15.9 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Адраджэнне Асіповіцкіх традыцый

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    myzey
    Саматканыя ручнікі, гліняны посуд, расшытыя строі… Тое, што гэта атрыбуты беларускасці, ведаем яшчэ са школьных падручнікаў. Але, згадзіцеся, часам успрымаем іх як казку: няўжо і сапраўды раней людзі жылі так, што цяжка працавалі, верылі ў прыкметы, прытрымліваліся традыцый?
    Пазнаёміцца бліжэй з бытам беларусаў у нашым горадзе можна ў краязнаўчым музеі. У ім нядаўна адкрылася зала стацыянарнай экспазіцыі, дзе сабраны аўтэнтычныя экспанаты з усяго раёна — рэчы, якімі карысталіся нашыя прабабулі і прадзядулі. Парадавала і тое, што цяпер тут можна справіць абрад вяселля падобна, як гэта рабілі сто гадоў назад. Апошнім часам такая тэндэнцыя пачынае карыстацца папулярнасцю сярод маладых.
    Першай парай, якая скарысталася гэтай магчымасцю, стала Кацярына і Уладзімір Герасевіч, якія спраўлялі вяселле якраз у Дзень горада. Сваімі ўражаннямі падзялілася нявеста:
    — Калі ад працаўнікаў музея атрымалі запрашэнне незвычайна адсвяткаваць дзень нараджэння нашай сям’і, згадзілася з будучым мужам адразу. Але асабліва мы не ўяўлялі, як выглядае нацыянальнае вяселле. Было ж усё так.
    Пасля роспісу і фотасесіі з гасцямі адправіліся ў музей. Тут сустракалі музыка з баянам і жанчыны ў нацыянальных касцюмах — калектыў “Вязанка” з Вяззеўскага Дома культуры. Вясельным песням, жартам і прымаўкам, здавалася, не было канца. Весела было ўдзельнічаць і ў розных конкурсах. Напрыклад, прысутнічаючыя закідвалі шапкі і вянкі на дрэва жаданняў, Валодзя забіваў цвікі, а я пляла яму пояс. Гарманічна глядзеліся на нашым свяце і сучасныя “штучкі” — пескаграфія ў выкананні Алены Ерашэвіч і яе сына нікога не пакінула раўнадушным. Мерапрыемства працягвалася дзесьці з га-дзіну, але пакідаць музей ні нам, ні гасцям зусім не хацелася. На выхадзе можна было набыць керамічныя вырабы і сувеніры з пацерак і тым самым дапамагчы іх аўтарам — выхаванцам аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў пры РЦСАН. Прай-шло ўжо трохі часу, але і цяпер прыемна ўспамінаць і дзяліцца ўражаннямі са знаёмымі наконт таго, што наша вяселле прайшло па-сапраўднаму незвычайна.
    Дырэктар музея Антаніна Сцяпанава расказала, што да адкрыцця залы рыхтаваліся дастаткова доўга і вынікам засталіся задаволены. Галоўную каштоўнасць тут прадстаўляюць, канечне, экспанаты. I тых, якія датычаць менавіта вясельных абрадаў і маюць цікавую гісторыю, тут дастаткова шмат.
    Але што пра іх расказваць, калі можна проста прыйсці і паглядзець. А яшчэ лепш — справіць тут сваё вяселле…
    Тамара ГОРЛАЧ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....