Райсэрвіс»), Віктару Антоненка (ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»), Вячаславу Рыбаку (СЗАТ Шклозавод Ялізава»), Валянціну Шкурыну (СВК «Калгас «Бярэзіна») і другім.

    За студзень-лістапад у нас забяспечаны прагназуемы на год тэмп росту экспарту тавараў; ужо за студзень-верасень прыцягнута 18,3 млн. долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры гадавым заданні $6 млн. Выканана заданне па росту зарплаты і нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці; тэмп росту рознічнага гандлю праз усе каналы рэалізацыі за студзень-лістапад склаў 120% да такога ж перыяду 2012 года пры прагнозе 107%; больш запланаваных з’явілася новых гандлёвых плошчаў; вытрымліваем паказчык па энергазберажэнні; вырасла з 3,4 да 5,9% рэнтабельнасць продажаў; у эканоміцы раёна з’явілася 709 рабочых месцаў, тады як заданне адпавядала 670; маем невялікі ўзровень беспрацоўя; ледзь не ўдвая перавысілі заданне па стварэнні камерцыйных арганізацый (63 — 35); забяспечваем выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва і г.д.

    Што тычыцца бюджэту, то ён па даходах выкананы на 100,9%. Па стане на 1 студзеня кансалідаваны бюджэт з прафіцытам 10.443,8 млн. рублёў. Яго расходы за мінулы год склалі 98,4% да ўдакладнёнага гадавога плана. На фінансаванне галін мясцовай гаспадаркі накіравана 27,7% аб’ёму расходаў бюджэту, на галіны сацыяльнай сферы — 65,5%. Дэбіторская запазычанасць у параўнанні з 1 студзеня 2013 года павялічылася на 755 мільёнаў, крэдыторскай запазычанасці няма.

    Аднак разам з плюсамі маем і адваротнае. Напрыклад, не дасягнуты прагназуемы на год тэмп росту экспарту паслуг. За кошт усіх крыніц фінансавання за год уведзена ў эксплуатацыю 20,6 тыс. квадратных метраў жылля — 70,5% да задання.

    Вельмі багата праблем у сельскай гаспадарцы. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі тут склаў толькі 88,3% пры заданні 105,5%, у тым ліку ў сельгасарганізацыях — адпаведна 84,6 і 110,3. Ні адна гаспадарка раёна не выканала заданне па тэмпу росту прадукцыі.

    Нікога не могуць задаволіць паказчыкі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Напрыклад, атрымалі ўсяго 93,7% малака, яго рэалізацыя ніжэй на 6,6%, чым у 2012 годзе, і адставанне дапушчана ўсімі. На 21,2% паменшылася вырошчванне мяса буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ на вырошчванні і адкорме склалі 472 грамы — мінусуем 124 г. Зерня атрымалі менш на 23,9%: ураджайнасць — 26,6 цэнтнера з гектара, а гэта мінус 8,6 ц. Як вынік, не выканалі дзяржаўны заказ па продажу яго дзяржаве. Горш спрацавалі і з цукровымі буракамі: ураджайнасць — 261 цэнтнер, а было на 102 ц больш…

    Паслухаўшы не надта зразумелыя тлумачэнні кіраўніка калгаса «Бярэзіна», старшыня райвыканкама даў канкрэтнае заданне спецыялістам райсельгасхарчу: дасканала разабрацца там з усімі справамі і ўнесці адпаведныя прапановы. I гэта зразумела: калі нармальная яшчэ ўчора гаспадарка «валіцца», а кіраўніцтва дзейсных мер па выпраўленні сітуацыі не прымае, то без «хірургічных» мер звонку не абыдзешся. I падобнае тычыцца, дарэчы, не толькі «бярэзінцаў»…

    Пяць нашых арганізацый (11,1% ад агульнай колькасці) — СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод», СЗАТ «Шклозавод Ялізава», ЗПВУП «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца», Асіповіцкі філіял ААТ «Жэлдорсэрвіс г. Магілёў» і ДУКВП «Райсэрвіс» — атрымалі страты ў памеры больш за 100 млрд. рублёў. Але калі шклозавадчан зразумець яшчэ неяк можна — няпростай сітуацыяй, якая склалася ў «шкляной» галіне краіны, зараз ушчыльную займаецца Савет Міністраў краіны, — то астатнія проста павінны прыкласці ўсе сілы, каб нармалізаваць работу сваіх калектываў і перакрыць непрыемнае адставанне.

    Надзвычай актуальным атрымалася выступленне міністра прамысловасці. Да пасяджэння ён наведаў завод аўтаагрэгатаў і на прыкладзе нашага самага буйнога прадпрыемства пераканаўча паказаў, да чаго прыводзіць безыніцыятыўнасць, як недаравальна зараз сядзець склаўшы рукі, як узрастае роля маркетынгавай і іншых службаў, калі Расія ўжо ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, што адбываецца, калі належным чынам не займацца мадэрнізацыяй вытворчасці, укараненнем сучасных тэхналогій, пошукам новых рынкаў збыту і г.д. Па сутнасці, яго прамова — гэта канкрэтны план дзеянняў для кожнага вытворцы ў цяперашняй далёка не простай эканамічнай сітуацыі. Не прыслухацца да слушных парад спецыяліста-практыка можа толькі чалавек, які не хоча думаць пра будучыню, аб дынамічным развіцці.

    Ці даравальна такое? Пытанне наўрад ці патрабуе адказу…

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    Осиповичский РОЧС предупреждает

    Чрезвычайная ситуация – это всегда реальная угроза жизни и здоровью людей. Отсутствие оповещения в таком случае становится причиной не только паники, но и роста материального ущерба и человеческих жертв. Таким образом, возникает вопрос: что собой представляет и как работает данная система в Республике Беларусь.

    Депутат Могилевского областного Совета депутатов Владимир Рыжанков провел встречу в осиповичском колледже

    2 марта состоялась беседа Владимира Рыжанкова с учащимися третьего курса и работниками Осиповичского государственного профессионально-технического колледжа.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 140 правапарушэнняў. Адміністратыўную адказнасць панеслі нецвярозы вадзіцель, 2 аўтааматары без вадзіцельскага пасведчання; 4 парушальнікі правіл перавозкі дзяцей...

    В Осиповичах прошел фотоконкурс «Человек труда»

    Асіповіцкае райаб’яднанне прафсаюзаў сумесна з сектарам культуры райвыканкама і РК ГА “БРСМ” правялі фотаконкурс “Чалавек працы”, мэта якога — папулярызацыя прафсаюзнага руху, павелічэнне інтарэсу і матывацыі да прафесійнай дзейнасці сярод моладзі, павышэнне цікавасці да сучасных прафесій. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары раёна, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза, БРСМ.