14.6 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Чаму не спяшаемся па карнішоны?

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    ogur1
    Зараз якраз тая пара, калі вядзецца актыўная кансервацыя вырашчанага ў садах і агародах. Займаюцца гэтым як прыватна, так і на пераапрацоўчых прадпрыемствах, якія потым пастаўляюць прадукцыю ў магазіны, каб задаволіць попыт пакупнікоў. Наколькі ж ён вялікі?
    ААТ «Гандаль»
    Па словах таваразнаўцаў акцыянернага таварыства, кансервацыя прадстаўлена ў шырокім асартыменце: агуркі, таматы, зялёны гарошак, кукуруза, фасоля і інш. Дзясяткі найменняў, розныя фасоўкі, цэны і вытворцы. Дэфіцыту няма — было б толькі жаданне купляць. Але не надта спяшаюцца людзі за такім таварам, асабліва ўлетку, калі дастаткова свежай агародніны і садавіны, Праўда, і зімой зяленіва хапае. На кожны від багацця ў шкляным і бляшаным посу-дзе свой сезон. Напрыклад, у спёку для прыгатавання халадніку масава набываюць кансерваваныя буракі. З пачаткам дамашнік закрутак — таматны соус. Пад Новы год — ажыятаж на гарошак і кукурузу. І толькі ранняй вясной павялічваецца продаж усяго астатняга — відаць, заканчваецца дамашняе мачэнне, кісленне, саленне. Акрамя асабістых спажыўцоў, кансервацыю пастаўляюць у бальніцу і кафэ. Быў бы ў раёне добра развіты турыстычны сэрвіс з вялікай сеткай рэстаранаў, рэалізацыя была б лепшай.
    Райспажыўтаварыства
    Адна з асноўных функцый кааператараў — нарыхтоўкі. Круглы год яны закупляюць у насельніцтва сель-скагаспадарчую прадукцыю, якую затым рэалізоўваюць праз гандлёвыя сеткі, накіроўваюць на пераапрацоўчыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Быхаў або Асіповічы. Затым атрымоўваюць гатовы тавар і накіроўваюць яго па заяўках у магазіны, школы і дзіцячыя садкі. Сельскі жыхар, з якім у асноўным працуе райста, не надта купляе кансерваваную агародніну, бо і сам можа нарыхтаваць таго ж шчаўя, салянкі, леча і нш. Рэцэптамі, дзякуй богу, перапоўнены інтэрнэт і розныя брашуры, якіх багата ў «Саюздруку». Але, як сцвярджаюць спе-цыялісты, падчас дачнага сезона, калі насельніцтва некаторых вёсак вырастае ў разы, кансервацыя з паліц магазінаў разыходзіцца добра. Адной ікры кабачковай пайшло за лета каля 900 паўлітровых шклянак. Карыстаецца попытам і салянка, расольнік, закуска агароднінная, зялёны гарошак. Продаж іх склаў з пачатку мая больш за 1000 адзінак. Цана — ад 3,5 да 37 тысяч. Столькі каштуе 3-літроўка асарці. А вось марынаваныя карнішоны ў асартыменце ёсць, але яго амаль не бяруць.
    Карнішоны ў «Еўраопце»
    Тут на паліцах шмат кансерваванай прадукцыі розных вытворцаў. Радуюць вока і шкляныя ёмістасці з агуркамі і таматамі. Першыя прадстаўлены 6 відамі. Расфасаваныя па 750 грамаў, каштуюць ад 10.950 да 16.450. Першая цана — ад в’етнамскага вытворцы, апошняя — ад брэсцкага завода «Кацін двор». Памідоры у літровым слоіку ад гродзенскай фірмы «АВС» цягнуць на 18.700, у 3-літровым ад «Асалоды» — 29.400.
    Разважанні ўслых асіповіцкай гаспадыні:
    — Можа, для каго і эканомней самім займацца за-круткамі, а для тых, хто не мае прысядзібнага ўчастка, лепей узяць гатовае ў магазіне. Бо набытыя на рынку памідоры і агуркі, спецыі да іх плюс работа пацягне значна больш, чым купленая кансервацыя.
    Ёсць іншая думка? Давайце абмяркуем.
    Ніна ГЛІНСКАЯ.

    Предыдущая статьяПрацуем рытмічна
    Следующая статьяДзейнічаць на станоўчы вынік!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....