4.7 C
Осиповичи
Понедельник, 18 октября, 2021
Еще

    Да 70-годдзя трагедыі на Асіповіччыне: чорная дата Брыцалавіч

    Популярное

    Усе расстраляныя і спаленыя тут — землякі, бо нарадзіўся і правёў дзяцінства ў трох кіламетрах ад Брыцалавіч, у малюсенькай вёсачцы Ражнетава-2. Добра памятаю сустрэчы-размовы з трыма шчасліўцамі, якім лёс цудам збярог жыццё. Ніколі не забудуся, як перад Вялікаднём 1977 года наведаўся ў Брыцалавічы і нас разам са старшынёй Ліпеньскага сельсавета Дзмітрыем Фалевічам частавалі духмянымі булкамі ды чырвонымі яйкамі, а з Улітай, як звалі вяскоўцы Ульяну Кандратаўну Альховік, Ганнай Іванаўнай Патапейка і яе цёзкай па прозвішчу Аляксеем Фёдаравічам падымалі чаркі ля абеліска за супакой душы нябожчыкаў…

    Сустрэчы з тымі, хто застаўся жыць, першае знаёмства з мемарыяльным комплексам, які ўзвялі на месцы спаленай вёскі як сімвал неўміручай памяці аб загінуўшых, узрушылі да глыбіні душы. У святочным да Дня Перамогі нумары «раёнкі”, дзе працаваў загадчыкам сельгасаддзела, змясціў матэрыял пад назвай «Тыя, хто застаўся жыць”. Праз 11 гадоў Уліту Альховік ужо не заспеў: памерла. Зноў гутарылі з Ганнай і Аляксеем Патапейка, зноў рабіў здымкі, зноў з’явілася публікацыя ў «Запаветах Леніна”…

    Цяпер і іх ужо няма сярод нас. І мемарыял змяніўся: не стала статуі хлопчыка-падлетка, сімвала брыцалаўскай дзятвы, якую перад вайной шчодра «прыносілі” ў сялянскія хаты буслы, замест яго — твор беларускага скульптара М.І.Кандрацьева.

    13 студзеня 1943 года — чорная дата Брыцалавіч. Нямногія жыхары вёскі ўцалелі пасля таго сцюдзёнага ранку. Карнікі расстралялі 667 мужчын і жанчын, дзяцей і састарэлых. Каб замесці крывавыя сляды сваіх зверстваў, іх разам з пабудовамі спалілі…

    Ад сведак той жудаснай трагедыі сёння засталіся толькі запісы ўспамінаў. Яны і спавядаюць пра тое, як гэта было.

    Ульяна Кандратаўна Альховік:

    — У нашу вёску часта наязджалі немцы. Аднойчы прыехалі, пэўна, па даносу. Павесілі майго мужа Пятра і дачку Волю. Яна сувязной у партызан была. А праз колькі дзён зноў прыехалі. Акружылі вёску, усе сем’і сагналі ў хлявы і іншыя пабудовы. Я спрабавала схавацца, але не ўдалося. Знайшлі. Таксама загналі ў хлеў. Потым вароты яго адчыніліся і пачалі расстрэльваць сагнаных сюды людзей. Стралялі, пакуль тыя не перасталі варушыцца. Доўга ў непрытомнасці ляжала я сярод мёртвых. Не магла прыйсці ў сябе: жывая ці не? Моцна балела параненая рука. Калі сцямнела, прабралася да выхаду. Нікога не было, і я пабегла… Падалася ў лес…

    Ганна Іванаўна Патапейка:

    — Фашысты рабілі аблаву на партызан, ды як уварваліся ў зямлянку — рванула міна. Мо дзесяць гэткіх д’яблаў лягло. Раз’юшыліся акупанты і разам з карнікамі акружылі нашу вёску…

    Быў марозны ветраны ранак. Абпальвала твар, калі высунешся з сенцаў на вуліцу. Карнікі турлялі ў плечы аўтаматамі і зганялі ўсіх ад старога да дзіцяці ў калгасныя хлявы. А крыху раней вясковых мужчын сабралі ў школе. Чутны былі стрэлы, крыкі. Што з імі?

    «Што будзе з намі, — лямантавалі жанчыны. — Напэўна, апошнія гадзіны мы бачым белы свет”.

    Хоць бы дзяцей выратаваць, а іх ля мяне чацвёра. Ніна толькі на свет з’явілася — сем месяцаў. Кармлю, кармлю грудзьмі, а немаўлятка не сунімаецца.

    Павялі чалавек з дванаццаць. За падолы маці чапляліся дзеці, яны хацелі ісці разам. Ісці ў апошнюю дарогу. А калі і мая чарга надышла, абняла сваіх Танюсю, Маньку і Сямёнку, мацней прыціснула да сябе Нінку, малюсенькую-малюсенькую. Аўтаматныя чэргі. Нібы падкошаныя жытнёвыя сцяблы, пападалі ўсе. Штосьці гарачае льецца, льецца… Згубіла прытомнасць…

    Апрытомнела. Дзе я і што з маімі крывінкамі? Выбралася з-пад трупаў. Адцягвала, адцягвала іх… Знайшла мёртвых дзетак… А мяне хоць бы зачапіла…

    Як дабралася да партызан — не ўяўляю. У атрадзе сустрэла гаспадара. І як толькі перажылі такое страшэннае гора!

    Аляксей Фёдаравіч Патапейка:

    — Мяне, чатырнаццацігадовага хлапчука, таксама фрыцы прыгналі ў калгасны хлеў. Дзверы яшчэ не былі зачынены. Сястра маёй маці Ніна і цётка Алеся прашапталі: «Алёшка, давай уцякаць”. У суседніх хлявах чуліся ўжо стрэлы. Мы выбеглі ў адкрытае поле. Бегчы было цяжка, правальваўся снег, ногі знямелі. Нас заўважылі карнікі. Кулі свісталі вакол, а я ўсё бег… Азірнуўся, бачу, Ніна ўпала, цётка Алеся застыла на снезе… Да лесу далёка, а ўслед немцы бягуць. Тут якраз стог сена. Я пад стажарышча зашыўся. А вечарам быў у партызан.

    У кожнага свой лёс…

    Камандзір 211-га атрада Рыгор Баразна залічыў Алёшу ў яго склад, і нароўні з усімі ён хадзіў на баявыя заданні і ў разведку, а Ганна і Уліта пяклі партызанскі хлеб. У мірны час на службу хлопца праважалі ўсёй вёскай. Бязвусы прызыўнік, а на грудзях — дзве баявыя ўзнагароды…

    Вось скупыя радкі пажоўклай ад часу паперы, на якой каліграфічным почыркам выведзена: «За час службы ў СА сяржант А.Патапейка паказаў сябе выключна са станоўчага боку. Меў 34 падзякі, 3 грашовыя прэміі, яму прадастаўляўся кароткачасовы водпуск з выездам на Радзіму… Ветлівы, акуратны, сумленны і тактычны са старэйшымі па званню…”

    Потым — рамантыка маладосці, асваенне цалінных і залежных зямель. Па камсамольскай пуцёўцы, выдадзенай Асіповіцкім РК ЛКСМБ 18 лютага 1955 года, Аляксей разам з моладдзю раёна едзе вырошчваць хлеб, цану якому зведаў у партызанскай зямлянцы і ў часы адраджэння Брыцалавіч, дзе паставіў і свой сямісценак.

    Калі вярнуўся дадому, то ўжо да канца дзён не здраджваў механізатарскай справе. Ганаровых грамат, падзяк і розных іншых пісьмовых пашан па колькасці ў Патапейкі было не менш, чым салдацкіх. Ордэны Айчыннай вайны ІІ ступені і Працоўнага Чырвонага Сцяга, з дзясятак медалёў і знакаў упрыгожвалі яго грудзі. Праўда, не любіў чалавек іх насіць, апранаў пінжак з начэпленымі ўзнагародамі толькі выключна па святах. Так вось і мне папазіраваў…

    На ўзлеску дубровы, за якой струменіць маляўнічая Свіслач, стаіць на ўзгорку абеліск — комін печы. Па абодва бакі яго — мемарыяльныя дошкі з бетону, на якіх высечаны прозвішчы расстраляных і спаленых вяскоўцаў…

    Трагічны лёс напаткаў не толькі Брыцалавічы. Яна — у ліку 186 вёсак роднай Беларусі, якія разам з людзьмі згарэлі датла ад крывавых рук гітлераўскіх нелюдкаў. Адны паселішчы потым адрадзіліся, другія толькі і засталіся ў людскіх сэрцах. На іх месцы стаяць помнікі, узвышаюцца мемарыялы. Ля падножжа — кветкі. Сюды прыходзяць, каб да зямлі пакланіцца, ушанаваць памяць і яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці тым, хто цаной уласнага жыцця адстойваў свабоду і незалежнасць роднай Айчыны.

    Званы Хатыні… Рэха іх, заклік чутныя ўсёй планеце: людзі, беражыце мір! Не дайце разгарэцца новай вайне!

    Франц СЛАВІНСКІ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе стартовала кампания иммунизации населения против гриппа, которая продлится по 1 января 2022 года

    Подготовьтесь к сезонному подъему  заболеваемости гриппом заранее! Ежегодная вакцинация против гриппа — одно из глобальных и наиболее эффективных профилактических мероприятий. Сегодня особенно важно не допустить...

    Поддержка материнства и детства – один из национальных приоритетов Беларуси

    Поддержка материнства и детства в Беларуси включает обеспечение необходимых условий труда, медицинское сопровождение беременных женщин, предоставление социальных отпусков, выплата пособий и др. По информации Министерства труда и соцзащиты Республики Беларусь, в текущем году расходы на выплату пособий составят порядка 2,5 млрд. рублей. Они выплачиваются на 440 тысяч детей или каждого четвертого ребенка в стране.

    Новые точки на карте “огненных деревень”

    В рамках проекта "Электронная книга "Память" сформирована региональная база данных "Огненные деревни Осиповичского района", которая включает 83 населенных пункта, полностью или частично уничтоженных в годы Великой Отечественной войны. За основу ее создания взята республиканская база данных "Сожженные деревни", которая была представлена к 70-летию Хатынской трагедии (март 2013 года) и сейчас доступна на сайте Национального архива Республики Беларусь.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі РАУС з незаконнага абароту канфіскавана адна незарэгістраваная дробнакаліберная вінтоўка і 95 патронаў да яе; у індывідуальных уладальнікаў агнястрэльнай зброі — паляўнічы карабін, 5 гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў, 1 газавы пісталет (за парушэнне правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі). Індывідуальнымі ўладальнікамі зброі здадзена на знішчэнне 2 карабіны і 4 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы. Грамадзянамі добраахвотна здадзены 4 незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 125 патронаў.

    Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

    З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?