16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    Восеньскія вучэнні ў Асіповічах

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    samalet
    На мінулым тыдні завяршыліся два буйнамаштабныя міжнародныя
    вайсковыя вучэнні — “Узаемадзеянне-2013” і “Захад-2013”.
    Ход першага — яно праходзіла пераважна на тэрыторыі палігона “Рэпішча”, “раёнка” мела магчымасць асвятляць рэгулярна, а вось атрымаць звесткі пра ўдзел вайсковых часцей Асіповіцкага гарнізона ў “баявых” дзеяннях на поўдні краіны ўдалося толькі пасля вяртання падраздзяленняў 336 рэактыўнай артылерыйскай і 465 ракетнай брыгад у месцы іх пастаяннай дыслакацыі.
    Палігон “Рэпішча”,
    25 верасня.
    У гэты дзень па плане вучэння “Узаемадзеянне-2013” завяршалася іх актыўная фаза, распачатая днём раней, калі “незаконнае ўзброенае фарміраванне” — такую абагульненую назву меў умоўны праціўнік (буйная група ўдзельнікаў міжнародных тэрарыстычных арганізацый і наёмнікаў-дыверсантаў), “захапіла” ваенны аэрадром у Бабруйску і актывізавала дзеянні на прылягаючых да гэтага ключавога пункта тэрыторыях. У прыватнасці, арганізавала аперацыю па знішчэнні кампрэсарнай станцыі на газаправодзе, маючым стратэгічнае значэнне.
    Зразумела, у рэчаіснасці ўзнікненне апісанай крызіснай сітуацыі на тэрыторыі нашай краіны малаверагодна, а вось для іншых дзяржаў — партнёраў па арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, у сённяшніх геапалітычных рэаліях такое развіццё па-дзей выключаць нельга. Таму “шліфоўка” ўсіх элементаў сістэмы супрацьстаяння міжнароднаму тэрарызму — адна з найбольш актуальных задач для КСАР АДКБ.
    Па меркаванні арганізатараў вучэння, дзеянні тэрарыстаў і сіл, якія павінны іх ліквідаваць, павінны вы-глядаць наступным чынам.
    Пасля таго, як ваенны аэрадром быў дэблакіраваны фарміраваннямі КСАР, стала вядома, што каля 250 баявікоў атрымалі загад правесці дыверсію, якая нанесла найбольшы эканамічны ўрон дзяржаве-ўдзельніцы АДКБ.
    Выяўленне маршрутаў руху тэрарыстаў вялося з дапамогай радыёразведкі і палётаў беспілотных мікра-самалётаў. Калі неабходная інфармацыя была атрымана, насустрач “незаконнаму ўзброенаму фарміраванню” былі кінуты сілы, якія мелі гарантаваную магчымасць прадухіліць тэрарыстычны акт: некалькі дэсантна-штурмавых рот, узмоцненых батарэяй самаходнай артылерыі. Падтрымку вайсковым фарміраванням, якія былі дэсанціраваны разам з самаходнымі гарматамі і іншай тэхнікай з транс-партных самалётаў, аказвала штурмавая авіяцыя. А калі “НУФ” удалося спыніць і звязаць боем, да іх далучыўся штурмавы батальён, які прыбыў сваім ходам на бронетранспарцёрах.
    Пакуль асноўныя сілы ўмоўнага праціўніка імкнуліся ўтрымацца на імправізаванай лініі абароны, невялікая група баевікоў здолела праслізнуць праз пазіцыі сіл КСАР і паспрабавала на аўтамабілі пра-рвацца да газакампрэсарнай станцыі. Гэты манёўр быў хутка заўважаны дазорнымі фарміраваннямі тэрытарыяльнай абароны, што неслі ахову стратэгічнага аб’екта. Пасля перадачы звестак аб абстаноўцы да кампрэсарнай станцыі была накіравана моцная разведгрупа. Разведчыкаў у вызначанае месца даставілі транспартныя верталёты, з якіх яны дэсанціраваліся з прымяненнем альпінісцкага рыштунку. Разам з імі насустрач умоўнаму праціўніку ру-шыў і баявы робат — ды-станцыйна кіруемы назіральна-агнявы комплекс “АДУНОК” вытворчасці беларускай абароннай прамысловасці. Акрамя гэтага перспектыўнага ўзору баявой тэхнікі, на вучэннях былі выкарыстаны і некаторыя іншыя айчынныя распрацоўкі: абсталяванне радыёэлектроннай барацьбы, цеплавізары, беспілотныя лятаючыя апараты-разведчыкі.
    Зладжаным дзеянням амаль утрая большага па колькасці і непараўнальна лепш узброенага кантынгенту КСАР — у ліквідацыі “НУФ” прымалі ўдзел каля 60 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, да 15 самалётаў і верталётаў — баевікі здолелі арганізавана супрацьстаяць зусім нядоўга, прыблізна 50 хвілін. “Дабіваць” рэшткі “НУФ” было даручана пары баявых верталётаў — здавацца сілам КСАР разбітыя “баевікі” ўсё ж не пажада-лі.

    Галоўная зброя — розум
    Камандзір 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады Аляксандр ЦIшкевIч мае ўсе нагоды, каб успамінаць удзел сваёй часці ў вучэнні “Захад-2013” з вялікім задавальненнем. Яшчэ б! Усе пастаўленыя задачы былі выкананы бездакорна, тэхніка адпрацавала надзейна. І, да таго ж, дывізіён падпалкоўніка Уладзіміра Ларыка паказаў віртуознае майстэрства пры правядзенні баявых стрэльбаў у прысутнасці міністра абароны краіны.
    У дзень здачы такога адказнага экзамену было аб’яўлена штармавое папярэджванне, таму што буяў парывісты вецер хуткасцю да 60 кіламетраў у гадзіну і з неба суцэльнай сцяной падаў праліўны дождж. Каб разлічыць неабходныя папраўкі для вызначэння траекторыі палёту рэактыўных снарадаў метэаралагічная батарэя прапаршчыка Філіпа Жашкова пяць разоў запускала шары-зонды, вылічальнікі аддзялення лейтэнанта Станіслава Канавалава правялі мноства складаных вылічэнняў, вынікі якіх дазволілі разлікам пускавых установак пад камандаваннем лейтэнантаў Артура Мурашкі, Уладзіміра Масанскага і Паўла Касцюкевіча дакладна навесці сваю грозную зброю.
    Калі адгрымеў залп “Смерчаў”, генерал-лейтэнант Юрый Жадобін вырашыў асабіста ацаніць эфектыўнасць работы асіповіцкіх рэактыўшчыкаў. З борту верталёта, на якім міністр аглядаў мішэнь — квадратную пляцоўку ў зададзеным месцы палігона “Даманаўскі” — было добра бачна, што ўсе снарады патрапілі па яе цэнтру. Пападанне “ў дзясятку”!
    Як тут не ўзгадаць, што трапныя рэактыўшчыкі Мурашка, Масанскі і Касцюкевіч толькі ў гэтым го-дзе скончылі вучобу і пра-служылі ў брыгадзе ўсяго некалькі месяцаў. Такіх вось спецыялістаў рыхтуюць сёння айчынныя ваенныя ВНУ.
    …Аднак выезд на палігон на самой справе толькі фінальная частка вучэнняў. Пачынаюцца ж яны намнога раней і вядуцца штабнымі афіцэрамі. Толькі тады, калі гэты — знешне непрыкметны — этап дзейнасці пад назвай “планаванне”, будзе праведзены дасканала, з’явіцца магчымасць цалкам рэалізаваць патэнцыял тэхнікі і асабовага складу часці пры выкананні рэальных вучэбна-баявых задач. Пра тое, што ўяўляе сабой падрыхтоўка да ўдзелу ў “вялікіх манёўрах” — размова з начальнікам штаба 336 рэабр падпалкоўнікам Дзмітрыем Савосціным.
    — Калі браць распрацоўку плана падрыхтоўкі, то гэта адносна простая справа, — кажа Дзмітрый Генадзьевіч. — Усе дадзеныя, нарматывы і патрабаванні добра вядомыя начальнікам службаў, таму скласці дэталёвую праграму дзеянняў можна за дзень-два. А вось каб арганізаваць выкананне ўсіх запланаваных мерапрыемстваў, патрабуецца вельмі многа часу і намаганняў. Так, план падрыхтоўкі да ўдзелу ў вучэннях “Захад-2013” пачаў рэалізоў-вацца амаль год назад. Ён уключаў у сябе каля 200 буйных мерапрыемстваў, выкананне якіх было магчыма толькі пры ўмове дакладнага следавання жорсткаму графіку.
    Для ўдзелу ў вучэннях спатрэбілася “пралічыць” памеры каля 1000 пазіцый маёмасці, патрэбных для аўтаномнага існавання падраздзяленняў брыгады ў палявых умовах, зрабіць неабходныя запасы і прадугле-дзець спосабы іх папаўнення.
    Агульная вага ўзятага з сабой на палігон рыштунку, боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, гаруча-змазачных матэрыялаў перавысіла 2 400 тон. Тым не менш, знаходзячыся на месцы дыслакацыі, часць мае па-стаянную патрэбу ў вадзе, паліве, драўніне і прыродных матэрыялах, якія ўжываюцца для маскіроўкі: галіны кустоў і дрэў, мох, трава. Усё гэта павінна пастаўляцца бесперабойна і ў патрэбных колькасцях, таму што бескантрольнае карыстанне прыроднымі рэсурсамі палі-гона забаронена.
    — Маштабы і складанасць штабной работы патрабуюць хуткасці і дасканаласці. Але ж у жыцці ўсяго прадугле-дзець нельга…
    — Сапраўды, пэўны элемент нявызначанасці пры планаванні буйных аперацый існуе. Але ж штабныя афіцэры нясуць персанальную адказнасць за якасць падрыхтоўкі часці па сваіх накірунках (баявое, рэчавае, харчовае забеспячэнне і іншае) і маюць дастатковы вопыт, каб у складанай сітуацыі выбраць прымальнае рашэнне.
    Так, пазамінулагодні выезд на расійскі палігон Ашулук быў спланаваны вельмі добра. Брыгада ў далёкім паходзе мела ўсё неабходнае матэрыяльнае забеспячэнне і патрэбны час, каб паспяхова выконваць усе пастаўленыя задачы.
    Пра канчатковыя вынікі вучэнняў “Захад-2013” пакуль казаць рана, але ўжо відавочна — афіцэры ўпраўлення брыгады не падвялі. З задавальненнем хацелася б назваць некалькі імёнаў найбольш кампетэнтных ваенных спецыялістаў: падпалкоўнікі Сяргей Аляксандраў, Аляксандр Агафонаў, Уладзімір Пацоўскі, маёр Дзмітрый Шчэрба.
    — Відавочна, адна з галоўных мэт кожнага вайсковага вучэння — удасканаленне метадаў вядзення баявой падрыхтоўкі з улікам атрыманага вопыту. Якую карысць у гэтым плане прынесла вучэнне “Захад-2013”?
    — Найбольш сур’ёзнай праблемай можна лічыць адсутнасць надзейнай сістэмы прадухілення пранікненню грыбнікоў і ягаднікаў у раёны баявых пускаў. Зразумела, вайскоўцы і мясцовыя ўлады своечасова інфармуюць насельніцтва аб правя-дзенні вучэнняў з прымяненнем агнястрэльнай зброі, прымаюць меры па ачапленні небяспечных участкаў, аднак жыхары прылягаючых вёсак успрымаюць клопат аб іх жыцці празмерна легкадумна.

    Погляд з акопа
    Наш пазаштатны карэспандэнт радавы Кірыл Штэмпель, які служыць сувязістам у 465 ракетнай брыгадзе, таксама ўдзельнічаў у вучэнні “Захад-2013”. Разам з 13 тысячамі вайскоўцаў расійска-беларускага кантынгенту ён старанна выконваў свае абавязкі і кожны день знаходзіў крыху часу, каб занатаваць самыя моцныя ўражанні ад праведзенага на Абуз-Лясноўскім палігоне часу:
    — У апошні дзень перад выездам з гарадка брыгада нагадвала мурашнік: усе шпарка дараблялі апошнія справы. Потым неяк раптоўна стала зразумелым, што да ўдзелу ў вучэннях усё падрыхтавана.
    Да месца прызначэння дабіраліся трыма калонамі па розных маршрутах. Шчыра скажу, не чакаў, што вялікая колькасць машын можа рушыць настолькі хутка і арганізавана: усе даехалі без затрымак, у вызначаны час.
    Знакаміты Абуз-Лясноўскі палігон знешне нічым асаблівым не адметны: палі ды лясы. У адным з такіх лясоў наша брыгада і павінна была заняць адведзеную ёй пазіцыю. Адразу пачалі разгортванне ды маскіроўку тэхнікі, але хоць і працавалі не шкадуючы сіл, скончылі гэтую справу позна вечарам. Калі раніцай устаў, пэўны час не мог зразумець, дзе знаходжуся. Толькі што быў дзікі лес, і раптам аднекуль узнік абжыты лагер. Удакладню: абжыты ў армейскім сэнсе, гэта азначае ў першую чаргу добра замаскіраваны. Першыя дні, пакуль не прызвычаіліся, арыентавацца ў ім з-за шчыльнага камуфляжу было даволі складана.
    Чакаў, што ўмовы існавання будуць спартанскія, але насамрэч жыццё на лясной пазіцыі аказалася дастаткова камфортным. У нас нават быў свой клуб, дзе можна было добра правесці вольную хвіліну. Амаль усе ракетчыкі з’ездзілі на экскурсію ў Жыровіцкі манастыр. Ну і, зразумела, сапраўдным святам была магчымасць рэгулярна наведваць лазню.
    Падтрыманне жыцця-дзейнасці лагера патрабава-ла ад кожнага немалых намаганняў, але цяжкасці былі якраз такія, каб з імі можна было спраўляцца, і пры гэтым адчуваць сябе сапраўд-ным мужчынам. Вельмі карыснае практыкаванне для загартоўкі характару!
    Што ж тычыцца ходу вучэнняў, то кожную раніцу наш камандзір палкоўнік Уладзімір Верашчагін распавядаў пра апошнія па-дзеі на палігоне, таму мы добра ведалі, і што робіцца ў суседзяў, і якія задачы ставяцца перад ракетнай брыгадай.
    Паколькі баявых пускаў не планавалася, асноўны акцэнт рабіўся на забеспячэнне ўстойлівай сувязі, адпрацоўку тэхнікі перасоўвання стартавых батарэй па “полі бою” і маскіроўку баявых машын на мясцовасці. Я працаваў на радыёстанцыі Р-409 і да таго прымаў удзел у маскіраванні пазіцыі, хадзіў у каравул і на прачэсванне падазроных участкаў лесу: ахова месца дыслакацыі ракетных установак была на вышыні.
    Самым цікавым дзеяннем брыгады стала маштабная аперацыя па дэзінфармацыі “ўмоўнага пра-ціўніка”. Падчас яе правя-дзення частка тэхнікі была быццам бы перакінута ў іншае месца, хаця на самой справе яна рушыла па кругавым маршруце і ў рэжыме поўнай цішыні вярнулася на старую пазіцыю. У тым, што “вораг” быў збіты з панталыку, пераканаліся вельмі хутка: да нас “завітала” разведгрупа ўмоўнага праціў-ніка. Апошнія былі перакананы, што ракетчыкі знахо-дзяцца ў іншым месцы і асцярожнасці не праяўлялі. Як вынік разведчыкам давялося ўцякаць, нам жа дастаўся каштоўны “трафей” — узяты ў палон прапаршчык 5 брыгады сіл спецыяльных аперацый.
    Дзеля справядлівасці трэба ўзгадаць, што двое ракетчыкаў таксама на ўласным вопыце даведаліся, як гэта — быць палонным. Хаця іх прыгоду хутчэй можна назваць камічнай: хлопцы збіліся з дарогі і выйшлі на пазіцыі суседняй часці, з якой мы ўваходзілі ў агульную групіроўку. Праўда, даказаць, што яны тыя, за каго сябе выдаюць, удалося не адразу.
    Мы добра ведалі, з кім мяжуем: інжынернай і супрацьхімічнай часцямі беларускай арміі, расійскімі танкістамі. Калі апошнія вялі начны бой, я знаходзіўся ў патрулі і таму пабачыў гэтае велічнае і страшнае відовішча ва ўсіх дэталях.
    Шчыра скажу, вяртацца ў Цэль не вельмі хацелася. Тое, што было падчас вучэння, на сёння — найбольш сур’ёзная і цікавая справа, у якой прымаў удзел за ўсе пяць месяцаў тэрміновай службы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....