14.6 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Асіповіцкая кузня кваліфікаваных кадраў

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    76.f220x125.v1359627724
    Асіповіцкі прафесійна-тэхнічны каледж святкуе свой першы сапраўдны юбілей — 10 гадоў. Перыяд станаўлення застаўся ў мінулым. Зараз гэта адна з лепшых устаноў свайго тыпу ў вобласці, аб чым сведчыць атрыманне сертыфіката адпаведнасці СТБ ІСО, які з 30 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Магілёўшчыны маюць толькі дзве.
    Кіраўніцтва ўстановай ажыццяўляе дырэктар Ганна Тур, педстаж 38 гадоў, у 2011 г. узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі», у 2012 г. удастоена медалі «За працоўныя заслугі».
    Намеснікі дырэктара — Алена Мурашка, стаж 24 г., Таццяна Сцёпіна (22), Таццяна Кустарова (29), Любоў Буткевіч (38).
    У каледжы працуе 17 выкладчыкаў агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплін. Па 16 кваліфікацыях,
    11 спецыяльнасцях рыхтуюць
    22 майстры вытворчага навучання,
    з якіх 41 працэнт мае вышэйшую адукацыю, 59 — сярэднюю спецыяльную.
    65% маюць вышэйшую і першую катэгорыі.
    Аб рабоце каледжа, яго жыцці і традыцыях даведа-ліся ад непасрэдных удзель-нікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу.
    Ганна Тур, дырэктар:
    — Ствараючы ў 2003 годзе навучальную ўстанову, ставілі задачу забяспечыць рынак працы, перш за ўсё раёна, кваліфікаванымі спецыялістамі рабочых прафесій.
    Сёння ў каледжы атрымоўваюць адукацыю 450 юнакоў і дзяўчат. Рыхтуем прадаўцоў, аператараў ПЭВМ, швачак, цырульнікаў, слесараў сельскагаспадарчых машын, трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчага профілю, вадзіцеляў аўтамабіля катэгорыі С, тынкоўшчыкаў, маляроў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў, слесараў механазборачных работ, электрагазазваршчыкаў ручной зваркі, муляроў. Да нас едуць вучыцца з Мар’інай Горкі, Салігорска, Старых Дарог, Бабруйска, Светлагорска, Клічава, Глуска, нават з Мінска. Навучэнцы з іншых раёнаў складаюць чвэрць ад агульнага кантынгенту.
    З 2009 года вялося навучанне і па вячэрняй форме для жадаючых атрымаць рабочую прафесію. Былі выпушчаны групы павароў, прадаўцоў, маляроў. У 2011 годзе адчынена завочнае аддзяленне ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», а праз два гады набрана першая група тэхнікаў-будаўнікоў дзённага аддзялення.
    Больш за 150 школьнікаў штогадова маюць магчымасць атрымаць прафесійную падрыхтоўку ў каледжы. Працуюць курсы ад цэнтра занятасці насель-ніцтва і на платнай аснове. За 10 гадоў падрыхтавана 1866 чалавек.
    Ліцэй, а з 2011 года — каледж, за час свайго існавання выпусціў 1690 чалавек — гэта калектыў цэлага завода.
    Ёсць у нас і медалісты. Штогадова выпускнікі атрымоўваюць дыпломы з адзнакай: у мінулым навучальным годзе такіх было 8, пазалетась — 14.
    Выпускнікам каледжа прадастаўлена магчымасць працягнуць навучанне ў ВНУ і ССНУ. Зараз сярэднюю спецыяльную адукацыю можна атрымаць і ў нашай навучальнай установе. Так, з 24 мінулагодніх выпускнікоў гэты шанц выкарысталі 15.
    Для паспяховай арганізацыі работы навучальная ўстанова мае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу — вучэбны і вытворчы карпусы, інтэрнат на 130 месцаў, што цалкам закрывае нашы патрэбы. Канечне, будынак дастаўся не новы, таму вялікія сродкі затрачваюцца на падтрыманне яго ў належным стане. Увялі ў дзейнасць швейны цэх, які дазваляе эфектыўна аргані-зоўваць другасную занятасць навучэнцаў, аўтадром, завяршаем абсталяванне зварачнага цэха.
    Вучэбны корпус каледжа разлічаны на 630 пасадачных месцаў. Абсталяваны 24 вучэбныя кабінеты, 3 камп’ютарныя класы, 9 вучэбных майстэрняў, 3 лабараторыі. У 2012 годзе да іх дадаліся сучасна абсталяваныя лабараторыя для на-вучэнцаў будаўнічага профі-лю і кабінет аховы працы.
    Адной з самых запатрабаваных у нашых абітурыентаў можна лічыць прафесію вадзіцеля. Для паспяховай падрыхтоўкі па ёй ёсць 19 адзінак тэхнікі, у тым ліку 3 грузавыя і 1 легкавая машыны, 4 трактары. Ужо 3 гады, як у каледжы вядзецца падрыхтоўка вадзіцеляў катэгорыі «В» на платнай аснове.
    Прызнанне нашых дасягненняў — гэта шматлікія дыпломы і граматы, першыя з якіх атрыманы яшчэ ў 2004 годзе, ну, а самыя каштоўныя — у 2009 і 2010 гадах — дыпломы аблвыканкама за перамогу ў спаборніцтвах на лепшую арганізацыю работы сярод устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэх-нічнай адукацыі.
    Алена Капытоўская, майстар вытворчага навучання па падрыхтоўцы павароў:
    — У нашай установе з моманту яе адкрыцця працуе аддзяленне прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў горада і раёна, асноўная задача якога — прафарыентацыя. Вучні 10-х класаў робяць свой першы самастойны крок, выбіраючы, напрыклад, прафесію прадаўца ці повара, аўтаслесара ці цырульніка. На працягу двух гадоў навучання выкладчыкі і майстры фарміруюць у вучняў цікавасць і гатоўнасць працаваць у пэўнай сферы па рабочай прафесіі. Гэтаму садзейнічаюць набытыя веды, вытворчая праца ў перыяд летняй практыкі, актыўны ўдзел у конкурсах на званне «Лепшы па прафесіі».
    Вучням, якія паспяхова закончылі навучанне, выдаюцца кваліфікацыйныя па-сведчанні аб прысваенні пэўнага разраду. Такім чынам, пасля заканчэння школы хлопчыкі і дзяўчынкі могуць працягнуць навучанне па спецыяльнасці ў каледжах, ВНУ або адразу пайсці працаваць. Дарэчы, каля 20% выпускнікоў працягваюць вучобу ці працуюць па выбранай у школьны час спецыяльнасці.
    З гордасцю адзначаю, што ў пунктах грамадскага харчавання горада працуюць паварамі мае вучаніцы Юлія Ляскоўская, Таццяна Ганчаронак, Алена Радашкевіч, Аксана Старадубцава і іншыя. А яшчэ прафесія повара неабходна кожнаму ў паўсядзённым жыцці.
    Таццяна СцёпIна, намеснік дырэктара
    па вучэбна-выхаваўчай рабоце:
    — Жыццё каледжа — не толькі вучоба і работа. За-стаецца час і на гурткі, секцыі, факультатывы. Вялікай папулярнасцю сярод дзяўчынак карыстаюцца вакальны і танцавальны гурткі. Для дзяцей-сірот спецыяльна арганізаваны гурток дамаводства, які садзейнічае набыццю сацыяльнага вопыту. У інтэрнаце функцыянуе гурток рукадзелля.
    Штогадова праводзім не толькі конкурсы прафмайстэрства, але і традыцыйнымі сталі «Міс каледж» і «Містэр каледж». У пачатку кожнага года праводзім фестываль талентаў, дзе адбываецца раскрыццё здольнасцей навучэнцаў у розных сферах дзейнасці. Гледзячы на старэйшых таварышаў, і першакурснікі вядуць сябе актыўна.
    Стараючыся пашыраць кругагляд навучэнцаў, арганізоўваем экскурсіі па памятных месцах нашай Ра-дзімы. За апошнія 2 гады пабывалі ў Дудутках, Магілёве, лядовых арэнах Бабруйска і Мінска, пакаталіся на лыжных трасах спартыўнага комплексу ў Лагойску.
    Далучаем выхаванцаў да працы, ствараючы ўсё большую колькасць будаўнічых атрадаў, дзе дзеці вучацца праводзіць вольны час з карысцю, ды і зарабіць могуць нядрэнна. Так, 34-я група за лета атрымала ў суме 135 мільёнаў рублёў. Штогадова ў лютым-сакавіку арганізоўваем групы прафарыентацыі, якія наведваюць школы свайго раёна, а таксама суседніх Салігорска, Слуцка, Мар’інай Горкі. Праводзім дні адчыненых дзвярэй з міні-ўрокамі, рыхтуем спецвыпуск газеты.
    У інтэрнаце актыўна працуе сацыяльны педагог, які з’яўляецца ў першую чаргу для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, старэйшым таварышам, дарадцам і памочнікам, з якім яны дзеляцца сваімі перажываннямі, праблемамі, маленькімі сакрэтамі.
    Юрый АбмоIн, выкладчык фізкультуры:
    — Сённяшнія навучэнцы каледжа — заўтрашні рабочы клас, працоўныя поспехі якога ў многім абумоўлены станам здароўя, адносінамі да шкодных звычак. Выхоў-ваем мы не проста дзяўчынак і хлопчыкаў, а будучых мужчын, апору сям’і, а таксама патэнцыяльных матуль, якія адказваюць за здароўе будучых дзяцей.
    Асаблівыя адносіны ў мяне да юнакоў. Яны павінны стаяць на абароне Айчыны. Развіццю іх сілавых якасцей садзейнічаюць заняткі ў трэнажорнай зале. А яшчэ навучэнцы павінны часцей падыходзіць да турніка. Нашы юнакі ў гэтым сэнсе — адны з лепшых у вобласці. На спаборніцтвах дэманструюць выдатную падрыхтоўку: падцягваюцца ў сярэднім 23-24 разы. А абсалютны рэкардсмен Ігар Ладан мог зрабіць гэта 41 (!) раз.
    Гонарам каледжа па праву можна лічыць Дзяніса Нікандрава, Леаніда Шаўчонка, Вячаслава Грынкевіча, Уладзіміра Ганчарова, Міхаіла Гладкага, Сяргея Курылава, Вадзіма Раманчука. Кубак басейна «Дэльфін» па плаванні заваявалі Хрысціна Брагінец, Віктар Осіпаў, Надзея Альховік. Многія нашы выпускнікі служаць у элітных вайсковых падраздзяленнях і войску спецыяльнага прызначэння. Вось, напрыклад, здымак, дзе адлюстравана, як нашага выпускніка Мікалая Бабука віншуе за поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы міністр абароны.
    Навучэнцы каледжа актыўна ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах горада, раёна і вобласці. Наш выпускнік, а цяпер студэнт Акадэміі фізічнай культуры і спорту Аляксандр Жыдовіч стаў срэбраным прызёрам Кубка Свету па тайскім боксе. Два гады запар навучэнцы займалі першае месца ў абласным конкурсе турыстычных паходаў «Пазнай Радзіму, выхавай сябе». Штогадова праводзім крос, прысвечаны памяці Джана Курчэўскага. Сцены каледжа, здаецца, захоўваюць дух заслужанага педагога. Пры любым надвор’і выходзім з навучэнцамі на старт. Гэта мерапрыемства мае і вялікі выхаваўчы змест.
    У інтэрнэце на сайце «Аднакласнікі» мною створана група, дзе можна атрымаць інфармацыю пра былых і цяперашніх навучэнцаў, мець з імі зносіны.
    Леаніла МаIсеенка, метадыст:
    — Паспяховасць прафесійнай падрыхтоўкі ў многім залежыць ад супрацоўніцтва куратара вучэбнай групы і майстра вытворчага навучання. Шосты год працуюць разам Наталля Стручкова і Алена Мікульчык. Вопыт работы гэтых педагогаў прадстаўляўся на рэспубліканскіх педчытаннях «Маладыя таленты ў прафесійнай адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы». А праца па тэме «Работа куратара і майстра вытворчага навучання па развіцці адораных навучэнцаў» стала пераможцай абласнога конкурсу. Выкладчык англійскай мовы Вольга Юркевіч паспяхова працуе над падрыхтоўкай вучэбнага дапаможніка па спецпрадмету, які знаходзіцца на заключным этапе экспертызы ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі. За апошнія 3 гады граматамі Мі-ністэрства адукацыі ўзнагароджана 7 чалавек, упраўлення адукацыі — 33.
    У чэрвені завершана трохгадовая работа па інавацыйнаму праекту Мініс-тэрства адукацыі «Укараненне сістэмы менеджмента якасці ва ўстанове прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці са стандартамі СТБ ISO серыі 9000». Гэта неабходна для атрымання канкурэнтных пераваг на рынку адукацыйных паслуг.
    А што думаюць пра ўстанову адукацыі самі навучэнцы? Юлія Каганава, Эма Батарэева і Ірына Волкава сёлета толькі пачалі вучобу на аддзяленні аператараў ЭВМ і прадаўцоў. Дзяўчаты сцвярджаюць, што вельмі падабаецца ім каледж. Усе навучэнцы хутка пасябравалі. Жыццё цікавае, праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Створана добрая вучэбная база, ёсць уладкаваны інтэрнат. Усе атрымоўваюць бясплатныя абеды і падручнікі. Навучэнкі ўжо цяпер вызначыліся, хто з іх у будучым будзе працаваць у гандлі, а хто — аператарам ЭВМ. Уладзі-мір Гаеўскі і Вераніка Ані-сімава ў гэтым навучальным годзе заканчваюць вучобу. Яны адзначаюць, што выкладчыкі дапамаглі ім па-новаму паглядзець на веды, тут іх поспехі і адзнакі палепшыліся, з’явілася матывацыя. Ёсць перспектыва працягу навучання на вышэйшай ступені, што, напрыклад, Валодзя і плануе, а таксама ён марыць у далейшым распрацоў-ваць уласныя камп’ютарныя праграмы.
    А што ж арганізацыі, якія папаўняюць штат выпускнікамі каледжа?
    Начальнік аддзела кадраў ААТ «Гандаль» Ніна Глазунова адзначае: «Штогадова да нас прыходзіць 8-9 маладых спецыялістаў, скончыўшых мясцовы каледж. Усе яны маюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. Многія адразу ж атрымоўваюць катэгорыі, а з цягам часу становяцца загадчыкамі крам. Завочна працягваюць вучыцца. Стымулы далейшага росту ёсць. Выпускнікамі мы задаволены, з установай падтрымліваем цесную сувязь».
    …Навучальны працэс ідзе размераным тэмпам. У вучэбных майстэрнях праводзяцца заняткі з будучымі шафёрамі. Патэнцыяльныя прадаўцы практыкуюцца ў правільнай вы-кладцы тавару. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпэўнена во-дзяць курсорамі па маніторах, авалодваючы новай праграмай.
    «Якасць адукацыйных паслуг — гэта дасягненне такога ўзроўню кваліфікацыі выпускнікоў, які задавальняе патрэбнасці спажыўцоў. Яна залежыць ад кожнага супрацоўніка, і кожны павінен імкнуцца палепшыць вынікі сваёй работы» — гэтыя словы запісаны ў «Палітыцы ў вобласці якасці адукацыі каледжа». І ў гэтай навучальнай установе робіцца ўсё, каб забяспечыць раён не проста рабочай сілай, а высокакваліфікаванымі кадрамі, матываванымі да далейшага развіцця.
    Іна Заскевіч.
    Фота Ніны Царык.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....