Устаноўлены ён 30 гадоў таму. Для
чаго? Каб людзі не забываліся пра мінулае і адносіліся да ўсяго, што звязана са спадчынай, з павагай.
Яшчэ са школьнай парты многім вядома добрая традыцыя, калі класы былі замацаваны за канкрэтным помнікам, устаноўленым загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай, і на працягу года не адзін раз туды наведваліся, каб навесці парадак. Зараз таксама большасць месцаў ваенных пахаванняў, размешчаных у сельскай мясцовасці, даглядаецца школьнікамі. I гэта правільна: у падрастаючага пакалення выхоўваюцца пачуццё патрыятызму, паважлівыя адносіны да нашай гісторыі і культуры.
Аховай помнікаў і культурнай спадчыны займаюцца і сельскія Саветы, якія разам з аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама пастаянна сочаць за тым, каб усе памятныя месцы былі добраўпарадкаваны. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела Жанны Сандрас, усяго пашпартызавана 184 воінскія захаванні, мемарыяльныя пліты і помнікі. У мінулым годзе, напрыклад, на рамонт некаторых пайшло больш за 89 мільёнаў рублёў. Напрыклад, Градзянскім сельсаветам было выдзелена звыш 16 мільёнаў на рэканструкцыю мемарыяла «Рассоха”, а Дараганаўскі прывёў у належны стан усе воінскія пахаванні, на што спатрэбілася 13 мільёнаў. У Лапіцкім сельсавеце на гэтыя мэты пайшло 19 мільёнаў,
у Карытным — 8.
Не пакідае работу па рэканструкцыі помнікаў і раённы фонд Міру, які штогод выдзяляе грошы на гэтыя мэты. Мінулы не стаў выключэннем: 5 мільёнаў пайшло на рэканструкцыю помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля в. Цяплухі. Сёлета фонд Міру плануе працягнуць там рамонтныя работы, куды накіруе 24 мільёны.
Акрамя помнікаў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі, у раёне існуюць археалагічныя, гістарычныя і экалагічныя. Больш сотні значыцца ў спісе гісторыка—культурных каштоўнасцей, які зацверджаны Міністэрствам культуры. 99 адносяцца да археалагічных,
7 — брацкія магілы гадоў Вялікай Айчыннай, разме—шчаныя ва ўрочышчы Рассоха, вёсках Свіслач і Верайцы, пасёлках Ялізава і Татарка. Зусім нядаўна спіс папоўніўся яшчэ адным аб’ектам — афіцыйны статус гісторыка—культурнага помніка нададзены дому, які быў пабудаваны ў 1911 годзе ў мястэчку Свіслач. Вядомы ён пад назвай «Дом Яцко”, і яго наперадзе чакае рэс—таўрацыя.
Безумоўна, забяспечыць дзяржаўную пад—трымку ўсім помнікам, размешчаным на тэрыторыі раёна, складана. Як падаецца, тут важна, каб справай аховы гістарычных і памятных месцаў займаліся не толькі дзяржаўныя органы, але і прыватныя прадпрымальнікі, а таксама тыя, хто неабыякава ставіцца да пытанняў гістарычнай і культурнай спадчыны. Такія станоўчыя прыклады ў раёне ёсць. Далучайцеся!
Ніна ВIКТОРЧЫК.