— Добра
разумеем, што маразы з усіх запытаюць строга, — расказвае намеснік начальніка
дыстанцыі пуці Мікалай ПРАТАШЧЫК, — таму рыхтавацца да іспытаў надвор’ем
распачалі загадзя. Найперш распрацавалі і за-цвердзілі адпаведныя
мерапрыемствы. Гаспадарка ў нас вялікая і складаная, таму пачалі з праверкі і
выпраўлення пэўных «хвастоў” на магістральным паветраводзе для абдування
стрэлачных пераводаў. Зрабілі сярэдні рамонт пуці на ўчастках Слуцк-Калій-3 і
Калій-3-Калій-1 — замянілі шэраг пераводаў, рэек і драўляных брусоў, уклалі 655
новых жалезабетонных шпал, два чыгуначныя пераезныя насцілы. Капітальна
адрамантавалі 4 пераезды і выканалі шэраг іншых працаёмкіх работ: перабралі
1.688 ізастыкаў, наплавілі 79 крыжавін, прыварылі 3.630 злучальнікаў і г.д.
Натуральна, не
забываемся і пра людзей. Напрыклад, капітальна адрамантавалі гараж
аўтапа-грузчыка, бытоўкі на гаспадарчым двары, станцыі Ялізава і прыпыначным
пункце Юбілейны, у двух апошніх месцах — яшчэ і кладоўкі. Бягучы рамонт
кладоўкі зроблены на станцыі Слуцк, фасада бытоўкі — на станцыі Асіповічы, тут
жа канчаем капрамонт пункта абагрэву. Пера-клалі печы ў бытавых памяшканнях на
станцыях Тачанка і Нясета.
Палівам
забяспечаны цалкам, два снегаачышчальнікі СДПМ і секцыі паўвагонаў
снегаўборачнай машыны СМ-2 гатовы да работы хоць сёння. Аналагічна — 8 кацельняў,
якія працуюць на адходах вытворчасці. Дровы таксама нарыхтаваны. Дарэчы,
леташняе заданне па эканоміі цеплаэнергарэсурсаў калектывам дыстанцыі
перавыканана — не саступаем пазіцый і сёлета. Пра мыючыя сродкі, спецадзенне і
абутак і казаць не варта — усё ў наяўнасці. Магу дадаць яшчэ, што пяты год
запар у нас не зафіксавана выпадкаў прафесійных захворванняў і вытворчага
траўматызму, у чым немалая заслуга інжынераў па ахове працы Міхаіла Пазнякова і
Ула-дзіміра Пляшкова.
— Пашпарты
гатоўнасці да работы зімой атрымалі яшчэ ў пачатку верасня, — канстатуе
начальнік тэхаддзела вагоннага дэпо Аляксандр Пятроў, — бо ўсе неабходныя
работы распачалі загадзя. Камісійна абследавалі будынкі і абсталяванне, склалі
пералік таго, што трэба выправіць. Агледзелі і абмералі колавыя пары, ролікавыя
буксы і цялежкі пасажырскіх вагонаў, на ўсіх ПТА стварылі патрэбны тэхналагічны
запас дэталяў і запчастак. Памяшканне кампрэсарнай ПТА станцыі Калій-3 не
рамантавалася практычна з 1988 года, таму немалыя сродкі былі ўкладзены ў яго
капрамонт. Капітальна адрамантавалі тры катлы на ПТА Слуцк, касметычна — усе
кацельні і бытоўкі аглядчыкаў-рамонтнікаў у парках ПТА станцыі Асіповічы, шмат
увагі надзялілі і кабелям энергазабеспячэння, і многаму іншаму.
Як і раней, не
забываемся працаваць з кадрамі. За студзень-кастрычнік праз ПТА праследавала
без малога 1,4 мільёна вагонаў, у цэху адчэпачнага рамонту адрамантавалі больш
за 6,5 тысяч вагонаў беларускай прыпіскі і звыш 8,5 тысяч — па заяўках пабочных
арганізацый, а з такімі аб’ёмамі без кваліфікаваных спецыя-лістаў справіцца
нерэальна. Таму багата намаганняў прыклалі для камплектацыі штату аглядчыкаў
вагонаў, слесараў па рамонту рухомага саставу і электразваршчыкаў.
— Ужо колькі
гадоў адпаведныя пашпарты гатоўнасці атрымоўваем своечасова, бо да работы зімой
пачынаем рыхтавацца з лета, — адзначае галоўны інжынер дыстанцыі сігналізацыі і
сувязі Iгар Лісічкін. — Тады ж выдаём загад, вызначаем тэрміны выканання і адказных,
пільна кантралюем ход работ. У лю- дзей ёсць час працаваць спакойна, без
аніякіх аўралаў і нерваў, таму і робіцца ўсё запланаванае з належнай якасцю.
Тым больш, што працуюць у дыстанцыі высакакласныя спецыялісты, кожны з якіх
добра ведае, што ўся дзейнасць накіравана на будаўніцтва і ўтрыманне тэхсродкаў
аўтаматызацыі, тэлемеханікі і сувязі, якія гарантуюць бяспеку руху цягнікоў,
пасажыраў і грузаў.
На двары ХХI
стагоддзе, і ў нас пастаянна ўкараняецца нешта новае. Да нармальнай жа сустрэчы
зімы, да прыкладу, праверылі правільнасць і на-дзейнасць зазямлення пастоў ЭЦ,
дамоў сувязі, радыё, абагрэў 39 падлогавых камер і перагаворных пастоў,
кабельныя трасы і валаконна-аптычныя лініі сувязі і многае іншае. Правялі
таксама шэраг рамонт-ных работ, давялі да ладу фідарныя лініі, знешнія
перагаворныя ўстройствы, гучнагаварыцелі, выканалі мерапрыемствы па абароне ад
пападання снегу і вільгаці 290 трансфарматарных скрынь, 730 стрэлачных
электрапрывадаў, 1.300 кабельных муфт, 830 рэлейных і батарэйных шафаў, 200
дросель-трансфарматараў і г.д. I, канечне, паклапаціліся аб умовах работы
работнікаў — працаваць жа ў маразы чалавеку значна цяжэй…
— Традыцыйна
падрыхтоўку да зімы пачалі з кацельні, — гаворыць інжынер-тэхнолаг
лакаматыўнага дэпо Аляксандр Iльюшчэня, — якая выпрацоўвае цеплаэнергію не
толькі на нашы вытворчыя патрэбы, а і грэе вакзал, станцыю, жыллё і іншыя
будынкі-аб’екты. Каб атрымаць дазвол на яе эксплуатацыю, правялі тэхнічнае
абслугоўванне газавага абсталявання і агляд з прамыўкай і іспытамі катлоў,
рэвізію запорнай арматуры, паверку прыбораў КІПіА ўліку цеплаэнергіі, стварылі
неабходны запас паліва і змазачных матэрыялаў.
Безумоўна,
толькі кацельняй не абмежаваліся. Адрамантавана 870 «квадратаў” даху, заменены
дзве цеплавыя сеткі — 570 пагонных метраў — на ПI-трубы, уцяплілі і правялі
спецпадрыхтоўку цеплавозаў да маразоў, а з лакаматыўнымі брыгадамі дасканала
разабраліся з адпаведнай інструкцыяй і дадаткова праінструктавалі кожнага
наконт эксплуатацыі тэхнікі ў халады. Так што зіму сустрэць гатовы.
Георгій
АЛЕЙНIКАЎ.