16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    Міжнародны праект

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    ddded
    «Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак
    у 1941-1944 гадах нямецка-фашысцкімі захопнікамі»
    Незагойная рана
    Перш вочы выпалілі нам,
    Каб немцаў мы не апазналі.
    Тады чарга была рукам —
    Мы імі родных засланялі…

    З цяперашнім мінчанінам Вячаславам Іосіфавічам ЖывIцам сустракаюся на каменіцкай зямлі не першы раз і пастаянна здзіўляюся яго жыццёваму аптымізму і ўменню ўспрымаць навакольны свет з юнацкім максімалізмам, нягледзячы на тое, што за плячыма ў чалавека нялёгкі жыццёвы шлях даўжынёю ў 81 год. Вось і на гэты раз ён не змяніў сваім прынцыпам: вясёлая іскрынка ў вачах, прыветная ўсмешка і сціплая абаяльнасць лучыліся ад яго. Цёплым асеннім надвячоркам Вячаслаў Іосіфавіч разам з жонкай Рымай Андрэеўнай завіхаўся на агародзе.
    Напрыканцы васьмідзясятых, пераехаўшы са Смаленска ў Мінск, купілі Жывіцы ў Каменічах невялічкую хату з участкам зямлі, каб у летні час было куды з’ехаць з загазаванай сталіцы. Чаму выбралі менавіта гэты населены пункт? Тут жылі родныя па бацькоўскай лініі. Ды і сам гаспадар нарадзіўся амаль што тут — у вёсцы Асавок, якая аддзелена ад Каменіч, калі напрамкі, лесам у некалькі соцень метраў. Доўгія гады, якія ён прысвяціў ваеннай авіяцыі, мроіў аб вяртанні да родных вытокаў. А калі выйшаў на пенсію — мару ажыццявіў. Не мог проста інакш: душа імкнулася туды, дзе прайшло дзяцінства, дзе ў далёкім сорак трэцім навекі разлучыўся з самымі блізкімі людзьмі — матуляй, брацікам і дзвюма сяс-трычкамі, бабуляй. Усе яны сталі ахвярамі акупантаў — згарэлі разам з аднавяскоўцамі ў калгасным амбары, куды іх халодным студзеньскім днём, босых і распранутых, сагналі немцы.
    — І цяпер уваччу стаіць тая жудасная карціна, — даведаўшыся пра мэту майго візіту, пачынае размову Вячаслаў Іосіфавіч. — І чым меней застаецца жыць, тым больш балюча становіцца на сэрцы, якое так ніколі і не супакоілася, не змірылася са стратай. Здаецца, што рана становіцца ўсё глыбейшай. Можа, таму, што і сам губляю паціху сілы і су-праціўленне знешняму свету слабее. А вось крыўда, як снежны ком, усё нарастае. Іншы раз нават цяжка справіцца з тымі думкамі і пачуццямі, якія не-не ды і нахлынуць…
    Гітлераўцы ўрываліся ў дамы і прыкладамі выганялі людзей на вуліцу. Па ўсёй вёсцы былі чутны крыкі і стогны. І чым мацней яны станавіліся, тым больш звярэлі чужынцы ў зялёных і чорных мундзірах. Не абмінулі яны і наш дом. Бачыць немцаў у хаце, чуць іх размову ўжо было невыносным. Як сябе паводзіць, маці не паспела сказаць. Яна толькі з жахам глядзела на нас, траіх старэйшых, стараючыся ўсіх сабраць вакол сябе. А самую маленькую гадавалую сястрычку Зіну, узяла на рукі. Памятаю, што трымаўся побач з чатырохгадовай сястрой Рэняй, якая пасля ўчапілася за маму. Некаторы час і я прыліп да матулінай далоні, але яна мяне адпусціла, калі пачалі выходзіць на двор. Яны ўсе выйшлі, а я схітрыў, застаўся дома і схаваўся за вялікі куфар. Не ведаю, колькі часу там сядзеў, як скамянелы, але ў хату зноў нехта зайшоў. Аказалася, немцы рабілі чарговы абход. Чамусьці ў нашым куфары знайшлі дзвюх маладых мам з малымі дзецьмі. Іх расстралялі на месцы. Мяне ж па нейкай прычыне пакінулі ў жывых і выгналі на вуліцу ў адным валёнку, бо другі са страху не паспеў нацягнуць на ногу. На дварэ стаялі яшчэ некалькі хлапчукоў, старэйшых за мяне. Яны растлумачылі, што нам даручана сабраць вясковых кароў у адзін статак і гнаць на станцыю, бо немцаў жывёла не слухалася. Разам з намі пайшлі і некалькі дзяўчат. Не ведалі мы тады, што гэта было наша выратаванне. Думалі, што родныя застануцца жывыя, а нас заб’юць. А выйшла наадварот. Як толькі пакінулі вёску, вырашылі з хлопцамі ўцячы ў лес, дзе нас сустрэлі некалькі знаёмых партызан. Яны далі нам заданне пайсці ў вёску і даведацца, што там робіцца. Я, мой сябар Валянцін Шкурын і старэйшы за нас на некалькі гадоў Кароль Галіцкі з невялікім жаданнем надвячоркам папляліся ў бок сяла. Падышоўшы да крайняй хаты, убачылі нейкія, як нам падалося, вы-явы. Адразу падумалі, што гэта цені немцаў: яны цяпер нам усюды мроіліся. Але з вёскі патыхала цяплом, чуўся трэск. І ўсе зразумелі — гарэлі родныя, суседзі, знаёмыя. А здані — гэта языкі полымя. На нейкі час мы здранцвелі. Апамятаўшыся, вярнуліся ў лес, але партызанаў там ужо не было. Нічога не заставалася, як уладкавацца на начлег. У мяне быў ножык. Нарэзаўшы яловых галі-нак, зрабілі сабе сякое-такое пры-станішча і ўлягліся, шчыльненька тулячыся адзін да аднаго. Так і ноч прайшла. Не выходзілі з лесу некалькі дзён. А пасля асмеліліся і, крадучыся, накіраваліся да таго страшнага месца, дзе адбылася трагедыя.
    Апынуўшыся на папялішчы, доўга плакалі. Па аксамітнай стужачцы, якая была на адной з маіх сястрычак, я апазнаў астанкі сваіх родных. Не дай Бог нікому перажыць такое… Пачуўшы нашы крыкі, да нас падышоў дзед Лявон. Відаць, таксама неяк выратаваўся. “Ідзіце, хлопчыкі, у Казімірова, можа, там хто да сябе возьме”, — сказаў ён. Мы так і зрабілі. Галодныя, змучаныя, патанаючы па пояс у снезе, пайшлі. Дабрылі да нейкіх хат, пастукаліся, папрасіліся зайсці. Нас пакармілі, але сказалі, каб вярталіся назад і бераглі свае хаты. Нічога не заставалася, як пакінуць вёску і брысці назад. Ад роспачы селі на снег і зноў загаласілі. З апошняй хаты выйшла жанчына і забрала нанач. А раніцай за мной прыехаў дзед з Бярозаўкі, што ў Чэрвеньскім раёне, і забраў мяне. Там пачалося маё сіроцкае жыццё. Выхоў-ваўся ў цёткі, матулінай сястры. Паставіла мяне на ногі, ніколі не крыўдзіла. А за тое, што быў сірата, далі мне ўлады аднойчы камізэльку і бляшаначку цукерак…
    Што было далей? Слава Жывіца закончыў школу на выдатна, паступіў у ваенна-авіяцыйнае вучылішча, а затым і акадэмію. І толькі будучы курсантам, наведаў роднае сяло, пра якое ніколі не забываў. Непадалёк ад месца трагедыі стаяў сціплы помнік з надпісам аб загінуўшых мірных жыхарах. Каля яго надоўга застыў юнак у глыбокім задуменні, схіліўшы нізка галаву, як быццам запрашаў на сустрэчу родных. Але ніхто не адгукнуўся і не падаў знак. Колькі іх там ляжыць у сырой зямельцы? Невядома. Бо нават на сучасным мануменце, які быў пастаўлены гадоў дзесяць таму, упісаны не ўсе прозвішчы. Узнавіць забытыя імёны амаль немагчыма. Але пакуль б’ецца яго сэрца, памяць аб ні ў чым непавінных спаленых 70 гадоў таму аднавяскоўцах будзе жыць.
    Ніна ВІКТОРЧЫК.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....